Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не турбуйцеся, — сказаў я. — Цяпер вам належыць усё.

Яна ўтаропілася на мяне.

— Ён памёр, — сказаў я.

Лепш было б сказаць неяк інакш. Не так паспешліва, падрыхтаваўшы. Але я не ведаў, як пачаць. Акрамя таго, мая галава была яшчэ пустая пасля сну. Пасля такога сну, прачнуўшыся, можна пакончыць жыццё самагубствам.

Фраў Хасэ стаяла пасярэдзіне пакоя, і, як ні дзіўна, у той момант, калі я ёй гаварыў, я вельмі яскрава бачыў, што яна, калі будзе падаць, ні аб што не ўдарыцца. Гэта было неверагодна, але я сапраўды больш нічога не бачыў і ні пра што не думаў.

Але яна не ўпала. Яна трымалася на нагах і пазірала на мяне.

— Так, — сказала яна, — так… — Толькі пёры на яе страўсіным капелюшы ўздрыгвалі. І раптам — я не заўважыў, як гэта адбылося, — на маіх вачах гэта расфранчаная, напарфумленая кабета пачала старэць. Здавалася, што час, нібы навальнічны лівень, зваліўся на яе і кожная секунда была роўная году. Напружанасць знікла, урачыстасць згасла, твар азыз. Зморшчыны напаўзлі на яго, як чарвякі, і калі яна потым, няўпэўнена мацаючы рукамі, ухапілася за спінку крэсла і села, нібы баючыся нешта разбіць, перада мной была іншая жанчына — змораная, надломаная, старая…

— Што ў яго было? — спытала яна нерухомымі вуснамі.

— Ён памёр раптоўна, — сказаў я.

Яна не слухала. Яна ўзіралася на свае рукі.

— Што я цяпер буду рабіць? — мармытала яна. — Што мне цяпер рабіць?

Я крыху пачакаў. Я адчуваў сябе агідна.

— Нехта ж ёсць у вас, да каго вы можаце пайсці, — нарэшце сказаў я. — Вам лепш тут не заставацца. Ды вы і не хацелі заставацца тут.

— Цяпер усё змянілася, — адказала яна, не гледзячы на мяне. — Што ж мне цяпер рабіць…

— У вас жа, напэўна, нехта ёсць, хто чакае вас. Пайдзіце да яго і абмяркуйце ўсё з ім. А потым, пасля каляд, схадзіце ў паліцыю. Там усе дакументы і банкаўскія чэкі таксама. Вам трэба з'явіцца туды. Тады вы зможаце атрымаць грошы.

— Грошы, грошы, — прамармытала яна. — Якія грошы?

— Даволі шмат. Тысячу дзвесце марак прыблізна.

Яна ўзняла галаву. Раптам у яе вачах бліснула вар'яцтва.

— Не, — зашыпела яна, — гэта няпраўда!

Я не адказаў.

— Скажыце, што гэта няпраўда, — прашаптала яна.

— Магчыма, гэта няпраўда. Але магчыма, што ён патаемна адкладваў на чорны дзень.

Яна ўстала. Яна раптам зусім змянілася. Яе рухі сталі аўтаматычнымі. Яна наблізіла свой твар да майго.

— Так, гэта праўда, — прашаптала яна. — Я адчуваю, што гэта праўда! Нягоднік! О, які нягоднік! Прымушае мяне пайсці на такое — і на табе! Але я вазьму іх і выкіну ўсё ў адзін вечар, проста на вуліцу, каб нічога ад іх не засталося. Нічога! Нічога!

Я маўчаў. З мяне хапіла. Пачатак яна перажыла, яна ведала, што Хасэ нежывы, а з астатнім няхай спраўляецца сама. Магчыма, яна яшчэ раз скаланецца, калі даведаецца, што ён павесіўся, але гэта — яе справа. Вярнуць ёй Хасэ — немагчыма.

Цяпер яна заплакала. Яна залівалася слязьмі. Яна галасіла тоненькім жалобным голасам, як дзіця. Гэта цягнулася даволі доўга. Я шмат заплаціў бы за магчымасць запаліць. Я не мог трываць чужыя слёзы.

Нарэшце яна перастала, выцерла твар, механічна дастала пудраніцу і пачала пудрыцца без люстэрка. Потым зноў схавала срэбную пудраніцу, але забылася закрыць сумачку.

— Я нічога больш не ведаю, — сказала яна надламаным голасам. — Я больш нічога не ведаю. Ён, мусіць, быў добры чалавек.

— Так, ён быў добры.

Я сказаў ёй яшчэ адрас паліцэйскага ўчастка і што сёння ён ужо зачынены. Мне здавалася, што ёй лепш не ісці туды адразу. На сёння — дастаткова.

Калі яна выйшла, са свайго салона паказалася фраў Залеўскі.

— Няўжо тут, акрамя мяне, ніводнай жывой душы? — спытаў я, злуючыся на самога сябе.

— Толькі пан Георгі. Дык што яна сказала?

— Нічога.

— Тым лепей.

— Як паглядзець. Бывае, што не лепей.

— У мяне няма спачування ёй, — заявіла фраў Залеўскі энергічна. — Ні кропелькі.

— Спачуванне — самая бескарысная рэч на свеце, — злосна сказаў я. — Гэта адваротны бок зларадства, каб вы ведалі. Колькі зараз часу?

— Без чвэрці сем.

— Я хачу ў сем гадзін пагаварыць па тэлефоне з фройляйн Хольман. Але без сведак. Можна?

— Нікога няма, акрамя пана Георгі. Фрыду я ўжо адаслала. Калі хочаце, можаце сесці ў кухні. Проваду хопіць.

— Добра.

Я пастукаў у дзверы да Георгі. Я ўжо даўно ў яго не быў. Ён сядзеў за пісьмовым сталом, і выгляд у яго быў вельмі дрэнны. Вакол яго ляжалі кучы парваных папер.

— Добры дзень, Георгі, — сказаў я. — Чым тут займаешся?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x