Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— З вамі на параходзе рэдкі птах — Чэнтавіч.

Убачыўшы на маім твары, што прозвішча нічога мне не гаворыць, ён растлумачыў:

— Мірка Чэнтавіч — чэмпіён свету па шахматах. Ён толькі што разграміў на турнірах усіх шахматыстаў на ўсходзе і захадзе Амерыкі і цяпер едзе пажынаць лаўры ў Аргенціну.

Тут я ўспомніў не толькі імя маладога чэмпіёна свету, але і сякія-такія падрабязнасці яго маланкавай кар’еры; сябар, які сачыў за газетамі больш уважліва, чым я, папоўніў мае веды і расказаў у сувязі з гэтым некалькі анекдотаў. Прыкладна з год назад Чэнтавічу ўдалося адразу стаць на ўзровень з такімі прызнанымі шахматнымі карыфеямі, як Алёхін, Капабланка, Тартакавер, Ласкер, Багалюбаў. З моманту з’яўлення ў Ню-Ёрку на турніры 1922 года сямігадовага вундэркінда Рэшэўскага праслаўленая плеяда шахматыстаў не ведала ніводнага навічка, які ўварваўся б у іх асяроддзі з такім шумам і выклікаў такую ўсеагульную цікавасць. Разумовыя здольнасці Чэнтавіча зусім не прадвяшчалі яму такой бліскучай кар’еры. Хутка выявілася таямніца з яго прыватнага жыцця: чэмпіён свету ні на адной мове не мог напісаць без арфаграфічных памылак нават некалькіх слоў, і, як саркастычна адзначаў адзін зласлівы сапернік, «невуцтва яго ва ўсіх галінах было аднолькава ўніверсальнае». Ён быў сынам беднага югаслаўскага лодачніка, невялічкую лодку якога аднаго разу ўначы патапіў дунайскі грузавы параход. Дванаццацігадовага сірату ўзяў да сябе чуллівы святар з іх глухой вёсачкі. Добры айцец з усяе сілы намагаўся дадатковымі заняткамі дома нагнаць тое, чаго не мог вывучыць у школе тупаваты, негаваркі, шыракалобы хлопчык.

Але ўсе намаганні былі марныя. Соты раз няўцямна пазіраў Мірка на літары, але не мог іх ніяк запомніць. Яго непаваротлівы мозг не схопліваў самых простых рэчаў. У чатырнаццаць гадоў ён усё яшчэ лічыў на пальцах, і яму каштавала вялікіх намаганняў прачытаць два-тры словы з якой-небудзь кніжкі ці газеты. Але нельга сказаць, каб Мірка быў нядобрасумленны ці непаслухмяны. Ён выконваў усё, што яму загадвалі: насіў ваду, калоў дровы, працаваў у полі, прыбіраў на кухні, — адным словам, можна было быць упэўненым, што ён урэшце выканае любое даручэнне, хоць яго марудлівасць і выводзіла з цярпення. Але больш за ўсё засмучала добрага святара ва ўпартым падлетку яго абыякавасць да ўсяго на свеце. Ён ніколі нічога не рабіў без спецыяльнага загаду, ніколі ні ў кога нічога не пытаўся, ніколі не гуляў з другімі падлеткамі і ніколі не шукаў сабе сам якога-небудзь занятку, пакуль яму не казалі, што трэба рабіць. Пасля хатняй работы ён моўчкі сядзеў у пакоі, скіраваўшы адсутны позірк удалячынь, як авечка, што пасвіцца на лузе, не праяўляў ніякай цікаўнасці да таго, што адбывалася навокал. Вечарамі, калі святар, смокчучы доўгую сялянскую люльку, гуляў тры заўсёдныя партыі ў шахматы з жандарскім вахмістрам, светлавалосы хлапчук моўчкі масціўся побач і з-пад цяжкіх павекаў, як бы сонна і абыякава, глядзеў на клеткі дошкі.

Аднаго разу зімою ўвечары, калі абодва гульцы паглыбіліся ў чарговую партыю, за акном пачуўся звон бомаў. Па вуліцы да дома хуценька набліжаліся санкі. У пакой убег селянін у заснежанай шапцы і пачаў умольваць святара як мага хутчэй паехаць да паміраючай маці, каб паспець справіць над ёю сабораванне. Святар тут жа выправіўся з ім у дарогу. Вахмістр, які не дапіў свайго куфля піва, раскурыў на развітанне яшчэ раз люльку і ўжо сабраўся нацягнуць цяжкія боты, як раптам заўважыў, што Мірка неадрыўна глядзіць на шахматную дошку з незакончанай партыяй.

— Ну што, можа, хочаш давесці партыю да канца? — жартаўліва папытаўся вахмістр, перакананы, што вечна сонны хлапец не ведае нават, як перастаўляць фігуры. Хлопчык баязліва зірнуў на яго, але сцвярджальна кіўнуў галавою і сеў на святарова месца. На чатырнаццатым ходзе вахмістр пацярпеў паражэнне і мусіў прызнацца, што яго паражэнне зусім не было вынікам якога-небудзь выпадковага зяўка. Другая партыя скончылася гэтаксама.

— Валаамава асліца! — усклікнуў, вярнуўшыся, здзіўлены святар і растлумачыў вахмістру, не надта добра знаёмаму з Бібліяй, што дзве тысячы гадоў таму назад адбыўся такі самы цуд, калі бязмоўная дагэтуль жывёліна раптам загаварыла, і да таго ж вельмі разумна. Нягледзячы на позні час, святар не мог утрымацца ад спакусы самому згуляць са сваім паўпісьменным выхаванцам. Мірка гэтак жа лёгка абыграў і яго. Гуляў ён павольна, зацята, ні разу не падняў ад дошкі шыракалобай галавы, але гуляў з непахіснаю ўпэўненасцю. У наступныя дні ні святар, ні вахмістр не змаглі ні разу перамагчы яго. Святара, які лепей, чым другія, ведаў безнадзейную разумовую адсталасць свайго выхаванца, сур’ёзна зацікавіла, ці зможа гэты аднабокі незвычайны талент вытрымаць больш цяжкае выпрабаванне. З дапамогаю вясковага цырульніка Мірка прывялі ў больш-менш прыстойны выгляд, абрэзаўшы саламяныя валасы, і святар звёз яго на санях у бліжэйшае мястэчка, дзе ў кавярні на галоўнай плошчы збіраліся мясцовыя аматары шахмат, гульцы, як ён ведаў са свайго горкага вопыту, больш моцныя за яго. З’яўленне святара з русявым чырванашчокім падлеткам выклікала немалую цікаўнасць у наведнікаў кавярні. Пакуль яго не паклікалі да шахматнага століка, Мірка стаяў у кутку, нясмела ўтаропіўшы вочы ў падлогу, так і не зняўшы кажушка і высокіх цяжкіх ботаў. Ён прайграў у першай партыі, бо добры святар ніколі не гуляў сіцыліянскай абароны. Наступная партыя з лепшым шахматыстам горада скончылася ўнічыю. Але трэцюю, чацвёртую і ўсе наступныя партыі з рознымі гульцамі Мірка выйграў адну за другою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x