Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1922, Издательство: Беларускі музыкальна-драматычны гурток ў Вільні, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчасьлівы муж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчасьлівы муж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Шчаслівы муж» — чатырохактавая камедыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Услед за п'есай «На Антокалі» камедыя працягвала традыцыю выкрыцця мяшчанскага ладу жыцця.
У аснове п'есы — рэальны факт з жыцця Ф. Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа.

Шчасьлівы муж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчасьлівы муж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зьява 2

Гаўдэнт, Магдалена, Фэлька.

Магдалена (уваходзячы з Фэлькай) . Прыгожы, прыгожы, няма што глядзець!.. Ну, бойся–ж Божа. Калі–ж ты нарэшце пойдзеш?..

Фэлька (падае руку Гаўдэнтаму) . Добры вечар, пан Гаўдэнт!

Гаўдэнт (да Фэлькі) . Добры вечар… (да жонкі) Іду ўжо, пабег ужо, толькі ты, коцік, не крычы (пайшоў праз кухню) .

Магдалена (яму ў сьлед) . Толькі памятай: дорага, загранічнага, францускага!..

Зьява 3

Магдалена, Фэлька.

Магдалена (да Фэлькі) . Ну, ну? чаму не прыйшоў?

Фэлька. Я бачылася з ім сягоньня… Казаў, што напэўна прыйдзе, але крыху пазьней бо мае якуюсь важную справу… Але, ведаеш? тады, як я была з ім у кінэматографе і мы спаткаліся з табой, я пасьля тады сказала яму ўсё. А ён кажа: «у мяне заўсёды так; адзін раз у Парыжы — кажа — адна графіня так была ўва мне закахаўшыся, што свайго балькону скокнула проста ў мора і ўтапілася…» Га, які фанфароністы!

Магдалена. Ну, не дзівота! Такі малады, прыгожы дый яшчэ — граф!.. Але, Фэлечка, памятай! Я свайму сказала, што ён маецца прыйсьці разам з табой, бо ён да цябе падлабуніваецца… Дык–жа памятай, не прагаварыся, бо мой стары йзноу зробіць авантуру, пачне біцца лобам аб падлогу і маліцца да сьвятога Язэпа…

Фэлька. Ну, мяне ўжо вучыць ня трэба!.. А куды–ж ты яго паслала?

Магдалена. Падумай толькі: ён накупіў спіртусу і гарэлкі! Да чаго–ж гэта падобна? Прыдзе граф, а ў нас няма ані воднай бутэлькі віна! Ен езьдзіў усюды па заграніцах і мусіць гарэлкі ня пье.

Фэлька. Пье, ня бойся! Я яго бачыла, як ён на адным баль–маскарадзе лактаў пры буфэце гарэлку, дык аж нос пачырванеў.

Магдалена. Але ўсёж–такі хай ня думае, што мы нейкія хамы, якія нічога лепшага ня бачылі.

За сцэнай чутно званок.

Магдалена. О, нехта прыйшоў! можа ён! (пудрыцца) . Фэлечка! ты, калі ласка, зрабі з гэтым парадак… (паказвае на пакінутыя прылады мужа: місачку з мылам, брытву і г. п. ды бяжыць у сярэднія дзьверы) .

Фэлька (кладзе ўсё на камодзе і пасьля таксама пудрыцца) .

Зьява 4

Фэлька, Магдалена, Пышка, Шышка.

Магдалена (уваходзіць; ціха да Фэлькі) . Гэта прыйшлі Пышка і Шышка… А яго ўсё няма!

Фэлька. Мне казаў, што прыйдзе напэўна.

Пышка і Шышка (у другім пакоі выціраюць ногі, смаркаюцца, папраўляюць маншэты. Пышка з кветкамі, Шышка з цукеркамі) .

Магдалена (да Пыші і Шышкі) . Прашу калі ласка сюды, бліжэй…

Пышка (уваходзіць) . Перш–на–перш пазвольце павіншаваць вас, пані Магдалена, з імянінамі і… ўсяго найлепшага! (цалуе Магдалену ў руку) .

Шышка (увайшоўшы) . Віншую вас, пані Магдалена, з імянінамі і… ўсяго найлепшага! (цалуе Магдалену ў руку) .

Магдалена.Дзякую, дзякую… Сядайце, калі ласка.

Усе селі. Паўза. Раптам абодва — Пышка і Шышка разам пачынаюць казаць, але глянуўшы адзін на аднаго спыняюцца і саромюцца.

Пышка і Шышка. Пагода сягоньня харошая…

Магдалена. Што вы казалі?

Пышка. Гм… таго… як яго?..

Шышка. Мы кажам, што пагода сягоньня харошая.

Магдалена. Ну… так сабе…

Паўза.

Пышка. Але бывае пагода лепшая.

Магдалена. У нас рэдка бывае добрая пагода… А вось заграніцай дык зусім што інакшае: там заўсёды добрая пагода, гэты год цьвітуць ананасы, усе гавораць толькі пафранцузку: жэ ву зэм, жэ ву задор… а ў нас што?!

Фэлька. А ты скуль ведаеш?

Магдалена. Калі кажу, значыць ведаю.

Шышка. А ў мяне быў знаёмы, каторага брат раз езьдзіў заграніцу, дык ён казаў…

За сцэнай званок.

Магдалена (ціха да Фэлькі) . Гэта мусіць ён!

Фэлька. Хіба што ён.

Магдалена (я. в.) . Хадзі, разам яго спаткаем, бо мне аднэй неяк нялоўка… (да Пышкі і Шышкі) . Паны выбачайце, пасядзеце адны… (выходзіць з Фэлькай) .

Зьява 5

Пышка, Шышка.

Шышка. Ты зусім ня ўмееш гаварыць з дамамі.

Пышка. Бо з ёю трудна, — бачыў, якая вучоная! Але з іншымі дык я нічога… магу…

Шышка. Але! з ёю трудна. Ты з ёю аб пагодзе, а яна табе зараз аб заграніцы — і пафранцуску!

Пышка. Француская мова страшэнна смяшная. Я раз чуў як французы гутарылі: было вельмі сьмяротна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчасьлівы муж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчасьлівы муж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Франц Кафка - Шакалы и арабы
Франц Кафка
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Оскар Уайльд - Шчасьлівы Прынц
Оскар Уайльд
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Шчасьлівы муж»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчасьлівы муж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x