Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Томас Ман, Штэфан Цвэйг

Навелы

Томас Ман 18751955 Пераклад Васіля Сёмухі Вундэркінд Вундэркінд - фото 1

Томас Ман

(1875–1955)

Пераклад Васіля Сёмухі
Вундэркінд Вундэркінд выходзіць у зале настае цішыня Настае цішыня а потым - фото 2

Вундэркінд

Вундэркінд выходзіць, у зале настае цішыня.

Настае цішыня, а потым людзі пачынаюць пляскаць, бо тут сярод іх апынуўся нехта, хто нарадзіўся, каб загадваць, вадзіць чалавечы статак, — той нехта запляскаў першы. Яны пакуль што нічога не чулі, але пляскаюць усе як адзін, бо ўсемагутная рэклама выперадзіла вундэркінда, і людзі ўжо абдураныя, і невядома, ці ўсведамляюць яны гэта.

Вундэркінд выходзіць з-за прыгожай шырмы, затканай вянкамі ў стылі ампір і вялікімі казачнымі кветкамі, якіх не бывае ў прыродзе, борздзенька лезе па прыступках на эстраду і ўвесь абвалокваецца воплескамі, быццам хвалямі, золка пацепваецца, абвеяны лёгкімі дрыжыкамі вусцішнасці,— і тым не меней гэта як бы яго родная, свойская стыхія. Ён падыходзіць да краю эстрады, усміхаецца, нібы каб яго фатаграфавалі, і дзякуе лёгкім, нясмелым, жаноцка-мілым паклонам, хоць ён — хлопчык.

Вундэркінд увесь у белым шоўку, і гэта, вядома, расчульвае залу. На ім белая шаўковая блуза, пад ёю такі самы шалік і нават туфлі з белага шоўку. Але з белых шаўковых штонікаў рэзка выступаюць калені, зусім карычневыя: вундэркінд — маленькі грэк.

Бібі Сакелафілакас — так яго завуць. Якім імем яго назвалі, адкуль узялося тое «Бібі», памяншальнае яно ці ласкальнае, ніхто не ведае, апрача імпрэсарыо, які лічыць гэта камерцыйнай тайнай. У Бібі абвіслыя да плячэй чорныя гладкія валасы, прабраныя касым радочкам і прыхопленыя вузкай шаўковай стужкай. У яго самы бестурботны дзіцячы тварык, яшчэ не сфармаваны носік, поўны няведання рот… толькі верх твару, пад смаляна-чорнымі, як у мышаняці, вачыма, ужо як бы абхуканы лёгкаю стомаю і пазначаны дзвюма характарнымі рыскамі. 3 выгляду яму гадоў дзевяць, ад роду ж — восем, выдаюць яго за сямігадовага. Папраўдзе, людзі і самі не ведаюць, ці верыць гэтаму. Магчыма, яны ўсё добра разумеюць, але вось жа вераць, — людзі спакон веку прывыклі так рабіць. «Прыгажосці,— думаюць яны, — патрэбна хоць каліўца ашукі. Што засталося б, — думаюць яны, — ад узнёслага лунання над будзёншчынай, калі б не свядомая згода прымаць яго нават за пяцігадовага?» І далібог жа, яны слушна разважаюць, людзі!

Вундэркінд дзякуе, пакуль не аціхаюць воплескі, потым падыходзіць да раяля, і людзі апошні раз кідаюць вокам на праграмку. Ага, спачатку будзе «Marche solenelle» [1] «Урачысты марш» (фр.). , потым «Reverie» [2] «Мроі» (фр.). , а пасля «Le hibou et les moineaux» [3] «Сава і вераб’і» (фр.). — музыка Бібі Сакелафілакаса. Уся праграма складзена з ягоных твораў, гэта яго ўласныя кампазіцыі. Праўда, ён яшчэ не ўмее запісваць іх, усе яны ашчадна пакояцца ў яго маленькай, але незвычайнай галаве, і — як важка і непрадузята пазначана ў афішах, складзеных імпрэсарыо, — іх нельга не прызнаць сапраўдным мастацтвам. Падобна на тое, што гэтае прызнанне далося імпрэсарыо ў суровым змаганні з уласцівымі яму крытычнымі схілкамі.

Вундэркінд залазіць на табурэт-круцёлку, ёрзае, боўтае ў паветры ножкамі, намацваючы педалі, якія дзякуючы хітрамудраму прыстасаванню падняты вышэй звычайнага, каб Бібі мог даставаць да іх. Гэта яго, свой раяль, ён усюды возіць яго з сабою. Раяль умацаваны на драўляных блоках, паліроўка яго чаго толькі не пабачыла за час частых пераездак, але ад гэтага ўсё робіцца яшчэ больш цікавым.

Бібі ўладжвае свае бела-шаўковыя ножкі на педалі, робіць хітраваты твар, глядзіць у прастору перад сабою і падымае правую руку. Смуглае далікатна-дзіцячае ручаня, адна пясць не па-дзіцячы моцная, суглобы пальцаў рухавыя і пругкія.

Хітруе Бібі, бо ведае, што павінен іх крыху пазабаўляць. А сам сабе спадціха адчувае сваё шчасце, шчасце, якога не здолеў бы нікому апісаць. Шчыпучая радасць, таямнічае трымценне асалоды захлістваюць яго што раз, як толькі сядзе за раяль, — гэта яму ўжо дадзена назаўсёды. Клавіятура, сем чорна-белых актаў, па якіх ён так часта блукаў сярод прывідных відзежаў і трывожнага лёсу, зноў аддаецца на волю ягонай улады, — вось яно зноў усё перад ім, як некранутая, як начышчаная аспідная дошка. Музыка, музыка, вось яна ўся перад ім! Яна ляжыць перад ім неабсяжная і вабная, як мора, і Бібі можа ўкінуцца ў яе і шчаслівенька плыць, можа дазволіць ёй падхапіць, панесці яго, увабраць яго ў глыбіню, але ён умее ўтрымаць у руках уладу над ёю, умее загадваць, кіраваць ёю… Яго правая рука завісае ў паветры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x