• Пожаловаться

Томас Ман: Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман: Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-05-0068-9, издательство: Юнацтва, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Томас Ман Навелы

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942). Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак. Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Томас Ман: другие книги автора


Кто написал Навелы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось ён ідзе на могілкі, пастукваючы чорнай кульбакай. Лагодны вятрэц абхуквае яго злашчасны нос, але Піпзам не адчувае гэтага. Яго вочы з-пад ненатуральна паднятых броваў абыякава і панура глядзяць на свет. Нікчэмны, марны чалавек!

Раптам ён пачуў за сабою нейкі гук, шабуршэнне нейкае, гук хутка набліжаўся. Піпзам абярнуўся і аслупянеў. Гэта быў веласіпед, гумовыя шыны мякка шыршылі па друзе, ён ляцеў як віхура і запаволіў толькі пад’ехаўшы да Піпзама, які не саступаў з дарогі.

А ехаў малады хлопец, бадай нават хлопчык, бестурботны турыст. Божа, яму і ў галаву не прыходзіла ўявіць сябе адным з мацакоў свету гэтага. Дый машына ў яго была не тое каб нейкай малавядомай фірмы і каштавала далібог жа не даражэй як дзвесце марак. Вось якраз на гэтай машыне ён і насіўся па вольным паветры, прэч з горада — педалюй сабе, дыхай на поўныя грудзі, гайда! На ім была стракатая кашуля пад шэрай куртай, спартовыя гетры і вясёлая кепачка — не кепачка, мара! — у светлакарычневыя краткі, з пупком пасярэдзіне.

3-пад кепачкі выбіваўся густы русявы касмач, задзірыста скучараўлены на лбе. Блакітныя вочы аж гарэлі. Ён ляцеў як над зямлёю, усё пазвоньваючы, імклівы, парывісты, як само жыццё. Але Піпзам і з месца не ступіў. Ён стаяў і з каменным тварам глядзеў на Жыццё.

Хлопец крыва зірнуў на Піпзама і пачаў павольна яго аб’язджаць, але тут заварушыўся і Піпзам і, калі веласіпед параўнаўся з ім, сказаў ясна і разборліва:

— Нумар дзевяць тысяч семсот сем.

Сказаўшы, ён моцна сціснуў губы і важна натапырыўся, адчуўшы на сабе атарапелы позірк Жыцця. Хлопец схапіўся адной рукой за сядло, абярнуўся і паехаў павольна.

— Што такое? — спытаўся ён.

— Нумар дзевяць тысяч семсот сем, — адсек Піпзам. — Няважна. Проста я заяўлю на вас у паліцыю.

— На мяне? У паліцыю? — здзівіўся хлопец, яшчэ больш павярнуўся на сядле і паехаў зусім памалютку, тузаючы рулём, каб не ўпасці.

— Ну так, на вас, — гмыкнуў Піпзам ужо з пяці-шасці крокаў.

— А з якое такое рацыі? — пацікавіўся хлопец і саскочыў з веласіпеда. Ён стаяў перад Піпзамам, глядзеў і чакаў.

— Самі ведаеце!

— Нічога я не ведаю!

— Мусіце ведаць.

— Я вам кажу, што не ведаю і ведаць не хачу, — сказаў хлопец, — дужа мне цікава!

І ён рашуча ўзяўся за руль. Відаць, быў не палахлівы.

— Я заяўлю на вас, бо вы едзеце, дзе ехаць не павінны. Куляйцеся сабе па шашы, а тут дарога на могілкі,— сказаў Піпзам.

— Дзівак вы, — засмяяўся хлопец і, ледзь стрымліваючы прыкрасць і нецярплівасць, зноў павярнуўся да Піпзама. — Паглядзіце, колькі тут слядоў ад шынаў панаезджана. Тут ездзяць усе, каму ахвота.

— Няважна, — зацяўся Піпзам, — я заяўлю на вас.

— Што ж, заяўляйце, калі закарцела, — кінуў хлопец і ўскочыў на веласіпед. Сапраўды ўскочыў, і ўскочыў удала, не схібіў; толькі раз штурхануў нагою, паправіўся на сядле і пайшоў ціскаць на педалі, каб добра разагнацца, як яно і след ездаку з такім характарам.

— Эй, вы! — крыкнуў Піпзам наўздагон дрыготкім голасам. — Калі вы зараз не збочыце з дарогі на могілкі, я тут жа заяўлю на вас, так і ведайце!

Але Жыццё ўжо не зважала на яго і гнала хутчэй і хутчэй.

Калі б у гэтую хвіліну вы ўбачылі Піпзама, вы, напэўна, спалохаліся б. Ён так сцяў губы, што ўвесь ягоны твар разам з пунсовым носам перакасіўся, бровы папаўзлі ўгору, вочы неяк ашалела ўтаропіліся ў веласіпед. І раптам ён кінуўся следам. Прабегшы тыя некалькі метраў, што было да машыны, ён ухапіўся за багажнік, учапіўся за яго, аж павіснуў на раме і, не растуляючы вуснаў, сціснутых з нялюдскай сілай, лыпаючы бельмамі, пачаў моўчкі, азвярэла цягнуць на сябе веласіпед, які ўпарта супраціўляўся. Глянуўшы збоку, не сказаў бы: ці то стары ад злосці не дае маладому праехацца, ці то самому закарцела праехацца, падыхаць свежым паветрам, — толькі накручвай педалі, гайда! Веласіпед не адужаў такой навалачы, спыніўся, хільнуўся, упаў.

Тут ужо хлопец больш не цацкаўся. Стоячы на адной назе, як замахнецца, як урэжа Піпзаму ў душу — той аж адляцеў на колькі крокаў. А тады ўжо накінуўся на яго, усё больш павышаючы голас:

— Вы ці не п’яны, мой пане! Зачапіце мяне толькі, чорт вас пабяры, яшчэ раз, уеду ў морду, ясна? Я вам усе скабы скасабочу! Так і ведайце.

І адвярнуўся ад Піпзама, абурана нахлабучыў кепачку і зноў скочыў да веласіпеда. Ён і праўда быў не палахлівы. І цяпер не аканфузіўся, сеў спрытна. Толькі раз штурхануўся нагой, умасціўся на сядле і адразу прыбраў машыну. Піпзаму засталося толькі глядзець, як знікае з вачэй ягоная спіна.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі: Кветка пажоўклая
Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
Праспэр Мерымэ: Навелы
Навелы
Праспэр Мерымэ
Штэфан Цвэйг: Пякучая таямніца
Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.