Макс Шчур - Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Познань, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы зборнік кароткай прозы Макса Шчура ўвайшлі апавяданні, напісаныя ў 2003–2010 гг. У кнізе прадстаўлены шырокі спектр жанраў: побытавая замалёўка і літаратурная энцыклапедыя, фантастычны і эксперыментальны аповед, дэтэктыў і літаратурная пародыя. Як напісала ў паслямове крытык Юнэля Сальнікава, у аповедах «аўтар здзекуецца практычна з усяго… для яго не існуе забароненых тэмаў: сямейныя каштоўнасці, секс, нацыяналізм, творчасць калегаў – усё падпадае пад дэканструкцыю». Бадай, галоўным канструктыўным складнікам кнігі ёсць гумар.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Адзначу толькі, што, на маю думку, усім любімым мною пісьменьнікам далёкай і блізкай мінуўшчыны ў той ці іншай ступені ўласьцівае памкненьне да пераадоленьня традыцыйнага разуменьня прозы як «высокага мастацтва» – гэтаксама як і да пераадоленьня ўкасьцянелай «высокай культуры», што ў наш час хаваецца пад ня менш укасьцянелымі структурамі культурнай індустрыі. 3 гэтага гледзішча, мне здаецца, хутчэй чым прафэсійным абавязкам ці нейкім іншым, ня меней катэгарычным «маральным» імпэратывам, пісьмо мусіць быць для самога аўтара перадусім забавай (хай сабе й не самамэтнай): перафразуючы Бэньяміна, «аўтар, які ня цешыць сябе, у выніку ня цешыць нікога».

Натуральна, чытачу адразу прымроіцца ўва ўсім вышэйсказаным «прывід алібізму», і ў чымсьці, прызнаюся, так яно і ёсьць – «ня вінаватая я», што перад тым, як аддацца пісьму, сучасны аўтар вымушаны бясконца даказваць сабе і іншым, што мае на гэта нейкае права. Задаволіць у пэўнай меры негалоснае «патрабаваньне мастацкасьці» лічыцца (усё яшчэ, нягледзячы на «Нулявую ступень рукапісу» яшчэ аднаго Барта) «правілам добрага тону»: за «сьмерцю вялікіх наратываў» была неяк не заўважаная клінічная сьмерць «вялікіх дэскрыптываў», як і пакрыёмы пераход эстэтыкі ў анэстэтыку… Дык вось, ніякага права на вашую ўвагу я насамрэч ня маю і не патрабую: я хацеў толькі папярэдзіць, што менавіта датрыманьня падобных правілаў «добрага тону», як і іншых правілаў, чытачу ад гэтай кнігі чакаць ня варта.

…Уявім сабе: два браты-блізьняты, непрымірымыя сябры (назавем іх умоўна Шоўноттэл і Тэлнотшоў), п'яныя нейкай вогненнай сумесьсю, увабдымку крочаць па шашы насустрач непазьбежнаму працьверазеньню – альбо сьмерці (хутчэй за ўсё, ад літаратурнага ці проста алькагалізму). Браты любяць пераапранацца адзін у аднаго: любяць апавяданьні, у якіх нічога не адбываецца, і апісаньні, прадметам якіх зьяўляецца само апавяданьне. Іхным бяздумным п'яным сьпевам насамрэч далёка да «высокага мастацтва», але іхнае «балянсаваньне» часам можна зблытаць з прадуманай харэаграфіяй. Акрамя таго, яны сымпатычныя мне тым, што не баяцца «паліцыі густаў» і не прыкідваюцца цьвярозымі, ня робяць выгляду, што ў мінулым стагодзьдзі нічога не адбылося і што іх кагадзе ня выкінулі з бару, не імкнуцца прытрымлівацца намаляванай перад імі «роўнай лініі», не ідуць ані па камэрцыйнай, ані па «элітарнай» узбочыне, ігнаруючы правілы дарожнага руху й небясьпеку сутыкненьня з «законапаслухмяным» кіроўцам якога-небудзь «фэрары» ці там «запарожца», якая з гледзішча вечнасьці розьніца… 3 гэтай алегорыяй я хацеў бы пажадаць вам прыемнага знаёмства з гэтымі двума вар'ятамі.

М. Шч.

I. Пра жаночае

Твар

У студыі прыватнай камэрцыйнай тэлевізіі прыпякала. На адзінаццатую былі прызначаныя здымкі найбольш папулярнай вячэрняй праграмы для дарослых. Цыцкастая вядучая нэрвавалася:

– Дзе ж той спадар А…?

Тэмай сёньняшняй перадачы быў порнакастынг. Усе зацікаўленыя (пачынаючы з васямнаццаці гадоў, зразумела) маглі паспрабаваць сябе ў ролі актораў. Зацікаўленых была процьма. Яны стаялі каля ўваходу ў студыю, засланую штучнай леапардавай поўсьцю й застаўленую канапамі самага шырокага прызначэньня. Празь некалькі хвілінаў ім наканавана было стацца гледачамі, а самым шчасным – нават удзельнікамі самага высокааплочванага відовішча ў краіне. Заставалася толькі пераадолець самы высокі плот – натуральны адбор…

Пакуль выпрабоўвалася асьвятленьне, дзьве густа нагрыміраваныя псэўдамадэлі несупынна заклікалі кандыдатаў і кандыдатак на ўдзел у праграме да цішыні. Міма прайшоў доўгачаканы порнаграфіст, тлусты дзядзька ў найлепшых мужчынскіх гадох, пацалаваў руку вядучай і доўга прасіў прабачэньня за спазьненьне. Вышэйшая з тынкаваных касмэтыкай і ладна апечаных у салярыі «апякунак» раздала анкеты, а ніжэйшая патлумачыла, як іх запаўняць.

– Што гэта? – спыталася Надзя ў незнаёмай дзяўчыны, якая стаяла побач.

– Сьляпая, ня бачыш? Анкета на порнафільм.

Паперка была аддрукаваная на ксэраксе, і палову яе займалі імя, прозьвішча, век, і пол. Потым ішла безьліч не зусім зразумелых Надзі пытаньняў.

– А вось гэта – абавязкова запаўняць?

Кагадзе яна паспрачалася, што ёй не «слабо» патрапіць у тэлевізію. Высьветлілася, што гэта зусім нескладана. Ніхто нават не зьвярнуў увагі на тое, што яна крыху змухлявала зь векам.

– Ну што, гатовыя? – гукнула вышэйшая дзяўчына тонам наглядчыцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x