Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гаворка пайшла пра машыну, якую мы забралі пасля аварыі. Мы яе адрамантавалі і вярнулі тыдні два назад. І вось Кёстэр учора пайшоў па плату. Але гаспадар машыны за гэты час збанкрутаваў. Машына прадаецца з аўкцыёну, разам з усёй маёмасцю.

— Нічога страшнага, — сказаў я. — Мы маем справу толькі са страхавой кампаніяй.

— І мы так думалі, — суха заявіў Ота. — Але машына не застрахавана.

— Д'ябал! Няўжо праўда, Ота?

Кёстэр кіўнуў.

— Толькі сёння даведаўся.

— А мы цацкаліся з гэтым братам, як сёстры міласэрнасці, і яшчэ пабіліся за гэтую ламачыну, — прабурчаў Ленц. — А чатыры тысячы марак вылецелі на вецер!

— Хто б мог прадбачыць! — сказаў я.

Ленц засмяяўся.

— Якая дурасць!

— Што ж будзем рабіць, Ота? — спытаў я.

— Я заявіў пратэст распарадчыку аўкцыёну. Але баюся, што карысці з гэтага будзе не шмат, — сказаў Готфрыд. — Фінансавае ўпраўленне і так злуецца на нас за падаткі.

— Магчыма, — згадзіўся Кёстэр.

Ленц падняўся.

— Раўнавага і добрая вытрымка ў цяжкіх сітуацыях упрыгожваюць салдата.

Ён падышоў да шафы і ўзяў бутэльку каньяку.

— Выпіўшы такога каньяку, мы можам праявіць нават гераізм, — сказаў я. — Калі не памыляюся, гэта апошняя бутэлька добрага каньяку.

— Гераізм, хлапец, — запярэчыў Ленц, — патрэбны толькі ў цяжкія часіны. А мы жывём у часы адчаю. Тут адзіна прыстойныя паводзіны — гумар. — Ён выпіў сваю чарку. — Добра. А цяпер я сядлаю нашага старога Расінанта, каб зарабіць якую дробязь.

Ён пайшоў праз змрочны двор і выехаў на таксі. Мы з Кёстэрам яшчэ крыху пасядзелі.

— Не шанцуе, Ота, — сказаў я. — Нам заклята нё шанцуе ў апошні час.

— Я прывык не задумвацца больш, чым трэба, — адказаў Кёстэр. — І гэтага хапае. Як там — у санаторыі?

— Каб не хвароба, то там — рай. Снег і сонца.

Ён падняў галаву.

— Снег і сонца. Гучыць крыху нязвыкла, праўда?

— Праўда. Вельмі нязвыкла. Там усё нязвыкла.

Ён зірнуў на мяне.

— Што робіш сёння ўвечары?

Я паціснуў плячыма.

— Трэба спачатку занесці чамадан дадому.

— Мне на гадзіну трэба адлучыцца. Ты потым прыйдзеш у бар?

— Абавязкова, — сказаў я. — Што мне яшчэ рабіць?

Я забраў на вакзале чамадан і занёс яго дамоў. Я адчыніў дзверы ціха: у мяне не было жадання размаўляць ні з кім.

Мне ўдалося прашмыгнуць, не трапіўшы ў лапы фраў Залеўскі. Хвілінку я пасядзеў у сваім пакоі. На стале ляжалі пісьмы і газеты. У канвертах былі толькі праспекты. Мне ніхто не пісаў. «Цяпер мне будуць пісаць», — падумаў я.

Неўзабаве я ўстаў, умыўся, пераапрануўся. Чамадан я не распакоўваў. Я вырашыў пакінуць сабе нейкі занятак пасля вяртання. Я не пайшоў у пакой Пат, хоць і ведаў, што там ніхто не жыве. Я ціхенька пракраўся праз калідор і, выбраўшыся на вуліцу, з палёгкай уздыхнуў.

Я накіраваўся ў кавярню «Інтэрнацыяналь» перакусіць. Афіцыянт Алоіс вітаў мяне на парозе.

— Зноў да нас?

— Да вас, — сказаў я. — Урэшце, заўжды вяртаешся на старое месца.

Роза і астатнія дзяўчаты сядзелі вакол вялікага стала. Сабраліся амаль усе. Гэта быў час паміж першым і другім выхадам.

— Бог мой, Роберт, — сказала Роза. — Рэдкі госць.

— Не пытайся ў мяне ні пра што, — сказаў я. — Галоўнае, што я вярнуўся.

— Не зразумела. Цяпер будзеш прыходзіць часцей?

— Магчыма.

— Не бяры блізка да сэрца, — сказала яна, зірнуўшы мне ў твар. — Усё праходзіць.

— Згодны, — сказаў я. — Гэта самая вялікая праўда на свеце.

— Вядома, — адказала Роза. — Лілі таксама ёсць што расказаць пра гэта.

— Лілі? — Толькі цяпер я заўважыў яе каля Розы. — Што ты тут робіш? Ты ж выйшла замуж і павінна сядзець дома ў сваёй краме водаправоднай арматуры.

Лілі не адказала.

— Крама, — сказала Роза кпліва. — Пакуль былі грошы, усё ішло гладка… Лілі — Лілічка… ніхто пра мінулае не ўспамінаў. Роўна паўгода працягваўся рай. Як толькі яна аддала апошні пфеніг, дык шаноўны пан, які стаў панам праз яе грошы, адразу адмовіўся ад жонкі… былой прастытуткі… — Яна цяжка дыхала. — Канечне, раптам заявіў, што нічога не ведаў. Быў бязмерна здзіўлены: няўжо ў яе такое мінулае? Так здзівіўся, што падаў на развод. Але ж грошыкі не вернеш.

— Колькі? — спытаў я.

— Чатыры тысячы марак, не дробязь! Як ты думаеш, колькі мярзотнікаў трэба прыняць для гэтага ў пасцелі?

— Чатыры тысячы марак, — сказаў я. — Зноў чатыры тысячы. Сёння сума як начараваная.

Роза зірнула на мяне, не разумеючы.

— Сыграй лепш што-небудзь, — сказала яна. — Змяні настрой!

— Добра… раз мы зноў сабраліся разам…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x