Ян Максімюк - Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Максімюк - Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, Языкознание, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, – кажа Ян Максімюк. – Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся ў розных сёньня ўжо цяжкадаступных або і ўвогуле недаступных выданьнях. Гэта паэт, празаік, філёзаф і сябар Ігар Бабкоў, які наогул чытаў тое, што я пісаў цягам апошніх пятнаццаці гадоў, падмовіў мяне зрабіць выбар з маіх прамінулых тэкстаў ды скласьці зь іх кніжыцу. Маўляў, некаторыя з гэтых тэкстаў заселі ў ягонай памяці, і ён ахвотна пабачыў бы іхнае ўзнаўленьне. Паколькі я давяраю чытацкаму густу Ігара, дык я яго паслухаўся. І напісаў адзін тэкст адмыслова для гэтага выданьня.

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ян Максімюк

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках

© Ян Максімюк, 2011

© Выдавец Логвінаў І.П., 2011

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017

Ігар Бабкоў

Ян Максімюк, сьведка эпохі

Як нараджаюцца эпохі? Зь якой такой дзюркі ў часе? І куды яны хаваюцца пасьля таго, як іх час мінае?

Дзевяностыя яшчэ доўга будуць прыгадвацца беларускай літаратуры: такога буйства формы і зьместу не было ў ёй хіба ад моманту нараджэньня.

Было многа ўсяго, тутэйшага і нетутэйшага, брутальнай графаманіі й вытанчанага эстэцтва, мадэрнага патрыятызму і патрыятычнага постмадэрну, і ўсё гэта буяла, нагрувашчвалася, адкладалася як колцы ў дрэве.

За пакаленьнем тутэйшых адразу прыйшлі бум-бам-літаўцы са сваімі танцамі на барыкадах. А за імі наступнае пакаленьне, ужо з індывідуальнымі стылямі і міталёгіямі. І ўсё гэта неяк адразу зраслося, склалася ў цэльнасьць, у літаратурную традыцыю, якая дастаткова рана пачала ўсьведамляць і сваю навізну і сваю незвычайнасьць.

Не зраслося толькі з крытыкамі. Тыя, хто пачыналі, разьбегліся: у палітыку, у журналістыку, у розныя акадэмічныя закуткі. Ва ўласную творчасьць. Схаваліся ад часу, ад ягоных выклікаў і спакусаў.

Цяпер гэта відавочна: у дзевяностыя не хапала крытычнага вока, уцэнтраванага і засяроджанага на эпосе, кангеніяльнага ў сваім вар’яцтве таму, што адбывалася. Быў толькі Акудовіч, але і той вельмі рана сышоў да сябе, у сваё няма , якога, зрэшты, станавілася ўсё больш і больш.

Не было аніякіх сумневаў, што тыя, хто прыйдзе пасьля, змогуць аднавіць толькі зьнешнюю канву падзеяў, па статутах і публікацыях, па сухіх тэкстах, за якімі не заўсёды бачна асноўнае: эмоцыі, патас, дух часу і мейсца.

Тут была патрэбная мудрая паўпрысутнасьць, заангажаваная адпрэчанасьць, існаваньне на прадуктыўнай творчай мяжы. Каб быць тут, разам з усімі, і ў той жа час бачыць усё з крытычнай дыстанцыі.

Такія крытыкі, і такія памежжы здараюцца надзвычай рэдка. І ўсё ж нам тады пашэнціла.

З намі быў Ян Максімюк, сьведка і суўдзельнік.

```

Ён бачыў ня так, як усе, і гэта было абумоўлена мейсцам яго нараджэньня.

Беласточчына, з узорна-паказальнай беларускай мяншыняй, тады раптам выбухнула асобамі і падзеямі. Як мінімум тры зь іх сталіся і нашымі легендамі таксама. Сакрат Яновіч. Лявон Тарасэвіч. Ян Максімюк.

Сакрат і Лявон вывелі тамтэйшае мастацтва з правінцыйнае сялянскае засяроджанасьці на сваім. Вывелі ў польскасьць, якая, прысвоеная, апынулася нечакана прадуктыўным культурным кантэкстам. У гэтай культурнай польскасьці нарадзілася новае пакаленьне беларусаў, для якіх сама беларускасьць была і формай тутэйшасьці, і ў той жа час чымсьці іншым : праектам, сном, экзістэнцыйным выбарам, парадыгмай вяртаньня.

Пра Максімюка можна было расказаць многа, але пачынаць мусілі заўсёды з галоўнага: Ян Максімюк – перакладчык Уліса. Гэтае перакладчык Уліса гучала гэтаксама па-вар’яцку, як і Борхесава П’ер Менар, аўтар Дон-Кіхота .

Бо ўсе неяк адразу разумелі, што перакласьці Джойсаў тэкст – гэта ня проста падставіць беларускія словы замест ангельскіх. А штосьці значна большае. Каб быць кангеніяльным у перакладзе, трэба было ня столькі перакладаць, колькі разам з Джойсам пражыць гэты тэкст, расшыфраваць яго сваім уласнымжыцьцём.

Дазволіць свайму жыцьцю скласьціся такім чынам, каб пераклад здарыўся, адбыўся. Перачытаць сябе і сваю эпоху як камэнтар. Альбо як адзін з камэнтароў.

Убачыць сваё жыцьцё як ахвяру і як падарожжа.

Усё ня так проста. Пасьля таго, як выйшла першая частка Ўліса, у зацікаўленых назіральнікаў не было сумневаў, што неўзабаве канец гісторыі. Але напрыканцы дзевяностых Максімюк кансэрвуе рэшткі накладу і заяўляе, што яшчэ ня час. Што да пасьпяховага завяршэньня Ўліса не гатовая ані сытуацыя, ані ён сам.

І распачынае больш падрабязныя штудыі тутэйшасьці .

```

Ягоная ўласная кніга, што патрапляе да беларускага чытача, ёсьць своеасаблівай справаздачай з гэтага другога пэрыяду. Яна напісаная ў рэдкім жанры крытычных успамінаў пра эпоху , гэта значыць, што аўтар распавядае пра сваё асабістае падарожжа па часе і прасторы, але ўсё, з чым ён сустракаецца ў сваім падарожжы, значна большае і істотнае, чым проста асабістае .

Яна адкрываецца Ўлісам , пачынаецца як камэнтар да першых эпізодаў ( Насустрач бацьку ). І ўжо тут сваё пачынае блытацца з чужым, далёкае з блізкім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x