Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У невялічкіх правінцыяльных мястэчках Югаславіі вельмі рэдка адбываюцца хвалюючыя падзеі. Таму першае выступленне вясковага чэмпіёна выклікала сярод паважаных грамадзян сапраўдную сенсацыю. Аднадушна вырашылі, што вундэркінд павінен застацца ў горадзе да заўтра, каб можна было склікаць усіх астатніх членаў шахматнага клуба; і асабліва каб паведаміць пра гэтую падзею старому графу Зімчыцу, заўзятаму аматару шахмат, які жыў у сваім замку. У душы святара змагаліся два пачуцці — гордасць за свайго выхаванца і доўг, які зваў яго назад у вёску на нядзельнае набажэнства. Пачуццё доўгу перамагло, але святар згадзіўся пакінуць Мірку ў горадзе, каб выпрабаваць яго яшчэ раз. Шахматысты змясцілі маладого Чэнтавіча ў гатэлі, дзе ён упершыню ў жыцці ўбачыў сучасную прыбіральню. У нядзелю пасля абеду шахматны пакой быў перапоўнены.

Чатыры гадзіны Мірка нерухома сядзеў за шахматнаю дошкаю, не гаварыў ні слова, не падымаў вачэй і разбіваў аднаго саперніка за другім. Нарэшце яму прапанавалі сеанс адначасовай гульні. Спатрэбілася нямала часу, каб растлумачыць недасведчанаму хлапцу, што яму трэба гуляць адразу супраць некалькіх гульцоў. Але як толькі ён уясніў сабе, чаго ад яго хочуць, ён тут жа ўзяўся за справу і пачаў хадзіць ад стала да стала, паволі перастаўляючы цяжкія скрыпучыя боты; нарэшце ён выйграў сем партый з васьмі.

Пасля гэтага пачалася сур’ёзная нарада. Строга кажучы, новы чэмпіён не быў жыхаром мястэчка, тым не менш мясцовы патрыятызм быў зачэплены за жывое. Можа, у малюсенькага мястэчка, якое наўрад ці было адзначана на карце, нарэшце-такі з’явіцца шанц назвацца радзімаю славутасці. Імпрэсарыа па прозвішчы Колер, які забяспечваў шансанеткамі і спявачкамі мясцовае афіцэрскае казіно, заявіў, што ён згодзен арганізаваць хлапцу на працягу года ўрокі ў свайго венскага знаёмага, неблагога знаўцы шахматнай гульні, калі знойдуцца грошы, каб заплаціць за навучанне. Грошы адразу ж згадзіўся даць граф Зімчыц — бо за шэсцьдзесят гадоў штодзённай гульні ў шахматы яму ні разу не даводзілася змагацца з такім надзвычайным сапернікам. З гэтага дня пачалася кар’ера сына дунайскага лодачніка.

Праз паўгода Мірка авалодаў усімі сакрэтамі шахматнай тэхнікі; праўда, адно яму не давалася — гэта пазней было заўважана спецыялістамі і часта выклікала іх насмешкі. Ніводнай партыі Чэнтавіч не мог запомніць, — кажучы на мове прафесіяналаў, не мог гуляць усляпую. Ён быў абсалютна няздольны ўзнавіць у сваім уяўленні шахматную дошку. Яму абавязкова трэба было мець перад вачамі сапраўдную дошку з шасцюдзесяццю чатырма чорнымі і белымі квадратамі і трыццаццю дзвюма фігурамі; нават калі ён зрабіўся сусветнаю славутасцю, ён нязменна насіў з сабою складаныя кішэнныя шахматы, каб мець магчымасць у любы момант наглядна ўзнавіць патрэбную яму класічную партыю ці рашыць цікавую задачу. Хоць сам па сабе гэты дэфект не быў асабліва важны, ён тым не менш сведчыў пра недахоп фантазіі і выклікаў ажыўленую гаворку ў колах дасведчаных людзей — такая гаворка ўзнікае, напрыклад, у асяроддзі музыкантаў, калі выяўляецца, што выдатны віртуоз або дырыжор не можа іграць ці дырыжыраваць па памяці, без нотаў. Але гэтая дзіўная ўласцівасць не перашкодзіла надзвычайнаму поспеху Міркі. У семнаццаць гадоў у яго ўжо было з дзесятак розных прызоў, у васемнаццаць ён стаў чэмпіёнам Венгрыі і, нарэшце, у дваццаць — чэмпіёнам свету. Самыя выдатныя шахматысты, якія, бясспрэчна, далёка перавышалі яго розумам, палётам фантазіі і смеласцю, не змаглі супрацьстаяць яго жалезнай, халоднай логіцы, як не мог Напалеон супрацьстаяць цяжкаму на пад’ём Кутузаву і Ганібал — Фабію Кунктатару, у якога, па сведчанні Лівія, рысы апатыі і прыдуркаватасці выразна выяўляліся ўжо ў раннім дзяцінстве. І таму атрымалася, што ў бліскучай плеядзе выдатных шахматыстаў, сярод якіх былі значныя прадстаўнікі ў самых розных галінах інтэлектуальнай працы — філосафы, матэматыкі, людзі з мастацкім чуццём, вынаходніцкімі здольнасцямі і нярэдка творчым талентам, — упершыню аказаўся абсалютны чужаніца — хмурны, маўклівы неразвіты вясковы хлапец. Самыя спрытныя журналісты не маглі выцягнуць з яго ні слова, якое можна было б скарыстаць для якога-небудзь артыкула. Калі Чэнтавіч быў вінен газетам вострыя словы, то замест іх ён даваў шчодрую спажыву мноству анекдотаў пра сябе. Варта яму было толькі ўстаць з-за шахматнай дошкі, дзе ён не ведаў сабе роўных, як ён адразу ж рабіўся забаўнаю, ледзь не камічнаю фігураю. Нягледзячы на бездакорны гарнітур, шыкарны гальштук і шпільку з занадта кідкаю жамчужынаю і старанна наманікюраныя ногці, ён заставаўся ў паводзінах і манерах такім жа, як і ранай — абмежаваным вясковым хлапцом, які яшчэ нядаўна падмятаў кухню ў святара. Выкарыстоўваючы свой талент і славу, ён стараўся зарабіць як мага болей грошай, праяўляў пры гэтым дробязную і нярэдка грубую прагнасць. Рабіў ён усё гэта з бессаромнаю адкрытасцю, якая выклікала раздражненне і пастаянныя насмешкі ў калег. Падарожнічаючы з горада ў горад, ён спыняўся ў самых танных гатэлях, згаджаўся гуляць у любым шахматным клубе, які гатовы быў заплаціць яму ганарар, прадаў фабрыканту мыла права змяшчаць свой партрэт на рэкламных аб’явах і, не звяртаючы ўвагі на пагардлівыя насмешкі сапернікаў, якія ведалі, што ён няздольны напісаць без памылак тры сказы, выдаў пад сваім імем кнігу «Філасофія шахматнай гульні» — напісаў яе бедны галіцыйскі студэнт па заказе аднаго прадпрымальнага выдаўца. Як звычайна бывае з людзьмі такога складу, Чэнтавіч цалкам быў пазбаўлены пачуцця гумару; стаўшы чэмпіёнам свету, ён пачаў лічыць сябе самым важным чалавекам на свеце. Усведамленне таго, што ён здолеў перамагчы ўсіх гэтых разумных і культурных людзей, бліскучых прамоўцаў і пісьменнікаў на іх уласным полі, і перш за ўсё той відавочны факт, што ён зарабляе больш за іх грошай, ператварылі яго ранейшую няўпэўненасць у халодную, адкрыта паказную ганарыстасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x