Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я сеў да піяніна і сыграў некалькі модных мелодый. Я іграў і думаў, што ў Пат хопіць грошай на санаторый толькі да канца студзеня і што мне варта было б зарабляць больш. Я механічна барабаніў па клавішах і бачыў, як захоплена слухала Роза, седзячы на канапцы, а побач быў бледны, закамянелы ад жудаснага адчаю твар Лілі, больш халодны і безжыццёвы, чым у нябожчыка.

З задумення мяне вывеў крык. Роза падхапілася, ачнуўшыся ад забыцця. Яна стаяла за сталом, вырачыўшы вочы, са збітым набакір капелюшом. Яна не заўважала, што кава паволі цячэ з перакуленага кубачка па стале ў яе адкрытую сумачку.

— Артур! — з цяжкасцю прамовіла яна. — Няўжо — ты?

Я перастаў іграць. У кавярню ўвайшоў хударлявы развязны чалавек у капелюшы, збітым на патыліцу.

У яго быў жоўты, нездаровы колер твару, вялікі нос і маленькая, падобная да яйца, галава.

— Артур, — усё яшчэ мармытала Роза. — Ты?

— Ну, а хто яшчэ? — прабурчаў Артур.

— Божа мой, адкуль ты ўзяўся?

— Адкуль я мог узяцца? З вуліцы праз дзверы.

Хаця Артур вярнуўся пасля працяглага расстання, ён быў не вельмі ветлівы. Я з цікаўнасцю назіраў за ім. Вось ён — легендарны ідэал Розы, бацька яе дзіцяці. Здавалася, ён толькі што выйшаў з турмы. Я не мог знайсці ў ім нічога такога, за што Роза магла яго так палымяна любіць. Магчыма, у тым і сакрэт. Дзіўна, чым спакушаюцца гэтыя цвёрдыя, як алмаз, знаўцы мужчын.

Артур, нічога не пытаючыся, узяў поўны куфаль піва, які стаяў на стале каля Розы, і выпіў. Адамаў яблык на яго тонкай жылістай шыі хадзіў пры гэтым уверх-уніз, нібы ліфт. Роза глядзела на яго, і вочы яе гарэлі.

— Вып'еш яшчэ? — спытала яна.

— Вядома, — сказаў Артур. — Але вялікі куфаль.

— Алоіс! — Роза, шчаслівая, паклікала афіцыянта. — Ён хоча піва.

— Бачу, — абыякава заявіў Алоіс і наліў піва.

— А дзіцятка! Артур, ты яшчэ не бачыў маленькай Эльвіры.

— Слухай! — Артур упершыню ажывіўся. Нібы абараняючыся, ён прыклаў руку да грудзей. — Пра гэта мне не балбачы! Мяне гэта не датычыць! Я ж хацеў, каб ты пазбавілася байструка. І так бы яно і было, каб я не… — Ён змрочна задумаўся. — А цяпер і на дзіця трэба грошы.

— Нічога страшнага, Артур. А потым… гэта ж дзяўчынка.

— Таксама каштуе грошай, — сказаў Артур і заліў у глотку другі куфаль. — Магчыма, знойдзецца дурная багатая баба, якая ўдачарыць дзіця. За прыстойную плату, вядома. Адзінае выйсце.

Ён схамянуўся.

— Ёсць грошы?

Роза паслужліва ўзяла сумачку, заляпаную кавай.

— Толькі пяць марак, Артур, я ж і не спадзявалася, што ты прыйдзеш. Дома ёсць яшчэ.

Артур, як які паша, абыякава сыпануў серабро ў кішэню жылеткі.

— Праціраючы задніцай крэсла, не заробіш нічога, — незадаволена сказаў ён.

— Ужо іду, Артур. Але цяпер няма чаго лавіць. Час вячэры.

— Хто стараецца, той і мае, — заявіў Артур.

— Ужо іду.

— Ну… — Артур дакрануўся да капелюша. — Заскочу зноў каля дванаццаці.

Развінчанай хадой ён пайшоў да дзвярэй. Роза праводзіла яго шчаслівым позіркам. Ён не азірнуўся і не зачыніў за сабой дзвярэй.

— Вярблюд, — вылаяўся Алоіс і зачыніў дзверы.

Роза горда глянула на нас.

— Ці ж не маладзец? Цвёрды, як крэмень. І дзе ён прападаў столькі часу?

— Бачна па колеры скуры, — адказала Валі. — У турме. Герой!

— Ты яго не ведаеш…

— Як аблупленага, — сказала Валі.

— Табе гэтага не зразумець, — Роза ўстала. — Ён сапраўдны мужчына. Не якісьці смаркач. Ну, я пайшла. Прывітанне, дзеткі!

Памаладзелая і акрыленая, яна пайшла, круцячы сцёгнамі. Цяпер зноў паявіўся чалавек, якому яна будзе здаваць грошы на прапой. А потым ён яе за гэта адлупцуе. Яна была шчаслівая.

Праз паўгадзінкі пайшлі астатнія. Толькі Лілі засталася сядзець. Твар яе закамянеў. Я яшчэ крыху пабарабаніў на піяніна, потым з'еў бутэрброд і таксама пайшоў. Было цяжка доўга заставацца сам-насам з Лілі. Я павольна ішоў па мокрых цёмных вуліцах. Каля могілак выстраіўся атрад Арміі выратавання. У суправаджэнні труб і трамбонаў яны спявалі пра нябесны Ерусалім. Я спыніўся. Раптам з'явілася пачуццё, што мне не вытрываць аднаму, без Пат. Я ўтаропіўся на бляклыя магільныя пліты. Я сказаў сабе, што год назад я быў куды больш адзінокі, што ў той час я быў увогуле незнаёмы з Пат. А цяпер яна была, хоць і не са мной. Але нічога не дапамагала — настрой мой раптам зусім сапсаваўся. Я адчуў сябе бездапаможным. Нарэшце я вярнуўся ў свой пакой, каб паглядзець, ці няма ад яе пісьма. Гэта не мела сэнсу, бо пісьма не магло быць і не было, але я ўсё роўна падняўся ў пакой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x