Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бяседнікі, гледзячы на гэныя два белыя трупы, падобныя да цудных статуяў, зразумелі добра, што з імі разам гіне адзінае толькі, што засталося іхняму свету — паэзія і краса.

ЭПІЛОГ

Спачатку бунт галійскіх легіяў пад верхаводствам Віндэкса не выдаваўся надта грозным. Цэзар меў толькі трыццаць першы год, і ніхто не смеў спадзявацца, каб свет так хутка вызваліўся з-пад людажэра, што ціснуў яго. Прыгадваліся даўнейшыя бунты сярод легіяў, якія, аднак, праходзілі, не спрычыняючы змены ўладаў. Так, за часаў Тыбэрыя Друзус супакоіў розрух легіяў Панонскіх, а Германік — Надрэйнскіх. «Дый хто ж бы, — талкавалі людзі, — мог узяць пасля Нэрона ўладу, калі ўсе амаль нашчадкі боскага Аўгуста выгінулі падчас ягонага панавання?» Іншыя, гледзячы на калосы, прадстаўляючыя яго як Геркулеса, мімахоць уяўлялі сабе, што няма сілы, якая б зламала такую магутнасць. Былі й такія, якія ад часу выезду ў Ахайю тужылі па ім, бо Геліюс і Палітэтэс, якім даверыў урадаванне над Рымам ды Італіяй, гаспадарылі яшчэ крывавей, чым ён сам.

Ніхто не быў пэўны жыцця й маёмасці. Права перастала бараніць людзей.

Загасла людская годнасць і сумленнасць. Расслабеніліся жанімскія сямейныя вузлы, а спаршывелыя сэрцы не смелі дапусціць нат надзеі. З Грэцыі даходзілі чуткі пра нечуваныя трыумфы цэзара, пра тысячы каронаў, якія здабыў, і тысячы спаборнікаў, якіх паканаў. Свет выглядаў як адно бессаромнае буянства, крывавае і блазноцкае, а адначасна ўшчапілася перакананне, быццам прыйшоў канец сумленнасці й рэчаў паважных, а прыспела пара танцу, музыкі, распусты, крыві, ды што так ужо мусіціме плысці жыццё. Сам цэзар, якому бунт адчыняў дарогу да новага грабежніцтва, мала клапаціўся збунтаванымі легіямі і Віндэксам, а нат часта з гэнае нагоды выказваў сваю радасць.

І з Ахайі не хацеў выязджаць, ажно калі Геліюс данёс яму, што далейшае адцягванне павароту можа спрычыніць дэтранізацыю, выехаў у Неапаль.

Там зноў граў і пяяў, пушчаючы міма вушэй весткі пра штораз больш грозны ход справы. Дарэмна Тыгэлін талкаваў яму, што даўнейшыя бунты легіёнаў не мелі правадыра, а цяпер стаіць на чале муж Аквітанскага каралеўскага роду, ды прытым слаўны і дазнаны ваяўнік. «Тут, — адказваў Нэрон, — слухаюць мяне грэкі, якія адны толькі слухаць умеюць, ды якія адны толькі годныя маёй песні». Тлумачыў, што першым ягоным абавязкам — мастацтва і слава. Але, калі ўрэшце дайшла да яго вестка, што Віндэкс назваў яго марным мастаком, скочыў і выехаў у Рым. Пятроніевы раны, загоеныя ў Грэцыі, закрывавіліся ў ягоным сэрцы нанава, і маніўся ў сенаце шукаць справядлівасці за так нечуваную крыўду.

У дарозе, напаткаўшы групу, вылітую з бронзы, прадстаўляючую галійскага ваяка, паваленага рымскім рыцарам, уважаў гэта за добрую варажбу і ад гэнай пары, калі згадваў збунтаваныя легіі і Віндэкса, дык толькі дзеля блазноцкае наругі над імі. Уезд ягоны ў горад зацміў усё, што дагэтуль бачыў свет.

Уехаў на тым самым возе, на якім калісь Аўгуст адбываў трыумф. Збурылі адзін лук цырку, каб адкрыць уваход для працэсіі. Сенат, рыцары і незлічоныя грамады збегліся на яго спатканне. Сцены дрыжалі ад воклічаў: «Вітай, Аўгусце, вітай, Геркулесе! Хай жыве боскі, адзіны, Алімпійскі, Фытыйскі, несмяротны!» За ім неслі здабытыя вянкі, назовы гарадоў, дзе трыумфаваў, і выпісаныя на табліцы імёны спаборнікаў, якіх паканаў. Нэрон сам быў упоены і пытаў з расчуленнем акружаючых яго аўгустыян: чым быў трыумф Юлія Цэзара ў параўнанні з ягоным трыумфам? Думка, каб жа на такога мастака-паўбога хто з смяротных адважыўся падняць руку, не хацела месціцца яму ў галаве. Пачуваўся іставетна Алімпійскім і праз гэта бяспечным. Энтузіязм і бурлівасць натаўпу падбуралі й яго. Сапраўды, магло выдавацца ў дню ягонага трыумфу, што не толькі цэзар і горад, але свет увесь збіўся з глузду.

Пад краскамі й кучамі вянкоў не ўмеў ніхто дагледзець пропасці. Таго ж яшчэ вечара калюмны й сцены пакрыліся напісамі, у якіх цэзару вытыкана людажэрства, пагражана блізкаю помстаю і высмейвана ягонае мастацтва.

З вуснаў да вуснаў хадзіў сказ: «Патуль пяяў, пакуль не збудзіў пеўняў» [92] Gallus — на лаціне гэтае слова абазначае і пеўня, і гала (лац.). .

Трывожныя весткі абеглі горад і раслі да неймаверных памераў. Аўгустыянаў агарнула трывога. Людзі з няпэўнасці, што прынясе будучыня, не смелі выяўляць жаданняў і надзеі, не смелі адчуваць і думаць.

А ён і далей жыў толькі тэатрам і музыкай. Цікавілі яго новавыдуманыя інструменты музычныя і новы вадзяны арган, з якім рабілі доследы на Палатыне. У здзяціненай, бязраднай ды бяздзейнай галаве ўяўляў сабе, што далёка сягаючыя ў будучыню намеры спектакляў і відовішчаў адвернуць тым самым небяспеку. Найбліжэйшыя, бачачы, што замест турбавацца пра спосабы й войска стараецца толькі знайсці сказы, трапна малюючыя пагрозу, згубілі толк. Іншыя думалі, што толькі заглушае сябе і другіх цытрамі, маючы ў душы трывогу й разлад. І праўда, учынкі ягоныя сталіся гарачкавымі. Штодзень тысячы намераў пралятала яму праз голаў. Іншы раз зрываўся, каб выбегчы супраць небяспекі, загадваў пакаваць на вазы цытры й лютні, узбройваць маладыя нявольніцы на манер амазонак, а адначасна збіраць легіі з Усходу. А часамі зноў здавалася яму, што не вайною, а песняй паложыць канец галійскім закалотам. І ўсміхалася яму душа да таго відовішча, якое было б наступствам паканання песняю ваякоў. Вось легіяністы абступяць яго з слязьмі ўваччу, а ён заспявае ім эпініцыюм, пасля якога пачнецца залатая пара для яго і для Рыму. Часамі зноў дамагаўся крыві; часамі вырашаў абмежавацца толькі да ўладарства ў Егіпце; прыгадаў пра варажбітаў, якія прарочылі яму панаванне ў Ерузаліме, або расчуляўся думкай, што, як вандроўны спявак, зарабляціме на штодзённы хлеб, а гарады і край уганаруюць у ягонай асобе ўжо не цэзара, кругасветнага валадара, а небывалага песняра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x