Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Няпэўнасць, чаканне й зацікаўленне апанавалі ўсіх прысутных. Цэзар прыбыў раней, чым абыдна, і гэта пабудзіла цікаўных да новых шэптаў, здагадак пра незвычайнасць, бо пры Нэроне апрача Тыгэліна й Ватынія быў Касій, цэнтурыён вялізнай фігуры й вялікае моцы, якога цэзар браў з сабою толькі тады, калі хацеў мець пад бокам абарону, як, напрыклад, падчас начных забаваў «sagatio» на Субуры, дзе падкідана ўгару на ваяцкім плашчы напатыканых па дарозе дзяўчат. Кідалася ў вочы таксама, што ў самым амфітэатры пабольшана была варта прэторыянская, а камандаваў ёю не цэнтурыён, а трыбун, Субр Флавій, ведамы дагэтуль з сабачай адданасці Нэрону.

Было зразумела, што цэзар хоча на ўсялякі выпадак забяспечыцца перад выбухам роспачы Вініція, дык цікавасць расла яшчэ большая.

Вочы ўсіх звярталіся з напружаным зацікаўленнем на тое мейсца, дзе сядзеў няшчасны заручэнец. А ён, збялелы, заліты потам, быў няпэўны, як і іншыя глядзельнікі, але ўстрывожаны да апошніх затонаў свае душы.

Пятроні, сам не ведаючы добра, што будзе, нічога не сказаў яму, толькі спытаў, вярнуўшыся ад Нэрвы, ці падрыхтаваны на ўсё ды ці будзе на відовішчы. Вініць адказаў на абодва пытанні: «Так!» — але пры тым мурашкі прабеглі яму па ўсім целе, бо здагадаўся, што Пятроні не пытае без прычыны. Сам ён жыў праз нейкі час ужо толькі паўжыццём, сам аддаваўся смерці й згадзіўся на смерць Лігіі, бо мелася яна быць для іх абаіх адначасна і вызваленнем і вяселлем, але цяпер пазнаў, што іншая рэч ёсць думаць здалёку пра апошнюю хвіліну, а іншая — ісці і глядзець на пакуты найдаражэйшае асобы. Усе перажытыя болі адазваліся ў ім нанава. Прыціхшая роспач зноў пачала крычаць у душы, спанавала яго даўняя ахвота ратавання Лігіі за ўсякую цану. Ад самага рання спрабаваў прабіцца ў кунікулы, каб пераканацца, ці ёсць там Лігія, але прэторыянская варта пільнавала ўсе ўваходы, і загады былі так строгія, што вартаўнікі, нат знаёмыя, не даліся змякчыць ані просьбамі, ані золатам. Вініцію здавалася, што няпэўнасць задушыць яго ўпярод, чым дачакаецца відовішча. Недзе на дне сэрца пакутвала яшчэ надзея, што, можа, Лігіі няма ў амфітэатры ды што ўся трывога ёсць непатрэбнай. Хапаўся апошняе надзеі з усіх сіл. Талкаваў сабе, што Хрыстус мог забраць яе з вязніцы. Ён не можа дазволіць на ейную пакуту ў цырку. Перш згадзіўся быў зусім на Ягоную волю, а цяпер, як, адапхнёны ад кунікулаў, вярнуўся на сваё мейсца ў амфітэатры ды з цікаўных вачэй прысутных пазнаў, што і найстрашнейшыя здагадкі могуць спраўдзіцца, пачаў маліць Яго ў гарачай душы ратунку. «Ты можаш! — паўтараў ён, сутаргава сціскаючы кулакі. — Ты можаш!» Ніколі не думаў, што гэная хвіліна, калі зменіцца ў рэчаіснасць, будзе так страшнай. Цяпер не мог уцяміць свайго псіхічнага стану, прадчуваў аднак, што пры агляданні пакутаў Лігіі каханне ягонае зменіцца ў нянавісць, а вера ў роспач. Жахаўся такога прадчування, бо баяўся абразіць Хрыстуса, у якога маліў цуду й літасці. Не прасіў ужо для яе жыцця, хацеў толькі, каб памерла перад выхадам на арэну, і з бяздоннай атхлані болю вырвалася просьба: «Хоць гэтага не адмоў мне, а я шчэ больш палюблю цябе, чым любіў дагэтуль». У канцы думкі ягоныя разбуяліся, бы хвалі ад віхру. Будзілася ў ім жада помсты й крыві. Парывала яго ахвота кінуцца на Нэрона і задушыць на вачах прысутных, а адначасна адчуваў, што гэнаю лютаю гарачкаю зноў абражае Хрыста і ломіць Ягоныя настаўленні. Іншы раз прамігала яму праз голаў думка надзеі, што ўсё тое, перад чым дрыжала ягоная душа, яшчэ адверне ўсёмагутная рука Міласэрнага, але пагасала воміг, танула ў бязмерным моры разжалення, быццам Той, каторы мог адным словам разваліць гэты цырк і ацаліць Лігію, пакінуў аднак яе, хоць спадзявалася на Яго й мілавала Яго ўсімі сіламі свайго нявіннага сэрца. Далей думаў, што вось яна ляжыць там, у цёмным кунікулуме, слабая, безабаронная, пакінутая, адданая на ласку й няласку лёгкадумнае службы, зяхаючая, можа, апошнімі сіламі, а ён прымушаны чакаць бязрадна ў гэтым страшным амфітэатры, не ведаючы, якую абдумалі ёй пакуту і што незабаўна ўгледзіць. Урэшце, як чалавек, які, спадаючы ў пропасць, хапаецца за ўсё, што расце над ейнымі абрывамі, так і ён хапіўся аберуч за думку, што, аднак, толькі вераю магчыме яе ўратаваць. Гэты адзін толькі спосаб застаўся! Пётр жа гаварыў яму, што верай зямлю можна зварухнуць з пасаду. Дык суняў думкі, здушыў у сабе сумніў, цэлую істоту сваю змясціў у вадно слова: «Веру!» — і чакаў цуду.

Але як перацягнутая струна мусіць парвацца, так і яго зламала ператуга.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x