Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ці ж дзіўна, што лёгка здабытая слава закружыла вось такую пустую галаву, — скончыў мой сябар і прывёў некалькі класічных прыкладаў амаль дзіцячага славалюбства Чэнтавіча. — Чаму ж дваццаціаднагадоваму хлапцу з Баната не стаць звышпыхлівым, калі, рухаючы на дошцы фігуркі, ён можа за тыдзень зарабіць болей, чым уся яго вёска за цэлы год на лесапавале ці на якіх-небудзь іншых цяжкіх работах. І потым, шчыра кажучы, вельмі лёгка лічыць сябе вялікім чалавекам, калі ў тваёй галаве няма і следу думкі пра тое, што на свеце жылі калісьці Рэмбрант, Бетховен, Дантэ і Напалеон. Гэты хлапец ведае ў сваім абмежаваным мозгу толькі адно: ужо каторы месяц ён не прайграў ніводнай партыі. А не маючы аніякага ўяўлення пра тое, што на свеце існуюць іншыя вартасці, апроч шахмат і грошай, ён мае ўсе падставы быць у захапленні ад уласнае асобы.

Сябраў расказ, вядома, выклікаў у мяне вялікую цікавасць. Я ўсё жыццё цікавіўся рознымі відамі манаманаў — людзей ва ўладзе адной-адзінай ідэі, бо чым вужэй рамкі, якімі абмяжоўвае сябе чалавек, тым больш ён у пэўным сэнсе набліжаецца да бясконцасці. Якраз такія вонкава абыякавыя да ўсяго на свеце людзі ўпарта, як мурашкі, будуюць з нейкага асаблівага матэрыялу свой ні на што не падобны маленькі свет, які здаецца ім паменшаным адлюстраваннем сусвету. Таму я не схаваў ад сябра свайго намеру — пастарацца за час дванаццацідзённага падарожжа да Рыа бліжэй пазнаёміцца з гэтаю асобаю, надзеленаю такімі аднабаковымі здольнасцямі.

— Але наўрад ці гэта вам удасца, — папярэдзіў мяне сябар. — Наколькі я ведаю, яшчэ нікому не ўдалося вывудзіць з Чэнтавіча хоць крыху матэрыялу, прыдатнага на псіхалагічныя вывады. Пры ўсёй сваёй неверагоднай абмежаванасці гэты хітры селянін дастаткова разумны, каб не паказваць сваіх слабасцяў. Спосаб у яго просты: за выключэннем землякоў, дый то людзей свайго ўзроўню, з якімі ён сустракаецца ў танных гатэлях, Чэнтавіч пазбягае пачынаць з кім-небудзь размову. Адчуўшы, што перад ім адукаваны чалавек, ён адразу, як смоўж, хаваецца ў сваю ракавіну; таму ніхто не можа пахваліцца, што чуў ад яго нейкае глупства і здолеў ацаніць усю глыбіню яго невуцтва.

Мой сябар, здавалася, меў рацыю. Завязаць знаёмства з Чэнтавічам у першыя дні нашага падарожжа аказалася немагчыма — хіба толькі трэба было праявіць нахабства, — але я не прыхільнік такіх метадаў. Часам ён выходзіў на верхнюю палубу і гуляў там, заўсёды з рукамі за спінаю, паглыблены ў горды роздум, зусім як Напалеон на вядомым партрэце; але, гуляючы па палубе, ён заўсёды так спяшаўся, што мне, каб дасягнуць свае мэты, прыйшлося б бегчы за ім трушком. Ён ніколі не паказваўся ў гасцінай, у бары ці ў курыльным салоне; сцюард, ад якога я даведаўся пра гэта пад сакрэтам, сказаў мне, што большую частку дня ён праводзіць у сябе ў каюце за вялікаю шахматнаю дошкаю, разбірае згуляныя партыі ці рашае шахматныя задачы.

Праз тры дні я пачаў ужо сапраўды злавацца, што абарончая тактыка Чэнтавіча аказалася мацнейшай за маё жаданне як-небудзь да яго дабрацца. Дагэтуль мне не даводзілася сустракацца з выдатнымі шахматыстамі; і чым больш я стараўся зразумець гэты тып людзей, тым недаступнейшаю майму розуму здавалася праца чалавечага мозгу, якая цалкам сканцэнтравалася на невялічкай прасторы, раздзеленай на шэсцьдзесят чатыры чорныя і белыя квадраты.

З асабістага вопыту я быў знаёмы з таямнічаю чароўнасцю «каралеўскай гульні», адзінай з гульняў, прыдуманых чалавекам, якая не залежыць ад капрызу выпадку і ўвенчвае лаўрамі толькі розум, ці, дакладней, асобую форму разумовай адоранасці. Але ці ж не з’яўляецца вузкае азначэнне «гульня» абразаю шахматам? А можа, яны навука, нейкае мастацтва, нешта прамежкавае, што лунае паміж гэтымі двума паняццямі, як лунае паміж небам і зямлёю Магаметава труна; у гэтай гульні спалучаюцца самыя супярэчлівыя паняцці: яна і старажытная, і вечна новая; механічная ў сваёй аснове, але прыносіць поспех толькі таму, у каго ёсць фантазія; абмежаваная нерухомай геаметрычнай прасторай — і разам з тым бясконцая ў сваіх камбінацыях; яна няспынна развіваецца — і ўсё-такі зусім бясплодная; думка без вываду, матэматыка без выніку, мастацтва без твораў, архітэктура без камянёў. І тым не менш гэтая гульня вытрымала выпрабаванне часам лепей, чым усе кнігі і ўсё створанае людзьмі, гэта адзіная гульня, якая належыць усім народам і ўсім эпохам, і ніхто не ведае імя боства, якое прынесла яе на зямлю, каб развейваць нуду, удасканальваць розум, весяліць душу. Дзе пачатак яе і дзе канец? Яе простыя правілы можа вывучыць кожнае дзіця, у ёй спрабуе свае сілы любы аматар, і ў той жа час у яе нязменна цесных квадратах нараджаюцца зусім адметныя, ні з кім не параўнальныя майстры — людзі, адораныя выключна шахматнымі здольнасцямі; гэта асаблівыя геніі, якім палёт фантазіі, настойлівасць і майстэрства дакладнасці ўласцівыя не менш, чым матэматыкам, паэтам і кампазітарам — толькі ў іншым спалучэнні і з іншаю накіраванасцю. Раней, у час захаплення фізіянамічнымі даследаваннямі, які-небудзь Галь мусіў бы ў першую чаргу даследаваць галаўны мозг такіх геніяльных шахматыстаў, каб выявіць, ці няма ў шэрым рэчыве мозгу асаблівай звіліны, ці няма там якога-небудзь асаблівага шахматнага нерва або шахматнай шышкі. І якую цікаўнасць выклікаў бы ў фізіянаміста такі індывідуум, як Чэнтавіч, у каго гэтая асаблівая геніяльнасць угняздзілася ў мозгу, зусім некранутым і вялым, — як у глыбе пустой горнай пароды хаваецца адна-адзіная залатая жылка. У прынцыпе я разумеў, што такая па-свайму адзіная геніяльная гульня не магла не спараджаць і адпаведных славутасцей, і ўсё-такі мне было заўсёды цяжка, амаль немагчыма ўявіць сабе жыццё чалавека з дзейным розумам, які абмежаваў бы свой свет невялікаю бела-чорнаю прастораю і задаволіўся б толькі тым, што радасць у жыцці знаходзіў бы адно ў перасоўванні сюды і туды трыццаці дзвюх фігур. Я не мог зразумець псіхалогіі чалавека, які верыць у тое, што ход канём, а не пешкай у новым дэбюце можа прынесці яму славу і забяспечыць месцейка сярод бессмяротных, — хай толькі ў кароценькай заўвазе дзе-небудзь у настаўленні па шахматнай гульні, — чалавека, мыслячага чалавека, які, не будучы вар’ятам, на працягу дзесяці, дваццаці, трыццаці, сарака гадоў зноў і зноў аддае ўсю сілу свайго розуму бязглуздаму занятку — загнаць у вугал драўлянай дошкі драўлянага караля.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x