Ян Максімюк - Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Максімюк - Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, Языкознание, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, – кажа Ян Максімюк. – Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся ў розных сёньня ўжо цяжкадаступных або і ўвогуле недаступных выданьнях. Гэта паэт, празаік, філёзаф і сябар Ігар Бабкоў, які наогул чытаў тое, што я пісаў цягам апошніх пятнаццаці гадоў, падмовіў мяне зрабіць выбар з маіх прамінулых тэкстаў ды скласьці зь іх кніжыцу. Маўляў, некаторыя з гэтых тэкстаў заселі ў ягонай памяці, і ён ахвотна пабачыў бы іхнае ўзнаўленьне. Паколькі я давяраю чытацкаму густу Ігара, дык я яго паслухаўся. І напісаў адзін тэкст адмыслова для гэтага выданьня.

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Працягваецца спробай расставіць эстэтычныя і палітычныя каардынаты найноўшай беларускай літаратуры ( Словы ў голым полі ). І потым, пасьля камэнтароў і інтэрпрэтацый (Арлоў, Глобус, Бабкоў), радыкальная зьмена кантэксту..

Гэтым іншым кантэкстам апынулася Прага, куды лёс закідвае нашага аўтара. Чэскі кантэкст выяўляецца фантастычна цікавым, але перадусім утульным, цёплым і камфортным. Не такім напружана балюча посткаляніяльным, як беларускі, але і не такім халодна бязьлітасным, як глябальны англа-саксонскі.

І далей ужо адтуль, з Прагі, прыгадкі пра сваё . Малая фэмінісцкая фантасмагорыя (Марта Піньска), аналіз адной з самых цікавых і скандальных літаратурных містыфікацыяў, што мае беластоцкія карані. Малая сямейная сага ( З бліжэйшых пластоў забыцьця ). Miscellany свабодаўскага блогу, у якім лінгвістычнае, асабістае і палітычнае утвараюць грымучую сумесь, кактэйль Молатава для халодных нулявых. На гэтым фоне праступаюць твары (успаміны пра Марылю ), пачынаюць зьяўляцца цені і прывіды, і … абуджаецца памяць.

Канец кнігі вельмі дзіўны. Аўтар спрабуе прыгадаць эпізоды сваёй даўняй вандроўкі ў сталіцу сьвету – (New York, New York). Узнавіць у памяці адчуваньні свайго першага далёкага падарожжа. І падчас гэтага закрадаецца думка, што гэта яшчэ ня ўсё, што і цяпер ён яшчэ ня дома .

А тое, што выглядае такім цёплым і ўтульна-абжытым – гэта ўсяго толькі Каліпсо .

І яго яшчэ чакае вяртаньне.

```

Калі ёсьць падарожжа, мусіць быць і Ітака. Мудры і няўрымсьлівы падарожнік, Уліс усё ж такі вяртаецца.

І менавіта вяртаньне Ўліса на Ітаку ёсьць зьместам наступных эпізодаў, якія не ўвайшлі ў кнігу .

Тут ёсьць спакуса сказаць: як Адысэй, дапамагаючы ахейцам, памятае пра Ітаку, так і Максімюк, беручы ўдзел у вялікай беларускай утопіі канца мінулага стагодзьдзя, урэшце вяртаецца да свайго .

На Падляшша. У сваю мову . Дзеля якой ён стварае адмысловае мейсца ў часе і прасторы. У гаворку, зь якой яго міласьцівы бог на свет пусьціў . Тыя, хто зацікавіцца, могуць знайсьці ўсё, што трэба, на сайце svoja.org , але некаторыя заўвагі і камэнтары проста непазьбежныя. Асабліва праз тоны непаразуменьняў і неадэкватных рэакцыяў, якія паўсталі ня толькі на Беласточчыне.

Таму, пра сутнасьць падзеі. Перад намі не палітычны праект стварэньня падляскай нацыі, а індывідуальная культурная ўтопія, абсалютна немагчымая ў нашу эпоху, і менавіта таму фантастычна прыгожая .

Максімюк стварае літаратурную мову з тых словаў, якія прамаўляліся ў ягонай вёсцы і якія ацалелі ў ягонай памяці, у памяці ягоных блізкіх. Перакладае на гэтую мову тэксты ня проста клясычныя, альбо сучасныя, а менавіта апрычоныя . Якія у ёй адгукаюцца . Дзеля таго каб знайсьці і перакласьці менавіта такія тэксты, ён вучыць нарвэскую (!) і перакладае зь яе раманы – на сваю мову (!).

Калі працягваць паралелі з Джойсам, дык гэта, канечне, часы Абуджэньня Фінэгана… Кніга, адзіным да канца адэкватным чытачом якой, напэўна, быў яе аўтар.

І тут мы падыходзім да самага важнага. Тэза абсалютна вар’яцкая, але на ёй я ўсё ж такі настойваю і буду настойваць. Асабліва пры асабістай сустрэчы, дзе б яна ні адбылася. У гатэльчыку Ўроцлава ці менскай кавярні, ва ўтульным праскім доме ці сярод муроў каханай Вільні. У коле старых сяброў. Калі Сяргей Шупа, іншы герой эпохі , дастане ацалелую дзеля такога выпадку бутэльку старой выкшталцонай слівовіцы.

Дык вось. Менавіта стварэньне сваёй мовы ставіць Максімюка нароўні з Джойсам. І можа нават Гамэрам. Гэта той мэтафізічны пункт, які канчаткова завяршае падарожжа. Тая вышыня, зь якой ўжо ўсё бачна .

І цяпер можна спакойна выдаваць другі том Уліса.

Mojфj ћфnci Halinci siкtu kniћku dedykuju

Насустрач бацьку

Спроба вытлумачэньня трох першых эпізодаў „Уліса” Джэймса Джойса

Разаграваньне тэмы альбо гістарычная глёса

Першы раз я прачытаў „Уліса” [1] Націск на і: Уліс. Ангельскае напісаньне: Ulysses [юлісіз]. Паходзіць ад лацінскага імя Ulixes, якое ў сваю чаргу пайшло ад грэцкіх дыялектных формаў Olysseus, Ulixeus, Ulixes імя Odysseus – Адысэй. Сам Джойс ставіў націск на першы склад, вымаўляючы Ulysses як [улісіз]. ў 1975 годзе, у польскім перакладзе Мацея Сламчынскага. Было гэта другое польскае выданьне, выдрукаванае ў двух тамах у бэжавай вокладцы, пад якой ішлі замежныя аўтары сэрыі „Biblioteka Klasyki Polskiej i Obcej” (польская клясыка ішла ў бардовым пераплёце). Мне тады было сямнаццаць, і ў мяне быў складзены доўгі сьпіс сусьветных шэдэўраў, якія абавязкова трэба было прачытаць. „Уліс” трапіўся недзе паміж „Чарадзейнай гарою” і „Ў пошуках страчанага часу”. Я быў халерна заядлым чытачом, і таму другі том польскага „Ўліса” дачытваў з заціснутымі зубамі, нічога ня цямячы і нічога не стараючыся запамятаць. Вельмі хацелася вычыркнуць кніжку з свайго сьпісу. Было прадвесьне, а я хадзіў у ліцэй у Гайнаўцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x