Надзея Статкевіч - Папялішча

Здесь есть возможность читать онлайн «Надзея Статкевіч - Папялішча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Папялішча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Папялішча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Папялішча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Папялішча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наогул, так павялося здаўна. Маладыя людзі дамаўляліся паміж сабой і выязджалі да найбліжэйшага суседа. Гаспадары павінны былі прыняць іх і запрасіць да стала. Што было пасля — вядома. Калі ў склепе сканчалася ежа, а ў піўніцы пусцелі бочкі з напоямі, спадарства забірала гаспадара з сям’ёй і слугамі ды ехалі да наступнага суседа. Пан Станіслаў вельмі любіў такія гульні, таму Катажына не здзівілася, убачыўшы на двары святло паходняў…

Яна назірала за прысутнымі ў зале: відовішча было малапрыемнае. Большасць гасцей выклікалі ў шляхцянкі пагарду. У такім выпадку звычайна прыгадвала словы бацькі, які любіў паўтараць, што жупан годнасці не дадае. Было, канечне, некалькі асоб, якіх рада была бачыць, але такіх пералічыла па пальцах. Гаспадыня ўздыхнула і збіралася пайсці адтуль, калі раптам нешта спыніла. Чамусьці падалося, быццам сярод гэтых постацей яна пазнала пана Яраша. Падумаўшы, што памылілася, шляхцянка перавяла позірк у іншы бок. Але вочы не падманулі… Праз некалькі хвілін пані адчула, што за спінай хтосьці стаіць. Катажына азірнулася і ўбачыла перад сабой мужа, які з прыкрасцю глядзеў на яе. Пан Станіслаў быў на добрым падпітку і ледзь трымаўся на нагах. З двух бакоў яго прытрымлівалі паны Яраш і Караль.

— Вось яна, браткі, — вымавіў ён, ледзь перасоўваючы язык. — Мегера! Бачылі вочы, што бралі, а цяпер плачце, хоць павылазьце.

— Маўчы ты, п’яны дурань! — гаркнуў пан Яраш. — Добрая ў цябе жонка, цнатлівая і гжэчная. Сам не ведаеш, што вярзеш!

— Ты такі ж! Як там хлопы пра гэта гавораць: "Свой свайго пазнаў ды на піва пазваў?"

— Праўду сабакі кажуць.

— Праўду! — зноў закрычаў Станіслаў. — А што мяркуе пан Караль?

Малады паніч хітра прымружыў вочы і ціхенька мрукнуў:

— Госць у дом — пільнуй жонку.

— Блазнуеш, браце, — прасіпеў гаспадар. — Хто ж на такую паквапіцца? Хадзем, браткі, вып’ем. І я разам з вамі, каб заліць сваё гора.

За гэтым усім уважліва назірала Глэся. Яна бачыла, як стрымлівае сябе пані, каб не даць поўхву мужу, і як хітра паглядае пан Караль то на Катажыну, то на Яраша, які ў сваю чаргу не зводзіць вачэй з гаспадыні.

— Нічога добрага з таго не будзе, — шапнула яна сабе пад нос і збіралася пайсці ў людскую, калі заўважыла нейкага чужога служку.

Той круціўся каля стала, дзе ўжо даўно нікога не было, збіраў з талерак аб’едкі і хціва запіхваў сабе ў рот. Яна, мажліва, і не звярнула б увагі, каб не заціснутая пад паху ў шахрая срэбная талерка. Глэся звяла бровы і накіравалася да злыдня, які ледзь паспеў запіхнуць чарговы кавалак, калі ўбачыў яе.

— Мабыць, твой пан сваіх слуг не корміць.

Бялявы толькі кіўнуў, праглытваючы тое, што напхаў без разбору. Хлопец чмякнуў і, зірнуўшы на яе, папярхнуўся. Ён паказаў на спіну, каб Глэся дапамагла яму, але адразу ж пашкадаваў, бо дзяўчына мела моцны кулак.

— Вой! — завішчаў злыдзень. — Цяпер спіну склейваць давядзецца.

— Тое за справу!

— Вось табе і маеш! За якую?

— Ах, гад печаны, яшчэ пытаеш! А хто талерку са стала скраў?

У хлопца аж твар выцягнуўся.

— Не браў я! Гэта так… патрымаў, працёр…

З гэтымі словамі ён пачаў змахваць рукавом з талеркі тлушч і крошкі.

— Ды і наогул, гэта талерка майго пана. Ён заўсёды з сабой возіць ды толькі з такой есць.

Для доказу служка абхапіў яе дзвюма рукамі і пацалаваў.

— Ну, я пайшоў!

— Куды?! Кінь! А то зараз варту паклічу!

Служка жаласліва паглядзеў на Глэсю і выпусціў з рук здабычу. Талерка бразнулася аб падлогу, адкаціўшыся пад стол.

— Злая дзеўка. Свайго ж брата… Ат! У тваіх гаспадароў іх столькі… А ты мне спачатку да вока прыйшлася!

Хлопец панура пакандыбаў у людскую, а яна падскочыла да Грышкі, які ішоў з падносам на кухню, і шапнула, каб сачыў за ім.

— А чым аддзячыш? — пацікавіўся той.

— Каб цябе, Грышка! Даўся ж мне ў косці з дурнымі залётамі!

Той зрабіў важную міну і падсунуў свае вусны.

Глэся засмяялася і схапіла яго за нос.

— Можа, потым і пацалую, калі справу зробіш. Будзе пара, вырасце трава!

Дзяўчына паказала язык і знікла, пакінуўшы разгубленага юнака аднаго. Грышка правёў яе позіркам, няшчасна ўздыхнуў і паплёўся следам за злодзеем.

* * *

Раніцай наваколля было не пазнаць. Ноччу разгулялася завіруха і заслала ўсё бялюткай коўдрай. Снег блішчаў пад сонечнымі промнямі. Яны пранікалі праз шыбы ў пакой і бегалі па твары Катажыны. Яна паморшчылася і падскочыла, скінуўшы на падлогу коўдру з воўчай скуры. На гук яе званочка прыбегла Глэся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Папялішча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Папялішча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Папялішча»

Обсуждение, отзывы о книге «Папялішча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x