Надзея Статкевіч - Папялішча

Здесь есть возможность читать онлайн «Надзея Статкевіч - Папялішча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Папялішча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Папялішча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Папялішча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Папялішча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Яна прачнулася, пачуўшы плач Глеба. Падхапіўшыся, жанчына падскочыла да ложка. Праўду кажуць, што калі хто жадае схапіць за сэрца маці, то няхай дакранецца да яе дзіцяці. Тут жа было яшчэ горш. Катажына не магла бараніць і кінуцца на крыўдзіцеля, каб выдрапаць яму вочы ці засланіць сабой сына. "Міласцівы Творца, гэта самае цяжкае выпрабаванне! За якія грахі так мяне пакараў?" — зляцела ў яе з вуснаў. Ды, засаромеўшыся тых слоў, сказаных у гневе, пані ўпала на калені і пачала маліцца. Глеб зноў заплакаў. Катажына паднялася, накіравалася да люлькі, але не дайшла і зноў укленчыла перад абразам. Слёзы цяклі па шчоках, а яна шаптала малітву і захлыналася імі. На вуснах выступіла пена, у грудзях шчымела ад плачу, але маці ўсё паўтарала пра сябе: "Гэта ён мяне выпрабоўвае! Ён добры! Ён не дазволіць…" Праз некаторы час хлопчык сапраўды сцішыўся. Жанчына, падумаўшы, што яму стала лепш, змоўкла і павалілася ў непрытомнасці на падлогу.

За месяц шляхцянка выплакала ўсе слёзы. Смерць Глеба была цяжкім ударам. Калі нарэшце яна, стрымліваючы слёзы, усё ж магла выходзіць з пакоя, іншая вестка забрала пад нагамі зямлю.

Глэся мела рацыю. З кахання да пана Яраша нічога добрага не атрымалася. Спачатку, калі шляхціц навадзіўся прыязджаць ледзь не праз кожныя тры дні, яна чакала гэтых візітаў. Але раптам вочы самі пачалі адкрывацца. Пан Станіслаў заўсёды рады быў прыняць госця ды вось аднойчы, вельмі ўважліва паглядзеўшы ў час размовы на Катажыну і Яраша, ён спахмурнеў і доўга не выходзіў з задумення, носячы пры сабе нейкія не дужа добрыя думкі. Пасля гэтага гаспадар часцей пакідаў іх адных, што непакоіла жанчыну.

Скончылася ўсё гэтак жа раптоўна, як і завязалася. Справа ў тым, што Глэся ўпала ў вока служцы пана Лычкоўскага. Бедны Грышка рабіў немагчымае, каб падчас візітаў гасцей не згубіць з вачэй вяртлявага Марка. Той жа цікаваў каля людской ды не даваў праходу Глэсі. Аднойчы, каб ён хоць трохі адчапіўся, дзяўчына напаіла Марка сівухай. Служка дзябнуў няслаба, але не заснуў, а разгаварыўся, ды зноў залёты пачаў строіць. Дзеўка вазьмі і ляпні, што пан Яраш так часта наведваецца, што хутка паселіцца ў іх маёнтку. Марка быў на добрым падпітку, таму за язык і чорту не прыйшлося цягнуць — сам усё расказаў, а Глэся, хоць і шкадавала сваю пані, слова ў слова ўсё ёй далажыла. Высветлілася, што на самай справе Лычкоўскі проста быў добрым акцёрам. Задумка развесціся з жонкай круцілася ў пана Станіслава ў гала-ве з першага імгнення іх сумеснага жыцця, але як гэта зрабіць, не ведаў. Такі план падказаў яму адзін з сяброў, а пану засталося толькі знайсці кандыдатуру. Такой "кандыдатурай" і стаў Яраш, ад якога ў гэты вечар даставіў ліст Марка і перадаў яго праз Глэсю.

Катажына дастала аркуш паперы і ўзяла пяро, але раптам прыгадала нешта і выняла іншы. Падышоўшы да акна, яна падставіла іх да святла. Цяпер было заўважна, якія вадзяныя знакі былі на іх. На першым вылучалася кветка ружы. Скончыўшы пісаць, гаспадыня паклікала Глэсю і аддала ліст.

— Аднясі і больш ніколі не бяры ад яго канверты.

Служка згодна кіўнула і пайшла, а гаспадыня села за стол, падпёршы галаву рукамі, і дала волю слязам. Нечакана яна пачула валтузню на калідоры і крык. Жанчына выйшла з кабінета і ўбачыла, як дваровыя трымаюць Глэсю, а Станіслаў, размахваючы лістом, нешта гаворыць сваім таварышам.

— Так вось адплаціла за маю дабрыню! — закрычаў ён. — Цяпер з ганьбай да бацькоў выганю! Глядзіце, шаноўныя, што жонка за маёй спінай робіць! Палюбоўніка сабе знайшла, лісты яму піша.

Катажыну перасмыкнула. Вось што, значыцца, ён задумаў: пры сведках узвесці на яе паклёп і развесціся. Шляхцянка не падала выгляду і спакойна падышла да паноў.

— Дзень добры, яснавяльможныя. Даруйце майму мужу гэтыя словы, бо ведаю, як вам непрыемна стаць сведкамі такога.

Яна паглядзела на Станіслава.

— Думаю, ён так робіць, бо занадта кахае мяне і не можа перажыць, што яго жонка магла напісаць іншаму ліст. Але я прашу прачытаць пры яснавяльможных тое, што запячатана. Няхай усе ўпэўняцца ў маёй чысціні перад мужам і Богам.

Станіслаў аж пабялеў, пачуўшы такое. Ён доўга глядзеў на жонку, пасля раптам ачомаўся і пачаў распячатваць канверт. Па меры таго, як лотр чытаў напісанае, голас яго падаў, а на твары з’явілася разгубленасць. Шляхцянка дачакалася, пакуль ён скончыць і дадала:

— А цяпер паглядзіце, шаноўныя, які аркуш з малюнкам я выбрала для адказу.

Панам стала цікава. Караль выхапіў ліст і паднёс да святла на якім прасвечвалася выява блазна. Шляхцюк кракнуў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Папялішча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Папялішча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Папялішча»

Обсуждение, отзывы о книге «Папялішча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x