Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я падышоў да іх.

— Што з тым хлопцам? — спытаў Стэфан і паказаў на Георгі. — У яго вельмі сумны выгляд.

— Яго лёгка зрабіць шчаслівым, — сказаў я. — Яму патрэбна толькі крыху працы.

— Задачка, — адказаў Стэфан. — На сённяшні дзень.

— Ён гатовы на любую працу.

— Сёння ўсе на ўсё гатовыя, — Стэфан працверазеў.

— Хлопцу трэба 75 марак у месяц.

— Глупства. Столькі яму не хопіць.

— Яму хопіць, — сказаў Ленц.

— Готфрыд, — адказаў Грыгаляйт, — я стары п'яніца. Добра. Але праца — справа сур'ёзная. Яе нельга сёння даць, а заўтра забраць. Гэта яшчэ горш, чым ажаніць чалавека, а заўтра зноў адабраць жонку. Але калі хлопец сумленны і задаволіцца сям'юдзесяццю пяццю маркамі, яму пашанцавала. Няхай прыйдзе да мяне ў аўторак у восем гадзін. Мне патрэбен памочнік на ўсякую бегатню па справах саюза і ўсякае такое. Акрамя платы атрымае тады-сяды пакунак мяса. Здаецца, яму не пашкодзіла б крыху падсілкавацца.

— Гэта цвёрдае слова? — спытаў Ленц.

— Слова Стэфана Грыгаляйта.

— Георгі, — усклікнуў я, — падыдзі сюды.

Даведаўшыся, у чым справа, ён закалаціўся. Я вярнуўся да Кёстэра.

— Паслухай, Ота, — сказаў я, — ты хацеў бы пачаць жыццё яшчэ раз спачатку, калі б было можна?

— Яшчэ раз гэтаксама?

— Ну.

— Не, — сказаў Кёстэр.

— І я — не, — сказаў я.

XXIV

Гэта здарылася праз тры тыдні, халодным студзеньскім вечарам. Я сядзеў у «Інтэрнацыяналі» і гуляў з гаспадаром у «дваццаць адно». Шынок быў пусты, нават прастытуткі не прыйшлі. У горадзе было неспакойна. Па вуліцы ўвесь час праходзілі калоны — адны маршыравалі пад аглушальныя вайсковыя маршы, другія, спяваючы «Інтэрнацыянал». Потым зноў цягнуліся доўгія маўклівыя калоны з лозунгамі, якія патрабавалі працы і хлеба. Шматлікія ногі адбівалі крок па асфальце, быццам гэта ішоў вялізны няўмольны гадзіннік. Пад вечар паміж забастоўшчыкамі і паліцыяй адбылася сутычка, у час якой дванаццаць чалавек былі паранены. Цяпер уся паліцыя была ў баявой гатоўнасці. На вуліцах завывалі сірэны паліцэйскіх машын.

— Няма спакою, — сказаў гаспадар і адкрыў карты. У яго было шаснаццаць. — Вайна скончылася, а спакою няма і няма. А мы ж толькі і марылі пра спакой. Вар'яцкі свет!

У мяне было семнаццаць, і я забраў банк.

— Свет не звар'яцеў, — сказаў я. — Людзі звар'яцелі.

Алоіс, які стаяў за крэслам гаспадара і «хварэў» за яго, запратэставаў:

— Яны не звар'яцелі, проста сквапныя. Зайздросцяць адзін аднаму. Ад таго, што ўсяго шмат, у большасці няма нічога. Уся справа ў размеркаванні.

— Вядома, — сказаў я і, узяўшы дзве карты, спасаваў. — Але такое становішча існуе ўжо некалькі тысяч гадоў.

Гаспадар адкрыўся. У яго было пятнаццаць. Ён з адчаем зірнуў на мяне. Потым прыкупіў туза. Перабор. Я адкрыў свае карты. У мяне было толькі дванаццаць ачкоў, і з пятнаццаццю ён выйграў бы.

— Д'ябальшчына! Я кідаю гуляць, — лаяўся ён. — Які подлы блеф. Я падумаў, што ў вас не менш васемнаццаці.

Алоіс штосьці прагундосіў.

Я забраў грошы. Гаспадар пазяхнуў і паглядзеў на гадзіннік.

— Скора адзінаццаць. Здаецца, трэба зачыняць. Больш ужо ніхто не прыйдзе.

— Хтосьці ідзе, — сказаў Алоіс.

Дзверы адчыніліся. Гэта быў Кёстэр.

— Ёсць навіны, Ота?

Ён кіўнуў галавой.

— Бойка ў залах «Барусіі». Двое цяжка параненых, некалькі дзесяткаў лёгка параненых і каля сотні арыштаў. Дзве перастрэлкі ў паўночнай частцы горада. Адзін паліцэйскі забіты. Не ведаю, колькі параненых. Ну, галоўнае, відаць, пачнецца толькі зараз, калі закончацца вялікія сходы. Ты ўжо закончыў?

— Так, — сказаў я. — Мы ўжо хацелі канчаць.

— Тады пайшлі.

Я зірнуў на гаспадара. Ён кіўнуў.

— Тады прывітанне, — сказаў я.

— Бывайце, — адказаў гаспадар. — Паасцеражыцеся.

Мы выйшлі. На вуліцы пахла снегам. Усюды ляжалі лістоўкі, падобныя да вялікіх мёртвых белых матылёў.

— Готфрыда няма, — сказаў Кёстэр. — Дзесьці тырчыць на адным з гэтых сходаў. Я чуў, што іх будуць разганяць, і думаю, што яшчэ ўсяго будзе. Было б добра захапіць яго да канца. Ён жа не стрымаецца.

— Ты ведаеш, дзе ён? — спытаў я.

— Не дакладна. Але, напэўна, на адным з трох галоўных сходаў. Трэба зазірнуць на іх. Готфрыда лёгка пазнаць па яго вогненнай шавялюры.

— Добра. — Мы селі ў машыну і панесліся ў «Карле» да рэстарана, дзе праходзіў адзін сход.

На вуліцы стаяў грузавік з паліцэйскімі. Раменьчыкі фуражак былі апушчаны. Рулі карабінаў матава паблісквалі ў святле ліхтароў. З вокнаў звісалі стракатыя сцягі. Каля ўвахода тоўпіліся людзі ў форме. Амаль усе маладыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x