Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Богу аднаму ахвярую маю няўдачу і боль, — дакараў далей, — але ж ты зняверылася й перад Збаўцам, бо сыйшла ў балота і атруцілася ягонай смораддзю. Магла б ахвяраваць сэрца Хрысту моў каштоўную судзіну і сказаць яму: «Выпаўні яго, Збавіцелю, ласкай!», а ты пажадала ахвяраваць яго слузе злога духа. Хай Бог табе даруе, хай злітуецца над табою, бо я, пакуль не выкінеш вужа… я, што ўважаў цябе за выбранку… І заціх, бо агледзеўся, што нехта йдзе.

Праз павяўшую зеляніну, праз бярвенец, зелянеючы летам і зімою, угледзеў двух чалавек, адзін з якіх быў Апостал Пётр. Другога не мог адразу распазнаць, бо адзежына з грубое ваўнянае тканіны, званая «цыліцыюм», захіляла яму частку твару. Крыспу на першы пагляд здалося, што гэта Хілон.

А яны, пачуўшы галосную гутарку Крыспа, увайшлі ў агародзец і селі на каменнай лаўцы. Таварыш Пятровы адхіліў тады худы твар з лысеючай чашкаю, пакрытаю па бакох купчастым воласам, з зачырванеўшымі павекамі ды крывым носам — брыдкі, але натхнёны твар, у якім Крысп пазнаў Паўла з Тарсу.

Лігія, укленчыўшы, абняла рукамі, як бы з роспачы, ногі Пятра і, прытуліўшы сваю зняможаную галованьку да хвалдаў ягонай адзежыны, трымала іх моўчкі. Пётр адазваўся: — Pax душам вашым!

І, гледзячы на дзяўчо ля сваіх ног, пытае: што сталася? Тады Крысп пачаў расказваць усё, што вызнала яму Лігія, ейнае грэшнае каханне, ейны намер уцякання ад Мырыям ды свой жаль, што вось душа, якую жадаў ахвяраваць Хрысту чыстаю, як сляза, заплямілася зямным пачуццём да судзейніка ўсіх блудаў, у якіх патанаў паганскі свет і якія клікалі помсты Божае.

Лігія падчас ягонай скаргі абыймала штораз мацней ногі Апостала, казаў бы хацела пры іх шукаць патолі і выжабраваць хоць кропельку літасці.

Апостал, выслухаўшы да канца, нахіліўся й палажыў згрыбелую руку на ейнай галаве, пасля падняў вочы на старога прэзбітэра й кажа: — Крыспе, няўжо ты не чуў, што Збаўца наш быў у Кане на вяселлі й багаславіў каханне між нявестаю й мужам, сужэнцамі!

Крыспу апалі рукі, глядзеў, сумеўшыся, на мовячага, не могучы вымавіць слова. А той памаўчаў хвілінку, спытаў зноў: — Крыспе, няўжо думаеш, што Хрыстус, які дазволіў Марыі з Магдалі ляжаць пры нагах сваіх і які дараваў яўнагрэшніцы, адвярнуўся б ад гэнага дзіцяці, чыстага, як лілея ў полі?

Лігія, расслязіўшыся, прытулілася яшчэ мацней да ног Пятровых, зразумеўшы, што не дарма шукала пры іх патолі. Апостал, падняўшы ёй заліты слязьмі твар, гаварыў далей: — Пакуль вочы таго, што кахаеш, не адкрыюцца на святло праўды, патуль старані ад яго, каб не давёў цябе да граху, але маліся за яго і ведай, што няма граху ў каханні тваім. А калі баронішся ад спакусы, мецімеш заслугу.

Не маркоцься і не плач, бо ласка Збаўцы ад цябе не аднята, твае малітвы будуць выслуханы, тваё сумаванне меціме вясёлы канец.

Сказаўшы гэта, палажыў далоні на ейнай галаве і, узнёсшы ўгару вочы, багаславіў яе. З аблічча ягонага свяціла надземная дабрыня.

Супакораны Крысп пачаў апраўдвацца: — Зграшыў я супраць міласэрнасці, — гаварыў, — але я думаў: дапушчаючы да сэрца зямную любоў, здрадзіла Хрыста… А Пётр патлумачыў: — Я выракся Яго тройчы, аднак дараваў мне і загадаў пасвіць баранкі свае.

— …І таму, — канчаў Крысп, — што Вініць ёсць аўгустыянінам… — Хрыстус яшчэ цвярдзейшыя сэрцы паконваў, — адказаў Пётр.

На гэта Павал з Тарсу, які дагэтуль маўчаў, паказваючы на сябе, сказаў: — Я той, хто праследаваў і лавіў на смерць слугі Хрыстовыя; я падчас каменавання Сцяпана пільнаваў адзежы тых, што каменавалі; я маніўся выкараніць Праўду па ўсёй зямлі, дзе толькі жывуць людзі, аднак бач — мне прызначыў Госпад, каб шырыў яе на ўсёй зямлі. І я аглашаў яе ў Юдэі, у Грэцыі, на атоках і ў гэтым бязбожным горадзе, калі першы раз як вязень тут прабываў. А цяпер на пакліканне Пятра, майго загадчыка, увайду ў гэны дом, каб схіліць тую гордую галаву да Хрыстовых ног і кінуць зерне ў гэную камяністую раллю, якую ажыццяплодзіць Госпад, каб дала добры ўраджай.

І ўстаў. Крыспу гэны малы гарбаты чалавек паказаўся ў гэтай хвіліне тым, чым быў іставетна — волатам, які зрушыць свет і загорне землі й народы.

XXVIII

Пятроні — Вініцію: «Будзь ласкавы, carissime, не наследуй у пісьмах ані лакадэмонаў, ані Юлія Цэзара. Каб жа хоць так, як ён, мог напісаць: veni, vidi, vici! [43] Прыйшоў, убачыў, перамог! (лац.). — разумеў бы йшчэ лаканізм. Але тваё пісьмо канчаткова азначае: veni, vidi, fugi [44] Прыйшоў, убачыў, збег (лац.). ; а што такі канец справы нясвомы тваёй натуры, што быў паранены ды што ўрэшце дзееліся з табою рэчы незвычайныя, дык пісьмо вымагае тлумачэння. Я вачам сваім не верыў, як прачытаў, што той ліг так лёгка задушыў Кратона, бы каледонскі сабака воўка ў гарах Гіберніі. Той чалавек варты столькі золата, колькі сам важыць, і ад яго толькі залежала б стацца ўлюбенцам цэзара. Як вярнуся дамоў, мушу з ім пазнаёміцца і загадаю выліць яго сабе з бронзы. Рудабароды лопне з цікавасці, як скажу яму, што гэта з натуры. І сапраўды атлетычныя людзі здараюцца і ў Італіі, і ў Грэцыі штораз радзей; пра Ўсход няма чаго й казаць, а германы хоць рослыя, ды салам налітыя, і больш вялізныя, чым дужыя. Даведайся ад ліга, ці гэта ён адзін толькі такі ў сваім краі, ці ёсць шмат яму падобных. Ануж табе або мне прыйдзецца калісь ех officio [45] Паводле афіцыйнага абавязку (лац.). рабіць ігрышчы, добра было б ведаць, дзе шукаць асілкаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x