Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы прыехалі пад вечар. Неба раз'яснілася, сонца пасылала залацістыя промні на заснежаныя палі, а неба было такое блакітнае, якога не было ўжо некалькі тыдняў. На вакзале было шмат сустракаючых. Яны віталі тых, хто прыехаў, махалі ім хусцінкамі, а з цягніка ім адказвалі пасажыры. Хэльгу сустрэла вясёлая жанчына-бландзінка і два мужчыны ў светлых штанах-гольф. Яна ўсхвалявана замітусілася, быццам пасля працяглай разлукі вярнулася дамоў.

— Да пабачэння, — потым, наверсе! — крыкнула яна нам і села са сваімі сябрамі ў вазок.

Людзі хутка разышліся, і праз некалькі хвілін мы засталіся на пероне адны. Да нас падышоў насільшчык.

— У які гатэль? — спытаў ён.

— У санаторый «Лясны спакой», — адказаў я.

Ён кіўнуў і даў знак фурману. Яны пагрузілі чамаданы ў блакітны вазок, запрэжаны двума канямі. На іх галовах былі султаны са стракатых пёраў, і пара з іх храпаў ахутвала пысы перламутравым воблакам. Мы селі.

— Хочаце падняцца наверх па канатнай дарозе ці ў санях? — спытаў фурман.

— Ці далёка на санях?

— Паўгадзіны.

— Тады на санях.

Фурман шчоўкнуў языком, і мы паехалі. Дарога вывела з вёскі і спіраляй закруцілася ўверх. Санаторый быў на гары па-над вёскай. Доўгі белы будынак са шматлікімі вокнамі на балконы. Слабы вецер гайдаў сцяг над будынінай. Я думаў, што ўбачу нешта накшталт бальніцы. Але санаторый быў больш падобны, ва ўсякім разе на першым паверсе, да гатэля. У холе гарэў камін. На некалькіх століках стаяў чайны посуд.

Мы адзначыліся ў рэгістратуры. Работнік занёс нашы чамаданы, і дама ў гадах растлумачыла нам, што Пат будзе жыць у пакоі 79. Я спытаў, ці нельга мне атрымаць пакой на некалькі дзён. Яна пахітала галавой.

— У санаторыі нельга. Магчыма, у флігелі.

— А дзе ён?

— Тут побач.

— Добра, — сказаў я. — Тады дайце мне пакой і скажыце, каб занеслі мой чамадан.

У бясшумным ліфце мы падняліся на трэці паверх. Наверсе, праўда, усё нагадвала бальніцу. Хоць і вельмі камфартабельную, ды ўсё ж бальніцу. Белыя калідоры, белыя дзверы, усюды бляск шкла, нікелю і чысціні. Нас сустрэла старшая сястра.

— Фройляйн Хольман?

— Так, — сказала Пат, — пакой 79?

Старшая сястра кіўнула, пайшла наперад і адчыніла дзверы.

— Вось ваш пакой.

Гэта было светлае, сярэдняй велічыні памяшканне, у якое праз шырокае акно свяціла вечаровае сонца. На стале стаяў букет жоўтых і чырвоных астраў, а за акном прасціраліся светлыя заснежаныя палі, у якія вёска хуталася, як у вялізную мяккую коўдру.

— Табе падабаецца? — спытаў я Пат.

Яе позірк на імгненне спыніўся на мне.

— Падабаецца, — сказала яна потым.

Работнік прынёс чамаданы.

— Калі мне прыйсці на абследаванне? — спытала яна сястру.

— Заўтра раніцай. Сёння вам лепш раней легчы спаць, каб як след адпачыць.

Пат скінула з сябе плашч і паклала яго на белы ложак, на якім вісеў чысты тэмпературны ліст.

— У пакоі няма талефона? — спытаў я.

— Ёсць разетка, — сказала сястра. — Тэлефон можна ўстанавіць.

— Што я павінна яшчэ зрабіць? — спытала Пат.

Сястра пахітала галавой.

— Сёння нічога. Толькі заўтра пасля абследавання будзе прызначана лячэнне. Абследаванне — у дзесяць. Я прыйду па вас.

— Дзякую, сястра.

Сястра выйшла. Работнік яшчэ стаяў каля дзвярэй. Я даў яму «гасцінца». Ён пайшоў таксама. У пакоі стала раптам вельмі ціха. Пат глядзела ў акно. Яе галава ў бляску святла здавалася чорнай.

— Ты замарылася? — спытаў я.

Яна павярнулася.

— Не.

— У цябе змораны выгляд, — сказаў я.

— У мяне іншая змора, Робі. Але на адпачынак у мяне яшчэ хопіць часу.

— Ты хочаш пераапрануцца? — спытаў я. — Ці спусцімся спачатку на гадзінку ўніз? Мне здаецца, будзе лепш, калі мы яшчэ спусцімся.

— Добра, — сказала яна. — Так будзе лепш.

На бясшумным ліфце мы з'ехалі ўніз і селі за маленькі столік у холе. Праз хвілінку да нас падышла Хэльга Гутман з сябрамі. Яны селі за наш столік. Хэльга была ўзбуджаная і крыху ненатуральна вясёлая, але я быў рады, што яна была з намі і што ў Пат ужо з'явілася некалькі знаёмых. Заўсёды цяжка перажыць першы дзень.

XXІІ

Праз тыдзень я вярнуўся. Ад вакзала пайшоў адразу ў майстэрню. Калі я прыйшоў, ужо сцямнела, яшчэ ішоў дождж, і мне здавалася, што мінуў год, як я адвёз Пат. Кёстэр і Ленц сядзелі ў канторы.

— Ты прыйшоў у самы час, — сказаў Готфрыд.

— А што здарылася? — спытаў я.

— Дай яму аддыхнуць з дарогі, — сказаў Кёстэр.

Я сеў.

— Як справы ў Пат? — спытаў Ота.

— Добра. Наколькі можа быць добра. Але скажыце мне, што тут здарылася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x