Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І сканаў.

У тым моманце нечы моцны мужчынскі голас адазваўся ўгары пад велярыюмам: — Pax пакутнікам!

Амфітэатр маўчаў, як анямелы.

LXIV

Пасля відовішча ў цэзаравых агародах вязніцы значна апусцелі. Арыштоўвалі, праўда, яшчэ сюд-тут і вязнілі ахвяры, падазраваныя ў вызнаванні ўсходняга забабону, але аблавы дастаўлялі іх штораз менш, анно гэтулькі, колькі трэ было для наступных відовішчаў, якія таксама ўжо прыбліжаліся да канца. Народ, перасычаны крывёю, выяўляў штораз большую нудаснасць ды штораз большую трывожлівасць з прычыны небывалага трымання сябе падчас пакутаў і смерці асуджэнцаў. Трывога сувернага Вестына заразіла тысячы душаў. У народзе расказвалі штораз дзіўнейшыя рэчы пра мсцівасць хрысціянскага боства. Вязнічны тыфус, які распаўсюдзіўся па горадзе, пабольшыў агульную трывожлівасць. Глядзелі на частыя паховіны нябожчыкаў і шапталі сабе на вуха: патрэбныя новыя піякулы для перапросін нязнанага Бога. Па святынях складалі ахвяры Ёвішу і Лібітыне. Урэшце, паміма натугаў Тыгэліна й ягоных прыхвасняў, пашыралася штораз далей перакананне, што горад згарэў па загаду цэзара і што хрысціяне церпяць нявінна.

Але якраз дзеля таго і цэзар і Тыгэлін не пераставалі пераследваць. Дзеля супакаення народу выдавалі новыя распарадкі на раздачу збожжа, віна й алівы; абвешчана правілы, даючыя палёгку пры адбудове дамоў, а таксама й іншыя, нармуючыя шырыню вуліц і будульцу, з якога трэба будаваць, каб на будучыню забяспечыцца ад агню. Сам цэзар бываў на пасяджэннях сенату і нарайваўся з «бацькамі», як палепшыць долю народу і гораду, затое ані цень ласкі не паў на хрысціян. Уладару свету расходзілася пра тое, каб ушчапіць народу перакананне, што так бязлітасныя кары могуць спатыкаць толькі вінаватых. У сенаце аніводзін не адважваўся гневаць цэзара; апрача таго людзі, сягаючыя вокам далей у будучыню, цвердзілі: у абліччы новае веры фундаменты рымскае дзяржавы не астояцца.

Аддавана сваяком толькі людзей канаючых і памерлых, бо рымскае права не спаганяла помсты над памерлымі. Для Вініція рабіла пэўную польгу думка, што магчыме пахаваць Лігію ў сваім фамільным склепе, ды сам пасля спачыне побач яе. Не меў ужо ніякае надзеі на выратаванне яе ад смерці, дый сам, адарваны амаль зусім ад жыцця, праняты Хрыстом, не летуцеў ужо пра іншае злучэнне з ёю, апрача вечнага. Вера ягоная сталася надта глыбокай, дзеля таго вечнасць выдавалася яму далёка большаю й сапраўднейшаю рэчаіснасцю, чым дачаснае зямное існаванне. Ягонае сэрца перапоўнілася ціхім духовым уздымам. Пры жыцці перайнакшваўся ўжо ў істоту амаль бясцелую, якая, прагнучы для сябе вызвалення, жадала яго і для другое каханае душы. Уяўляў себе, як калісь абое з Лігіяй пабяруцца за рукі ды адыйдуць у неба, дзе Хрыстус пабагаславіць іх ды дазволіць ім жыць у святле так спакойным і вялікім, як яснагляд зораў. Маліў толькі Хрыста, каб ухаваў Лігію ад цыркавых пакутаў і дазволіў ёй спакойна заснуць у вязніцы, бо пачуваўся зусім, што і сам разам з ёю памрэ.

Думаў, што падчас праліцця такога мора крыві не прыстоіць нат яму спадзявацца, каб яна толькі адна ацалела. Чуў ад Пятра і Паўла, што і яны таксама мусяцімуць памерці як пакутнікі. Выгляд укрыжаванага Хілона пераканаў яго, што смерць, нат пакутніцкая, можа быць салодкай, дык жадаў ужо сабе: хай хутка прыходзіць для іх абаіх як чаканая змена злое, сумнае ды цяжкае долі на лепшую. Іншы раз адчуваў ужо перадсмак загробнага жыцця. Тая туга, якая спавіла іхнія душы, губляла штораз болей даўную похатную горыч і паступова перайнакшвалася ў нейкую засветную спакойную адданасць волі Божай. Вініць даўней плыў натужна супраць цёку, змагаўся й мучыўся, цяпер паддаўся хвалі, верачы, што яна нясе яго ў вечную цішыню. Здагадваўся таксама, што Лігія так, як і ён, рыхтуецца на смерць, паміма разлучаючых іх сценаў вязніцы, ідуць ужо разам, і ўсміхаўся да гэнай думкі ды да шчасця. І сапраўды йшлі так згодна, казаў бы, штодзень згодна дзяліліся думкамі. У Лігіі не было таксама ніякіх іншых надзеяў ані похацяў, акрамя надзеі загробнага жыцця. Смерць прадстаўлялася ёй не толькі як збаўленне, але як пара звянчання з Вініціем. Пры такое пэўнасці ўсё іншае траціла вагу. Па смерці зачыналася шчасце нат і зямное, дык чакала яе шчэ і так, як заручаная чакае хвіліны вянца.

А тая бязмежная сіла веры, якая адрывала ад жыцця й несла за гроб тых першых вернікаў, завалодала таксама й Урсусам. І ён доўга не хацеў у душы згадзіцца на смерць Лігіі, але як пачалі штодзень даходзіць з па-за вязнічных сцен весткі, што дзеялася ў амфітэатрах і парках, калі смерць выдавалася супольнаю неадзоўнаю доляй усіх хрысціян ды адначасна іхнім найвышэйшым дабром над усялякае смяротнае паняцце шчасця, не смеў у канцы ён маліцца да Збаўцы, каб шчасце гэнае аддаляў Ён ад яе. Пры тым гадаў сабе ў простай сваёй душы, што княжай дачцэ лігаў належыцца больш тых нябесных роскашаў, чым цэламу натаўпу простанароддзя, да якога й сябе залічваў, і што ў вечнай славе засядзе яна бліжэй Баранка, чым іншыя. Чуў, праўда, што перад Богам усе людзі роўныя, на дне душы, аднак, пакутвала ў ім перакананне, што дачка князя — і то шчэ князя ўсіх лігаў — гэта не тое, што першая-лепшая нявольніца. Спадзяваўся таксама, што Хрыстус і там дазволіць служыць ёй далей. Адносна сябе самога хаваў толькі на дне душы адно жаданне: каб мог памерці так, як Баранак — на крыжы. Але хоць ведаў, што крыжуюць у Рыме нат найбольшых разбойнікаў, не смеў, аднак, маліцца пра такую смерць, уважаў бо яе надта вялікім шчасцем. Думаў, пэўна, згіне ад клыкоў дзікіх звяроў, і гэта крыху яго клапаціла. З дзіцячых гадоў гадаваўся ў непраходных пушчах, сярод заўсёдных паляванняў, падчас якіх праславіўся сваёю сілай ды ўмеласцю між лігамі. Паляванні былі ягоным улюбёным спортам. Пасля ў Рыме не мог ад іх адвыкнуць і хадзіў да віварыяў ды амфітэатраў, каб хоць налюбавацца ведамымі ды няведамымі сабе звяратамі. Падчас аглядання будзілася ў ім похаць барацьбы, дык цяпер вось крыху пабойваўся ў душы, каб не спанавала яго ў амфітэатры ахвота, менш годная хрысціян, якія павінны паміраць пабожна й цярпліва. Але паручаў гэныя свае турботы Хрысту, маючы на пацеху іншыя, саладзейшыя думкі. Вось жа, ведаючы тое, што Баранак аб’явіў вайну пякельным сілам і злым духам, да якіх вера хрысціянская залічала і ўсе паганскія боствы, думаў, што ў гэнай вайне прыдасца ён вельмі і прыслужыцца Баранку лепш, чым іншыя, бо верыў, што і душа ягоная можа быць мацнейшай, чым іншых пакутнікаў. Прымеж таго, маліўся цэлымі днямі, прыслужваў вязням, дапамагаў загадчыкам і пацяшаў сваю каралеўну, якая часамі аж зайздросціла, што не можа гэтулькі людзям рабіць дабра, колькі спаўняла слаўная Табіта, пра якую расказваў ёй раз Апостал Пётр.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x