Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У мяне гэта не мужнасць, мілы, — прамармытала яна. — Гэта проста страх. Нікчэмны страх перад вялікім, апошнім страхам.

— Гэта самая вялікая мужнасць, Пат.

Яна прыхілілася да мяне.

— Ах, Робі, ты зусім не ведаеш, што такое страх.

— Ведаю, — сказаў я.

Дзверы адчыніліся. Праваднік папрасіў білеты. Я падаў.

— Білет у спальны вагон — для дамы? — спытаў ён.

Я кіўнуў.

— Тады вам трэба перайсці ў спальны, — сказаў ён Пат. — У іншыя вагоны білет не годны.

— Добра.

— А сабаку трэба здаць у багажны вагон, — заявіў ён. — Там — купэ для сабакі.

— Выдатна, — сказаў я. — А дзе спальны вагон?

— Справа — трэці. Багажны — самы першы.

Ён пайшоў. У яго на грудзях матляўся маленькі ліхтарык. Быццам ён ішоў па шахце.

— Трэба перабірацца, Пат, — сказаў я. — Білі я перапраўлю да цябе кантрабандай. У багажным яму няма чаго рабіць.

Сабе я не купіў білета ў спальны вагон. Мне нічога не значыла праседзець ноч у куточку купэ. Ды і дзешавей так.

Юп ужо занёс чамаданы Пат у спальны вагон. Маленькае зграбнае купэ было аздоблена чырвоным дрэвам.

У Пат было ніжняе месца. Я спытаў правадніка, ці занята верхняе.

— Будзе занята, — сказаў ён. — Ад Франкфурта.

— У колькі мы будзем у Франкфурце?

— А палове трэцяй.

Я даў яму «гасцінца», і ён вярнуўся ў свой куток.

— Праз паўгадзіны мы з сабакам зноў будзем у цябе, — сказаў я Пат.

— Але ж нельга, праваднік застаецца ў вагоне.

— Можна. Не замыкай дзверы.

Я пайшоў назад міма правадніка. Ён зірнуў на мяне. На наступнай станцыі мы з сабакам выйшлі і на пероне міма спальнага вагона перайшлі ў наступны. Тут я пачакаў, пакуль праваднік выйшаў, каб паразмаўляць з машыністам. Потым я зноў падняўся, прайшоў праз вагон да купэ Пат. Ніхто мяне не ўбачыў.

У белым мяккім халаце яна выглядала вельмі прыгожа. Яе вочы гарэлі.

— Я ўжо зусім супакоілася, Робі, — сказала яна.

— Добра. Але ці не прылегчы табе? Тут вельмі цесна. Тады я прысяду каля цябе.

— Добра, але… — Яна павагалася і паказала на верхняе месца. — Калі раптам адчыняцца дзверы і перад намі з'явіцца прадстаўніца Саюза выратавання паўшых дзяўчат?

— Да Франкфурта яшчэ далёка, — сказаў я. — Я буду напагатове. Я не засну.

Перад самым Франкфуртам я перайшоў у сваё купэ. Я сеў у куток каля акна і паспрабаваў заснуць. Але ў Франкфурце ў купэ з'явіўся чалавек з вусамі, як у цюленя. Ён адразу штосьці дастаў з чамадана і пачаў есці. Ён еў так старанна, што я не мог заснуць. Сілкаванне працягвалася амаль гадзіну. Потым цюлень выцер вусы, улёгся і пачаў канцэрт, якога я не чуў ад роду. Гэта быў не проста храп, гэта былі ўздыхі з падвываннем, якія перарываліся раптоўнымі стогнамі і працяглым булькатаннем. Я не мог ва ўсім гэтым вызначыць ніякай сістэмы, так усё было разнастайна. На шчасце, а палове шостай чалавек выйшаў.

Калі я прачнуўся, за акном усё было бялюткае. Снег падаў буйнымі шматамі. Купэ патанула ў нерэальным паўзмроку. Мы ўжо ехалі паміж гор. Было каля дзевяці гадзін. Я пацягнуўся і пайшоў мыцца і галіцца. Вярнуўшыся, я ўбачыў у купэ Пат. Выгляд у яе быў свежы.

— Добра паспала? — спытаў я.

Яна кіўнула галавой.

— А кім аказалася старая спірытыстка — суседка па купэ?

— Яна маладая і прыгожая. Яе завуць Хэльга Гутман. Яна едзе, як і я, у санаторый.

— Сапраўды?

— Праўда, Робі. Але ты не выспаўся, па табе бачна. Табе трэба добра паснедаць.

— Кавы, — сказаў я. — Кавы з вішнёвай настойкай.

Мы пайшлі ў вагон-рэстаран. Раптам настрой мой падняўся. Усё ідзе не так дрэнна, як здавалася ўчора.

Хэльга Гутман ужо сядзела за столікам. Гэта была статная вясёлая дзяўчына паўднёвага тыпу.

— Дзіўна, — сказаў я, — што так супала — вы едзеце ў адзін санаторый.

— Нічога асаблівага, — адказала яна.

Я глянуў на яе. Яна засмяялася.

— У гэты час пералётныя птушкі зноў збіраюцца ў гурт… Там… — яна паказала на куток рэстарана, — там увесь столік едзе туды.

— Адкуль вы ведаеце? — спытаў я.

— Я іх ведаю з мінулага года. Там усе знаюць адзін аднаго.

Афіцыянт прынёс каву.

— Прынясіце мне яшчэ да кавы двайную порцыю вішнёвай настойкі, — сказаў я.

Мне трэба было крыху выпіць. Раптам усё стала так проста. Вунь сядзяць людзі і едуць у санаторый нават другі раз, і здавалася, што гэтая паездка для іх — проста прагулка. Глупства — так баяцца. Пат вернецца, як вярталіся дадому ўсе гэтыя людзі. Я не падумаў, што ўсе гэтыя людзі ехалі туды зноў. Дастаткова было ведаць, што адтуль можна вярнуцца і жыць яшчэ цэлы год. Наша мінулае навучыла нас не забягаць у думках далёка наперад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x