Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цудоўна, Ота. Дабранач.

— Дабранач, Робі.

«Карл» імкліва знік. Я пайшоў у дом. Я вельмі замарыўся, але супакоіўся. Сум мой прайшоў..

XXIII

У пачатку лістапада мы прадалі «сітраэн». Грошай хапіла, каб яшчэ нейкі час трымаць майстэрню, але наша становішча з кожным тыднем пагаршалася. Людзі на зіму ставілі машыны ў гаражы, каб зэканоміць на бензіне і падатках. Рамонт перападаў нам усё радзей. Праўда, мы так-сяк перабіваліся заробкамі на таксі, але грошай не хапала. Таму я вельмі ўзрадаваўся, калі гаспадар «Інтэрнацыяналя» прапанаваў мне са снежня пачаць зноў іграць у яго вечарамі на піяніна. Яму ў апошні час пашанцавала: саюз жывёлапрамыслоўцаў праводзіў свае штотыднёвыя сустрэчы ў адным з задніх пакояў «Інтэрнацыяналя»; іх прыклад пераняў саюз гандляроў коньмі, а потым, нарэшце, і таварыства па крэмацыі ў імя агульнаграмадскай карысці. Такім чынам, я мог пакінуць таксі Ленцу і Кёстару, а мне і так добра было — я часта і без таго не ведаў, як мне забавіць вечар.

Пат пісала рэгулярна. Я чакаў яе пісьмаў, але не мог уявіць сабе, як яна жыве, і часам у змрочныя гразкія снежаньскія дні, калі нават аполудні не было па-сапраўднаму светла, мне здавалася, што я ўжо даўно страціў яе, што ўсяму канец. Здавалася, што з дня яе ад'езду прайшло бясконца шмат часу, і я не мог уявіць сабе, што яна вернецца. Потым надыходзілі вечары, напоўненыя цяжкой, дзікай журбой, калі нічога не дапамагала. Заставалася толькі сядзець і піць да раніцы з прастытуткамі і гандлярамі скацінай.

Гаспадар «Інтэрнацыяналя» атрымаў дазвол не зачыняць кавярню і на куццю. Халасцякі ўсялякіх таварыстваў адзначалі вялікае свята. Старшыня саюза гандляроў жывёлай, свінагандляр Стэфан Грыгаляйт ахвяраваў на свята двух малочных парасят і некалькі кумпякоў. Грыгаляйт — добрая душа — ужо два гады быў удавец. Яму захацелася правесці калядны вечар у кампаніі.

Гаспадар прыдбаў ёлку вышынёй у чатыры метры, якую паставілі побач са стойкай. Роза — аўтарытэт па стварэнні ўтульнай даверлівай атмасферы — узялася ўпрыгожваць ёлку. Ёй дапамагалі Марыон і Кікі, які ў адпаведнасці са сваімі схільнасцямі таксама меў адчуванне прыгожага. Гэтыя трое пачалі сваю працу аполудні. Яны навешалі процьму стракатых шароў, свечак і бліскучай паперы — дрэва ўрэшце выглядала шыкоўна. У знак асаблівай павагі да Грыгаляйта яны павесілі яшчэ шмат ружовых свінак з марцыпана.

Паполудні я прылёг на гадзінку-другую паспаць. Калі я прачнуўся, было цёмна. Я не адразу ачомаўся, каб зразумець: вечар цяпер ці раніца? Штосьці мне прыснілася, але я не мог прыпомніць што. Быццам я быў недзе далёка і, здавалася, пачуў, як за мной з шумам зачыніліся чорныя дзверы. Потым пачуў, што нехта стукае.

— Хто там? — адазваўся я.

— Я, пан Локамп.

Я пазнаў голас фраў Залеўскі.

— Заходзьце, — крыкнуў я. — Дзверы адчынены.

Клямка забразгала, і ў дзвярах я ўбачыў фраў Залеўскі, асветленую жоўтым святлом з калідора.

— Фраў Хасэ з'явілася, — прашаптала яна. — Хадзем хутка. Я не магу ёй сказаць.

Я не паварухнуўся. Мне трэба было зарыентавацца.

— Пашліце яе ў паліцыю, — сказаў я потым.

— Пан Локамп! — Фраў Залеўскі ўзмахнула рукамі. — Больш нікога няма. Вы мусіце дапамагчы мне. Вы ж хрысціянін!

У чатырохкутніку дзвярэй яна была як чорны цень, які танцуе.

— Перастаньце, — незадаволена сказаў я. — Зараз іду.

Я выйшаў. Фраў Залеўскі чакала мяне ў калідоры.

— Яна ўжо што-небудзь ведае? — спытаў я.

Яна пахітала галавой і прыціснула хусцінку да вуснаў.

— А дзе яна?

— У былым сваім пакоі.

Каля дзвярэй кухні стаяла Фрыда, узмакрэлая ад хвалявання.

— На ёй капялюш са страўсінымі пёрамі і брошка з брыльянтамі.

— Сачыце, каб гэтая ідыётка не падслухоўвала, — сказаў я фраў Залеўскі і ўвайшоў у пакой.

Фраў Хасэ стаяла каля акна. Калі я ўвайшоў, яна імкліва павярнулася. Відавочна, яна чакала кагосьці іншага. Я паводзіў сябе як дурань: мой першы позірк мімаволі быў скіраваны на капялюш і брошку. Фрыда мела рацыю: капялюш быў шыкоўны. Брошка — больш сціплая. Кабета прыбралася, быццам жадаючы паказаць камусьці, як добра ёй жывецца. Увогуле яна глядзелася нядрэнна. Ва ўсякім разе лепш, чым раней.

— Хасэ, мусіць, працуе і на куццю? — з'едліва спытала яна.

— Не, — сказаў я.

— Дзе ж ён? У водпуску?

Яна падышла да мяне, круцячы сцёгнамі. У нос мне ўдарыў пах парфумы.

— А што вам трэба ад яго? — спытаў я.

— Упарадкаваць свае справы. Разлічыцца. Урэшце, мне належыць мая доля.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x