Макс Шчур - Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Познань, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы зборнік кароткай прозы Макса Шчура ўвайшлі апавяданні, напісаныя ў 2003–2010 гг. У кнізе прадстаўлены шырокі спектр жанраў: побытавая замалёўка і літаратурная энцыклапедыя, фантастычны і эксперыментальны аповед, дэтэктыў і літаратурная пародыя. Як напісала ў паслямове крытык Юнэля Сальнікава, у аповедах «аўтар здзекуецца практычна з усяго… для яго не існуе забароненых тэмаў: сямейныя каштоўнасці, секс, нацыяналізм, творчасць калегаў – усё падпадае пад дэканструкцыю». Бадай, галоўным канструктыўным складнікам кнігі ёсць гумар.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Макс Шчур

Ліст, знойдзены на папялішчы

Апавяданьні

© Шчур М., 2011

© Выдавец Воранаў В., 2011

© Выдавецтва «Белы Крумкач», 2011

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Ад аўтара, або Апошняе папярэджаньне

Напрыканцы 2008 году ў мяне згарэў стары ноўтбук. У працэсе ратаваньня гард-дыску выявілася, што на ім, апрача раману й колькіх незакончаных тэкстаў, захаваўся з тузін апавяданьняў, якія я накрэмзаў (ці, хай сабе, нацюкаў) на працягу папярэдніх гадоў у вольны ад творчасьці й іншых мітрэнгаў час. Няспраўджаная пэрспэктыва іхнай нечаканай і канчатковай страты прымусіла мяне сяк-так «давесьці іх да ладу», каб урэшце пазбавіцца ўсялякага клопату пра іх, і апублікаваць усе разам (па-за кантэкстам і паасобку, баюся, яны былі б зразуметыя няслушна) – прапаную вашай увазе плён сваіх высілкаў.

Урачыста дэклярую, што ў гэтых аповедах я ня ставіў перад сабой ніякіх асабліва «мастацкіх» мэтаў (адсылаю тых, хто «ня верыць мне на слова», да перадапошняга абзацу). Гэта відаць у тым ліку паводле таго, што сюжэт у балыныні зь іх выконвае чыста ўздапаможную функцыю: ня варта ўспрымаць яго залішне «сур'ёзна». У некаторых ён падсьвядома ці нават сьвядома запазычаны ў кагосьці іншага (Борхэс, яшчэ да Джона Барта, меў рацыю, што асноўных сюжэтаў, як і мэтафараў, ня так шмат); у некаторых ён быў бы практычна непатрэбны, калі б ня мой інстынктыўны недавер да залежнага ад сюжэтнага «глютамату натрыя» сучаснага чытача. Раней, да «заўчаснага» й «небалючага» скону «вялікіх нарратываў», у сюжэце ўтрымлівалася прынамсі нейкая «мараль» – але ж, кажучы словамі Штырнэра, «для таго, каб цікавіцца маральным канфліктам у трагедыі нораваў, трэба маральна думаць і адчуваць», а постмадэрновы чытач, прызнаймася шчыра, у вялікай ступені гэтую здольнасьць страціў. Таму сёньня, калі не памыляюся, нават самы распрацаваны сюжэт (чым «вастрэйшы», тым лепшы) у бальшыні выпадкаў выконвае ролю згаданай харчовай, цэнавай, дзіцячай да- над- ці за- баўкі, патрэбнае падкрэсьліць. Я асабіста з задавальненьнем замяніў бы яго нейкай іншай, больш натуральнай структурай (з дазволу сказаць, прамяняў бы «мэлёдыю» на «сэрыйную тэхніку»), але не ўва ўсіх выпадках гэта было магчыма – дый якая карысьць была б мне асабіста ад падобнай «прынцыповай» пасьлядоўнасьці й самаабмежаваньня?

Любая проза адлюстроўвае аўтарава існаваньне між двума полюсамі: фікцыяй, асалодай прыдумкі дзеля прыдумкі (так бы мовіць, суб'ектыўнай магіяй) і плыньню звычайнага жыцьця, у якім без сумневу ёсьць штосьці містычнае, аб'ектыўнай магіяй неперарыўнай штодзённасьці. Абодва полюсы прыцягваюць мяне, бадай, аднолькава й папераменна, часьцяком (што самае пакутлівае) адначасова – з ураўнаважанасьці гэтых двух пачаткаў (гармоніі ці сынтэзу, калі ўжываць традыцыйныя клішэ), павінна ўзьнікаць тое, што называюць мастацтвам. На маю думку, з гэтага гледзішча толькі адзін празаічны жанр здольны яшчэ прэтэндаваць на званьне мастацкага – раман. Але ж і яго, па-мойму, нельга лічыць «чыстым» мастацтвам (тады стварэньне раману было б папросту залішне танным і ня вартым такіх высілкаў заняткам), таму што раман па вызначэньні ёсьць (ці, прынамсі, імкнецца быць – а ён ня можа да гэтага не імкнуцца, калі толькі гэта сапраўдны раман) чымсьці большым ня тое што за мастацтва, а, я б сказаў нават за жыцьцё – гэта папросту нейкі апрычоны сьвет, які стаіць убаку (або несупынна дрэйфуе ўбок?) ад нашай тэорыі і практыкі.

Але, як бы там ні было, і падобная ўраўнаважанасьць, балянсаваньне над безданьню між двума полюсамі, рана ці позна стамляе. Я пытаюся ў сябе, да якой ступені мастацкасьць у прозе (умоўна кажучы, пасьля Музіля) наагул магчымая (я маю на ўвазе не тэхнічна, а, так бы мовіць, «тэарэтычна»), і ці вартае памкненьне дасягнуць гэтай «мастацкасьці» любым коштам атрыманага ў выніку прысмаку неаўтэнтычнасьц й штучнасьці, выкалькуляванасьці твору (калі толькі пісаць не для крытыкаў якія, за рэдкімі выключэньнямі, такога гонару ня вартыя)?

Такім чынам, гэтая кніга – вынік пэўнай стомленасьці ад літаратуры, ад змаганьня зь ёю ці «за» яе, свайго кшталту капітуляцыяй: як мінімум, пацьверджаньнем вядомага тэзісу, што «ўсё вартае ўжо было створана» – нездарма значную ейную частку складаюць літаратурныя пародыі, выраз пашаны й зайздрасьці да маіх улюбёных аўтараў мінулага стагодзьдзя, імёны якіх залішне вядомыя, каб іх называць. Ня буду аспрэчваць гэты дыягназ, пагатоў што бальшыня вядомай мне сучаснай (ня толькі айчыннай) прозы здаецца мне самому такім пацьверджаньнем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x