Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пракляцце! — сказаў я і ўстаў. — Што са мной робіцца?

У той самы момант я пачуў магутны рык.

— Потэр! Брава! Алозіус!

Перамагла крэмацыя.

У заднім пакоі дымілі цыгары. Разносілі каньяк. Я ўсё яшчэ сядзеў каля стойкі. Дзяўчаты выйшлі з-за стала, аб нечым энергічна шушукаючыся.

— Што ў вас там? — спытаў я.

— Для нас таксама ёсць падарункі, — адказала Марыон.

— Ах, вось што.

Я прыхіліў галаву да стойкі і падумаў: чым цяпер займаецца Пат? Я ўявіў сабе залу санаторыя, камін, у якім палае агонь, і Пат за сталом каля акна з Хэльгай Гутман і іншымі людзьмі. Усё было так даўно. Часам я думаў, што аднойчы прачнуся, а ўсё былое прайшло, забыта, знікла. Няма нічога надзейнага — нават успамінаў.

Зазвінеў званок. Дзяўчаты, нібы чародка спалоханых курэй, пабеглі ў більярдную. Там стаяла Роза са званочкам у руцэ. Яна кіўнула, каб і я падышоў. Пад маленькай ёлачкай на більярдным стале стаялі талеркі, накрытыя шаўковай паперай. На кожнай ляжалі скрутачкі з падарункамі і паперкі з надпісамі. Дзяўчаты ўручалі іх адна адной. Роза ўсё падрыхтавала. Падарункі яна атрымала гатовыя ад дзяўчат і расклала іх на талеркі.

Дзяўчаты ўсхвалявана залапаталі, спяшаючыся, як дзеці, хутчэй паглядзець, што ім дасталася.

— А ты не хочаш узяць сваю талерку? — спытала Роза.

— Якую талерку?

— Тваю. Табе ж таксама ёсць падарунак.

І сапраўды, маё імя таксама было напісана шыкоўным рандо, двума колерамі — чырвоным і чорным. Яблыкі, арэхі, апельсіны, ад Розы вязаны жакет, ад гаспадыні — травяніста-зялёны гальштук, ад Кікі — ружовыя шкарпэткі са штучнага шоўку, ад прыгажуні Валі — скураная дзяга, ад кельнера Алоіса — паўбутэлькі рому, ад Марыон, Ліны і Лілі — паўтузіна хусцінак, а ад гаспадара — дзве бутэлькі каньяку.

— Дзеці, — сказаў я. — Дзеці, гэта ж зусім нечакана.

— Сюрпрыз? — усклікнула Роза.

— Як піць даць.

Я стаяў сярод іх, разгублены і, дальбог, крануты да глыбіні душы.

— Дзеці, — сказаў я. — Ці ведаеце вы, калі я апошні раз атрымліваў падарункі? Я ўжо і сам не памятаю. Гэта, мусіць, было да вайны. А ў мяне няма нічога вам.

Усе былі бязмежна радыя, што мяне так здорава ўразілі.

— За тое, што ты нам заўсёды нешта іграў, — сказала Ліна, чырванеючы.

— Сапраўды, зайграй нам што-небудзь, вось і будзе твой падарунак, — заявіла Роза.

— Што захочаце, — сказаў я. — Усё, што захочаце.

— Зайграй «Маю маладосць», — крыкнула Марыон.

— Не, што-небудзь вясёлае, — не пагадзіўся Кікі.

На яго не звярнулі ўвагі. Яго як «гома» ўвогуле ўсур'ёз не прымалі. Я сеў да піяніна і зайграў. Усе заспявалі.

Песеньку вясны
Ветры прыняслі…
Маладыя сны,
А ці вы былі?

Гаспадыня выключыла ўсе электралямпачкі. Заставалася толькі святло ад свечак. Нібы далёкая крынічка ў лесе, ціха булькатаў піўны кран, а пласкаступы Алоіс блукаў на заднім плане, нібы чорны Пан. Я пачаў другі куплет. З ззяючымі вачыма, з добрымі тварамі мяшчанак дзяўчаты стоўпіліся вакол піяніна. І — вось дык дзіва! — нехта заплакаў горкімі слязьмі. Гэта быў Кікі — салодкі Кікі з Люкенвальдэ.

Ціха адчыніліся дзверы з вялікай залы. Пад меладычны напеў сюды гужам уплыў хор на чале з Грыгаляйтам, які паліў чорную бразільскую цыгару. Спевакі выстраіліся за дзяўчатамі.

З дому я пайшоў…
Свет багаты цвіў,
А вярнуўся зноў…
Ён пустэльны быў…

Ціха адгучаў хор.

— Выдатна, — сказала Ліза.

Роза запаліла бенгальскія агні. Яны шыпелі і стралялі іскрамі.

— Добра, а цяпер што-небудзь вясёленькае! — усклікнула яна. — Трэба падбадзёрыць Кікі.

— І мяне таксама, — сказаў Стэфан Грыгаляйт.

У адзінаццаць гадзін прыйшлі Кёстэр і Ленц. Мы з бледным Георгі селі за стол каля стойкі. Георгі далі некалькі сухарыкаў, каб паставіць яго на ногі. Неўзабаве пасля гэтага Ленц растварыўся ў шумнай кампаніі жывёлапрамыслоўцаў. Праз пятнаццаць хвілін мы ўбачылі яго з Грыгаляйтам каля стойкі. Яны скрыжавалі рукі і пілі на брудэршафт.

— Стэфан! — прадставіўся Грыгаляйт.

— Готфрыд! — адказаў Ленц, і яны выпілі па чарцы каньяку.

— Я прышлю табе заўтра крывяной і лівернай каўбасы. Добра, Готфрыд?

— Цудоўна! — Ленц ляпнуў яго па плячы. — Добра, стары Стэфан!

Стэфан ззяў.

— Ты так добра смяешся, — гаварыў ён у захапленні. — Я люблю, хто так прыгожа смяецца. Я занадта хутка паддаюся суму, гэта мая слабасць.

— І мая! — адказаў Ленц. — Вось таму я і смяюся. Хадзем, Робі, выпі з намі чарку за бясконцы сусветны смех!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x