Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што там за звычай? — спытаў збялелымі вуснамі Нэрон.

— Шыю ўшчэмяць у вілы і засцёбаюць, забічуюць цябе на смерць, а цела ўкінуць у Тыбр! — пагардліва адказаў Эпафродыт.

Давай ён тады расхіляць на грудзях вопратку.

— Ну дык пара! — кажа, узглянуўшы ў неба.

Ды йшчэ раз прыцвердзіўшы: — Што за артысты гіне!

Нараз загрукацелі конскія капыты. Гэта цэнтурыён з аддзелам ваяроў прыязджаў па галаву Агенабарба.

— Не марудзь! — закрычалі вызвольнікі.

Нэрон прылажыў да шыі нож, але рука пачала дрыжаць, відаць было, што ніколі не адважыцца ўсадзіць яго. Тады Эпафродыт неспадзявана папхнуў ягоную руку, і нож схаваўся па самы тронак, аж зекры яму выперла наверх, страхотныя, вялізныя, жахлівыя.

— Прыношу табе жыццё! — адазваўся, уваходзячы, цэнтурыён.

— Запозна, — адказаў храплівым голасам Нэрон.

Пасля дадаў: — Во гэта вернасць!

Смерць хутка пачала абнімаць голаў. Кроў з грубога карку аблюзгвала чорным раўчуком агародныя кветкі. Нагамі рыў зямлю і — сканаў.

Верная Актэ абвіла яго назаўтра каштоўнымі тканінамі і спаліла на перапоўненым пахошчамі вогнішчы.

І так прамінуў Нэрон, як мінае ліхая бура, навальніца, пажар, вайна ці паморак. А базыліка Пятра валадарыць і дасюль з Ватыканскіх высяў над народам і светам.

Недалёка Капэнскае брамы стаіць і дасяння маленькая каплічка з прыцёртым крыху напісам: «Quo Vadis, Domine?»

КАМЕНТАРЫ

С. 13: Нэрон (37–68 гг. н. э.) — рымскі цэзар (ад 54 г.) з дынастыі Юліяў Клаўдыяў. Олеотокіюм — пакой для масажу ды націрання алеем. Эфебы — пляцоўкі для гімнастычных спаборніцтваў эфебаў (юнакоў 16–20 гадоў) . Сявера і Цэлер — архітэктары, што пабудавалі «Залаты палац» Нэрона.

Ватыній Тытус — шавец, якога Нэрон зрабіў прыдворным блазнам, наблізіўшы да сябе. Люкан — рымскі паэт І ст. н. э., аўтар паэмы «Фарсалія». Сэнэцый Клаўдый — набліжаная да Нэрона асоба, пазней быў удзельнікам змовы Пізона. Бальнеатар — нявольнік, што служыў пры лазні. Бысс — тонкая, ледзь не празрыстая тканіна з бавоўны, якая надта шанавалася ў часы Рымскай імперыі. Ляконікум — аддзел гарачай лазні з вялікім, але неглыбокім басэйнам. Альбанскія горы — цяпер гэтая мяйсцовасць, дзе стаяў храм Ёвіша (Юпітэра) , мае назву Монтэ-Кво, і гэта каля 30 км на паўднёвы ўсход ад Рыма. Тэпідарыюм — халаднейшая лазня. Наменклатар — паслугач, які вёў наменклатуру ўсёй світы дома, ягоных гасцей і нават гатуемых на кухні страваў. Марк Вініцій — консул з часоў цэзара Тыбэрыя, які ў сапраўднасці ажаніўся не з сястрою Пятронія, а з унучатай стрыечніцай таго цэзара. Даміцый Карбулон — таленавіты рымскі ваявода, які ва ўзросце 67 гадоў скончыў жыццё самагубствам па загаду Нэрона.

С. 14: Парты (парфяне) — супернікі рымлян за ўплыў на Блізкім Усходзе і ў Арменіі; магутная дзяржава партаў знаходзілася тады на тэрыторыі сучасных Ірака ды Ірана. Асклепіёс — бог лекавання ў грэцкай міфалогіі, сын Апалона і Караніды (атоесамліваецца з рымскім Эскулапам) . Кіпрыда — эпітэт Афрадыты (Венус, Венера) , які звязаны з міфам, што яна нарадзілася з марской пены ля берагоў Кіпра (Цыпру) . Бітынія (Віфінія) — вобласць на паўночным захадзе Малой Азіі, якая стала правінцыяй Рымскай імперыі з 74 г. перад н. э. Гераклея (Геракліён, Іракліён) — горад і порт у Бітыніі (Грэцыя) на ўзбярэжжы Чорнага мора. Калхіда — вобласць на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Чорнага мора на тэрыторыі сучаснай Грузіі. Валохэс — маецца на ўвазе Валохэс І, лідэр дзяржавы партаў (каля 57–76 гг. н. э.) . Тырыдат — брат Валохэса, узведзены на армянскі трон у 66 г. н. э. Тыгрынэс — Тыгран IV — галава Армянскай дзяржавы ў 60–62 гг. Арулан — Юні Арулан Рустын, філёзаф-стоік, у 66 г. быў народным трыбунам. Пырон (каля 360–270 г. перад н.

э.) — грэцкі філёзаф, заснавальнік школы скептыкаў, якія адмаўлялі магчымасць асэнсавання сутнасці рэчаў ды заклікалі ўстрымлівацца ад выказвання меркаванняў, уважаючы кожнае з іх аднолькава далёкім ад ісціны. Сысэн — гістарычнасць гэтай асобы не вызначана. Арсіноэ — дачка валадара Месэны Леўкіпа. Караніда — німфа ў грэцкай міфалогіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x