Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1922, Издательство: Беларускі музыкальна-драматычны гурток ў Вільні, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчасьлівы муж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчасьлівы муж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Шчаслівы муж» — чатырохактавая камедыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Услед за п'есай «На Антокалі» камедыя працягвала традыцыю выкрыцця мяшчанскага ладу жыцця.
У аснове п'есы — рэальны факт з жыцця Ф. Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа.

Шчасьлівы муж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчасьлівы муж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Францішак Аляхновіч

Шчасьлівы муж

Асобы Гаўдэнт Залепка Магдалена яго жонка Фэлька яе прыяцелька - фото 1

Асобы

Гаўдэнт

Залепка.

Магдалена, яго жонка.

Фэлька, яе прыяцелька.

Ільдэфонс Мацальскі.

Панна Уршуля

Калістрат Мяшочак.

Мяшочыха, яго жонка.

Леокадыя, іх дачка.

Пышка.

Шышка.

Лапурка.

Галька, яго жонка.

Мар'янна.

Акт I

Рэч дзеецца ў квартэры Залепкаў. На сцэне ложак, перад ім параванчык, далей камода, канапа, стол, крэслы і п. Праз адчыненыя пасярэдзіне дзьверы відаць стол пакрыты настольнікам і застаўлены бутылькамі, талеркамі і г. п. Другія дзьверы ўправа ў кухню.

Зьява 1

Гаўдэнті Магдалена.

Гаўдэнт (чэлавек немалады, лысы, вусасты, сядзіць ля століка. Твар яго намазаны мылам. На століку люстэрка, — Гаўдэнт голіцца) .

Магдалена (у другім пакоі парадкуе на стале талеркі. Пасьля ўваходзіць на сцэну) . Вось! — як–раз знайшоў час галіцца! Зараз ужо пачнуць зьбірацца госьці, а ён сядзіць, як налпа, вымазаны мылам! Фу!

Гаўдэнт.Не было калі, коцік–Магдзя!.. Але я хутка, — толькі ты не крычы, калі ласка, бо рука ў мяне дрыжыць, парэжуся.

Магдалена.Скажы мне, нашто ты накупіў гэтулькі гарэліцы?!. Каб хаця адну бутэльку віна, а то толькі гарэлка!

Гаўдэнт.Для баб ёсьць салодкая.

Магдалена (дразьнячы яго) . Але! «Для баб! для баб!..» А вось можа прыйдзе нейкі… лепшы госьць, тады што яму дасі?

Гаўдэнт. Для мужчын ёсьць спіртус і гарэлка.

Магдалена. Ты зноў сваё: гарэлка!.. Дурны. Але я кажу, калі прыйдзе раптам якая рыстакратычная асоба, што тады?

Гаўдэнт. Ня прыйдзе, коцік! Я гэтакіх ня прасіў.

Магдалена. Дурны, як бот. А вось можа прыйдзе!

Гаўдэнт. (да сябе) . А чорт! брытва тупая (да жонкі) . Не, Магдзя–коцік, ня прыйдзе.

Магдалена. А вось ты ня ведаеш! А я кажу, што можа прыйсьці. Справа ў тым, што да Фэлькі падлабуніваецца адзін граф і яна мне казала, што ён хоча разам з ёй сюды прыйсьці.

Гаўдэнт. (вельмі зьдзіўлены) . Граф!!

Магдалена. Ага! Вось разьзяўляй цяпер рот.! Ты думаў, што на мае імяніны павінны зьбірацца толькі розныя шаўцы ды краўцы ды твае сябры–пьяніцы. А вось можа прыйсьці й чэлавек з вышэйшага сьвету.

Гаўдэнт. Але лепш было–б, коцік, каб была свая кумпанія… Выпілі–б, паскакалі… А то гэтак граф дык ён пачне зараз праз нос барматаць он–он! сон–сон! — а чэлавек нічагусенькі не разумее.

Магдалена. Дурны не разумее. А я вось разумею… Ну, ведама, ня ўсё, але шмат разумею. (ходзіць падскакваючы па сцэне і пяе пад нос) Жэ ву зэм, жэ ву задор, ком ле ш'ен, кі э мор!

Гаўдэнт (зьдзіўлены) . А гэта–ж як? што–ж гэта значыць?

Магдалена. А вось: ты ня ведаеш, а я ведаю (як выш.) Жэ ву зэм, жэ ву задор…

Гаўдэнт. Жывы сэм, жывы задор… Які гэта задор?

Магдалена. Гэта значыць: я вас люблю больш чымсь жыцьцё сваё… Ну, але ты хутчэй ідзі купі віна, бо скора ўжо мабыць госьці пачнуць зьбірацца.

Гаўдэнт (голіцца) . Зараз, я толькі, коцік, кончу… Я ўжо зараз.

Магдалена. Ня трэба канчаць, і так добра будзе.

Гаўдэнт. Але як–жаж так, Магдзя! Поў барады аголена…

Магдалена. Пасьпееш пасьля агаліцца, як прыдуць госьці: сядзеш сабе ў кухні і ніхто табе ня будзе ерэшкаджаць… (крычыць) . Ну, чуеш, ці не? Зараз ідзі, а то крамы зацыняць!

Гаўдэнт (ад яе крыку ўздрыгнуў) . Ай!.. у! чорт, парэзаўся!.. А я–прасіў цябе, коцік, не крычаць, бо рука дрыжыць (абцірае твар ручніком) .

Магдалена. А я табе даўно ўжо казала: ідзі! каб паслухаўся, дык–бы й не паэзаўся… Чакай, я табе дам плястар. (Ідзе да камоды, выймае чорны плястар, адрэзвае кусок і дае мужу) .

Гаўдэнт (перад люстэркам заклейвае сабе парэзаную частку твару) .

Магдалена. Ну, хутчэй–жа! хутчэй!

Чуваць званок за сцэнай.

Магдалена (ўсхапіўшыся) . Ах! нехта ўжо прышоў! (выбягае праз сярэднія дзьверы) .

Гаўдэнт (апранаецца і бармоча пад нос) . Жыві сам, жыві задор… Карнішон, кілёмэтр!.. (глядзіцца у люстэрка) .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчасьлівы муж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчасьлівы муж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Франц Кафка - Шакалы и арабы
Франц Кафка
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Оскар Уайльд - Шчасьлівы Прынц
Оскар Уайльд
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Шчасьлівы муж»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчасьлівы муж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x