Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Часамі здаецца, як бы ў гэтым усім былі нейкія чары, што тэўрг Пётр, хоць называе сябе простым рыбаком, ёсць важнейшы і ад Апалонія, і ад усіх ягоных папярэднікаў, і гэта ж ён аблытаў іх усіх, Лігію, Пампонію ды мяне.

Ты пішаш, што ў маім папярэднім лісце відаць нервы і сум. Мусіць быць сум, бо зноў згубіў яе, мусіць быць і неспакой, бо нешта, аднак, ува мне змянілася. Шчыра кажу табе, няма для натуры нічога агіднейшага, як гэта навука, аднакава ж ад тае пары, калі з ёю сустрэўся, не магу сябе самога пазнаць. Чары ці каханне?.. Кірка [46] Кірка (Цырцэя) — персанаж старажытнагрэцкай міфалогіі (гл. каментарыі) . змяняла дотыкам цела людское, а мне змянілі душу. Адна хіба Лігія магла гэта зрабіць, або дакладней, Лігія праз тую дзіўную навуку сваю. Ніхто вяртання майго дома не спадзяваўся. Думалі, што я ў Бэнэвэнце, і што не хутка вярнуся, дык застаў дома нялад, п’яных нявольнікаў, гулянкі, спраўляныя ў маім трыклініюме. Смерці больш спадзяваліся, чым мяне, яе менш бы жахаліся. Ты ж ведаеш, у якіх цуглях трымаю мой дом, дык усё жывое кінулася на калені, а некаторыя памлелі са страху. А я ведаеш як паступіў? У першай хвіліне хацеў крычаць: розаг! жалеза! агню! Але хутка пасля ахапіў мяне нейкі сорам і — ці дасі веры? — нейкі жаль бядоты; ёсць між імі старыя нявольнікі, якіх яшчэ дзед мой М. Вініць прывёў за часаў Аўгуста з-над Рэйну.

Замкнуўся сам у бібліятэцы, і там прыйшлі ў голаў яшчэ дзіўнейшыя думкі: пасля ўсяго таго, што чуў і бачыў сярод хрысціян, няслед мне паступаць з нявольнікамі так, як дагэтуль, яны ж таксама людзі. Яны праз некалькі дзён дрыжалі ад трывогі, гадаючы сабе, што адкладаю кару, каб выбраць больш страшнейшую, а я не караў, бо не мог. Склікаўшы іх на другі дзень, кажу: «Дарую вам, толькі старайцеся вернаю службаю направіць віну!» Пачуўшы гэта, пападалі на калені, заліваючыся слязьмі, выцягаючы з плачам рукі ды завучы мяне панам і бацькам, а я — сорамна табе сказаць — раскулешыўся. Здалося мне, што ў той часіне бачу салодкае аблічча Лігіі і ейныя чароўныя слёзныя вочы, дзякуючыя за такі ўчынак. А — pro pudor! [47] На сорам! (лац.). — чую, і мне набеглі слёзы… Ведаеш, што я табе скажу: от не магу сабе даць рады без яе, дрэнна мне самому, я папросту няшчасны, мой сум большы, чым табе здаецца… А нявольнікі, дзіўная рэч, не толькі не распусціліся горай, але сталіся шмат вярнейшымі; прабачэнне, знача, абудзіла ў іх удзячнасць і лепш падзейнічала на іх, чым кара. Не то служаць, але наўзаперадкі адгадваюць мае жаданні. Прыгадваю табе аб гэтым таму, што калі на дзень перад адыходам ад хрысціян я сказаў Паўлу, што свет распырхнецца ад ягонай навукі, моў бочка без абручоў, ён адказаў: «Міласць ёсць мацнейшым абручом, чым пагроза». І вось паказалася, што часамі гэта ёсць праўдай. Аб гэтым я пераканаўся таксама і з маіх адносінаў да кліентаў, якія, даведаўшыся аб маім вяртанні, збегліся з прывітаннямі. Ведаеш жа, ніколі я не быў для іх сквапным, але яшчэ бацька мой дзеля звычаю паступаў з імі па-панску і мяне так вучыў. Вось жа цяпер, бачачы гэныя вышмуляныя світкі й галодны выгляд, зноў пачуў у сабе як бы літасць. Загадаў даць ім есці, а нат гутарыў з імі; назваў некаторых па іменю, некаторых пытаў пра жонак і дзяцей, ды зноў бачыў слёзы ўваччу, ізноў стаяла перад вачыма ўявы задаволеная Лігія… ці мой розум пачынае блытацца, ці каханне муціць мне почувы — не ведаю, перакананы толькі, што яна цікуе на мяне здалёк, дык баюся зрабіць што-небудзь такое, што магло б яе абразіць або засмуціць. Так, Каю! Перайнакшылі мне душу, і часам добра мне так, а часам пакутна, баюся бо, што аднялі ад мяне тую мужнасць, даўнюю энергію і што мо няздатны я ўжо не толькі да рады, суду, банкетаў, але нат і да вайны. Няйначай, гэта чары! І так моцна мяне пераіншылі, што скажу табе й тое, аб чым думалася мне яшчэ тады, як ляжаў у іх хворы: калі б Лігія была падобнай да Нігідыі, да Папеі, да Крыспінілы ды да іншых нашых разлучніц, калі б была так плюгаваю, неміласэрнаю ды папускною, як яны, дык я б не кахаў яе так, як кахаю яе за тое, што нас дзеліць. Дадумаешся, які хаос родзіцца ў маёй душы, у якім блукаюся раздарожжы, не ведаючы, што з сабою рабіць? Калі жыццё льго прыраўняць да крыніцы, дык у маёй крыніцы замест вады — немарасць. Жыву надзеяй, што мо яшчэ ўгледжу яе, і часам здаецца мне, што мусіць быць… Ды што будзе са мною за год, за два — цяжка згадаць. З Рыму не выеду. Не мог бы стрываць таварыства аўгустыянаў, а пры тым адна думка прыносіць мне польгу ў маім горы, што тут блізка Лігія, што праз лекара Глаўка, які абяцаў мяне адведаць, або праз Паўла з Тарсу, можа, часамі што-небудзь аб ёй даведаюся. Не! Не кінуў бы Рыму, хоць бы мне ахвяравалі ўладства над Егіптам. Ведай таксама, што я загадаў рэзьбяру абрабіць камень на магілу Гула, якога забіў у прыпадку гневу. Запозна я абдумаўся, што ён жа мяне на руках насіў і першы вучыў, як закладаць у лук стралу. Не ведаю, чаму цяпер абудзіўся ўва мне жаль па іх… Калі дзівіціме цябе тое, што пішу, адкажу табе, што мяне гэта дзівіць не менш, але пішу табе шчырую праўду. Бывай!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x