Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Заўвага аб трэцеразрадных шахматыстах была для такога самалюбівага чалавека, як Мак Конар, бадай што залішняя. Ён сярдзіта адкінуўся назад у крэсле і гарачліва заявіў, што не ўяўляе сабе, каб Чэнтавіч мог адхіліць ветлівае запрашэнне джэнтльмена. Пра гэта паклапоціцца ён сам. Па яго просьбе я коратка апісаў знешні выгляд чэмпіёна, і Мак Конар, поўны нецярпення, пакінуў на волю лёсу незакончаную партыю і падаўся шукаць Чэнтавіча на верхняй палубе. Тут я зноў адчуў, што ўтрымаць чалавека з такімі магутнымі плячамі, калі ён убіў сабе што-небудзь у галаву, рэч зусім безнадзейная.

Я напружана чакаў, што будзе. Праз дзесяць хвілін Мак Конар вярнуўся, як мне здалося, не ў гуморы.

— Ну як? — спытаўся я.

— Вы мелі рацыю, — адказаў з прыкрасцю Мак Конар, — не вельмі прыемны пан. Я прывітаўся і назваў сябе, але ён нават мне рукі не падаў. Я паспрабаваў растлумачыць яму, якія мы ўсе, пасажыры, будзем гордыя і шчаслівыя, калі ён згодзіцца ўдастоіць нас сеансам адначасовай гульні. Але ён паводзіў сябе страшэнна афіцыйна і сказаў, што, на жаль, кантракт з імпрэсарыа, арганізатарам турнэ, абавязвае яго гуляць у час падарожжа толькі за ўзнагароду і што мінімальны ганарар складае дзвесце пяцьдзесят даляраў за партыю.

Я засмяяўся.

— Вось ужо ніколі не думаў, што перасоўваць фігуры з чорных на белыя квадраты — такая прыбытковая справа. Спадзяюся, што вы гэтак жа ветліва развіталіся.

Але Мак Конар застаўся зусім сур’ёзны.

— Гульня адбудзецца заўтра ў тры гадзіны дня тут, у курыльным салоне. Спадзяюся, што яму не так лёгка ўдасца разбіць нас нашчэнт.

— Што? Вы згадзіліся даць яму дзвесце пяцьдзесят даляраў? — усклікнуў я ў вялікім здзіўленні.

— А чаму б і не? С’еst sinmetіеr [67] Гэта яго прафесія (фр.). . Калі б у мяне забалеў зуб, а на параходзе быў дантыст, то ці ж мог бы я патрабаваць ад яго, каб ён вырываў яго бясплатна? Ён робіць правільна, калі заломвае высокую цану; у любой прафесіі лепшыя спецыялісты адначасова і самыя выдатныя камерсанты. Што ж да мяне, то я за сумленную здзелку. Я лепей заплачу пану Чэнтавічу гатоўкаю, чым стану прасіць яго зрабіць ласку згуляць са мною ды яшчэ адчуваць сябе абавязаным потым дзякаваць яму. Мне даводзілася прайграваць за вечар у нашым клубе і болей, чым дзвесце пяцьдзесят даляраў, пры гэтым я не гуляў з чэмпіёнам свету. «Трэцеразраднаму» шахматысту не сорамна прайграць Чэнтавічу.

Мне было смешна, як моцна нявінны выраз «трэцеразрадныя шахматысты» раніў самалюбства Мак Конара. Паколькі, аднак, дарагая забава давала мне магчымасць пазнаёміцца з цікавым і рэдкім суб’ектам і яе аплачваў Мак Конар, я не стаў аспрэчваць яго недарэчнага славалюбства. Мы паспяшаліся паведаміць пра будучую падзею яшчэ чатыром-пяці чалавекам, якія выказалі цягу да шахмат, і патрабавалі пакінуць ім на матч не толькі наш столік, але і ўсе суседнія, каб пазбегнуць магчымых перашкод ад іншых пасажыраў.

На другі дзень дакладна ў вызначаны час наша кампанія сабралася ў поўным складзе. Цэнтральнае месца, насупраць чэмпіёна, было аддадзена, вядома, Мак Конару; ён хваляваўся, курыў адну за друтою моцныя цыгары і нервова пазіраў на гадзіннік. Чэмпіен прымусіў сябе чакаць добрых дзесяць хвілін (памятаючы расказы свайго сябра, я прадбачыў нешта падобнае), і гэта яшчэ больш падкрэсліла ўрачыстасць яго з’яўлення. Ён падышоў да стала са спакойным і абыякавым выглядам, але не прывітаўся. Мусіць, яго няветлівасць павінна была гаварыць: «Вам вядома, хто я, а мне зусім не цікава ведаць, хто вы», — і адразу ж сухім, дзелавітым тонам пачаў тлумачыць свае ўмовы. Таму што на параходзе няма дастатковай колькасці шахматных дошак, каб правесці сеанс адначасовай гульні, ён прапануе ўсім нам гуляць супраць яго супольна. Зрабіўшы ход, ён будзе адыходзіць у другі канец пакоя, каб не перашкаджаць нам раіцца. Мы ж, зрабіўшы ход у адказ, павінны будзем з-за адсутнасці званочка, стукаць аб шклянку чайнаю лыжкаю. Калі не будзе пярэчанняў, ён прапануе на абдумванне кожнага ходу максімум дзесяць хвілін. Мы, як нясмелыя вучні, прынялі, зразумела, усе яго ўмовы. Чэнтавічу дасталіся чорныя фігуры; ён застаўся стаяць, калі рабіў першы ход у адказ, а потым адразу павярнуўся, адышоў на дамоўленае месца, ляніва разваліўся там у крэсле і пачаў перагортваць ілюстраваны часопіс.

Наўрад ці ёсць сэнс апісваць гэтую партыю. Скончылася яна, як і трэба было чакаць, поўным нашым паражэннем, да таго ж ужо на дваццаць чацвёртым ходзе. Не было нічога дзіўнага ў тым, што чэмпіён свету, гуляючы, як кажуць, леваю рукою, ушчэнт разбіў з паўтузіна пасрэдных і зусім слабых шахматыстаў; але ўсім нам было непрыемна адчуваць ганарыстыя паводзіны Чэнтавіча, які ясна даваў зразумець, што ўправіўся з намі без ніякіх намаганняў. Кожны раз, калі ён падыходзіў да стала, ён кідаў на дошку беглы і наўмысна няўважлівы позірк, а на нас і зусім не звяртаў увагі, быццам мы таксама былі драўлянымі фігурамі. Гэтак нават лянуюцца зірнуць на костку, калі кідаюць яе бадзяжнаму сабаку. Мне здавалася, што каб у яго было хоць крышку чуйнасці і такту, ён мусіў бы звярнуць увагу на зробленыя намі памылкі або падбадзёрыць нас прыязным словам. Нават пасля завяршэння партыі гэты шахматны аўтамат не вымавіў ні гуку; ён сказаў «мат» і застаўся нерухома стаяць каля стала, мусіць, каб даведацца, ці не жадаем мы згуляць яшчэ адну партыю. Я ўжо ўстаў з месца і, як заўсёды, калі пасаваў перад бесцырымоннаю грубасцю, падрыхтаваўся даць зразумець жэстам, што я асабіста з задавальненнем буду лічыць наша знаёмства скончаным адразу пасля завяршэння гэтай фінансавай здзелкі. Але, на мой жаль, у гэтае імгненне Мак Конар, якія сядзеў побач са мной, хрыпла выгукнуў: «Рэванш!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x