Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нараз нейкая рука дакранулася да ягонага пляча. Старац адвярнуўся і, бачачы перад сабою незнаёмую постаць, жахліва спытаў: — Хто там? Хто ты?

— Апостал Павал з Тарсу.

— Я пракляты!.. Чаго хочаш?

А Апостал адказвае: — Хачу збавіць цябе.

Хілон прыпёрся да дрэва. Ногі хісталіся пад ім, і рукі абвіслі.

— Няма ўжо для мяне збаўлення! — адказаў пасумна.

— Няўжо ты не чуў, як Бог дараваў вісячаму на крыжы разбойніку? — пытае Павал.

— Ці ж ты ведаеш, што я натварыў?

— Я бачыў боль твой і слухаў, як даваў ты сведчанне праўдзе.

— О Збавіцелю!..

— І калі Хрыстовы слуга дараваў табе перад пакутніцкаю смерцю, дык ці ж не даруе табе Хрыстус?

А Хілон хапіўся рукамі за голаў, моў абязглузджаны: — Прабачэнне! Для мяне прабачэнне?

— Наш Бог — гэта Бог міласэрнасці, — адказаў Апостал.

— Для мяне? — паўтарыў Хілон.

І пачаў енчаць, як бы не могучы апанаваць болю й пакуты. А Павал не адступае ад яго: — Абапрыся на мяне ды хадзем са мною!

І, узяўшы яго, ішоў з ім на скрыжаванне алеяў, дзе шумеў вадаліў, бы слёзы льючы сярод цішы начное над усімі замардаванымі.

— Наш Бог — гэта Бог міласэрнасці, — паўтарыў Апостал. — Калі б стаў ты над морам ды кідаў у яго каменні, ці мог бы закідаць імі марскую глыбіню? А я табе кажу, міласэрнасць Хрыстова ёсць як мора, і грахі й правіны людскія патонуць у ім, моў каменні ў бяздонні. Ёсць яна бы неба, накрываючае горы, сушу й акіяны, бо ёсць усюды, і няма ёй граніц ні канца. Ты цярпеў пры слупе Глаўка, і Хрыстус бачыў тваё цярпенне. Ты сказаў, не баючыся, што цябе можа спаткаць: «Во падпальвач!» — і Хрыстус адцеміў твае словы. Бо твая злосць і махлярства мінулі, а застаўся толькі бязмерны жаль… Хадзі са мною і слухай, што кажу табе: я ж таксама калісь ненавідзеў Яго й пераследваў Ягоных выбраных. І я не хацеў Яго ды не верыў у Яго, пакуль не з’явіўся і не паклікаў мяне. Ад тае пары Ён — любасцю маёй. А цяпер вось навясціў цябе згрызотаю, трывогай і болем, каб паклікаць цябе да Сябе. Ты Яго ненавідзеў, а Ён шкадаваў цябе. Ты выдаваў на пакуты Ягоных вызнавальнікаў, а Ён хоча дараваць табе гэта і збавіць цябе.

Грудзі злыдня-пакутніка ўздрыгаліся ад плачу, раздзіраючага душу да дна, а Павал агартаў яго, апаноўваў і вёў, як ваяр палоннага. Праз хвіліну адзываецца зноў: — Хадзі за мною, а я цябе завяду да Яго. Дзеля якое ж другое патрэбы я прыходзіў бы да цябе? Адыж Ён загадаў мне збіраць душы людскія ў імя любові, дык спаўняю службу Яму. Думаеш, што зненавіджаны, а я заручаю табе, што Ён цябе мілуе. Глянь на мяне! Пакуль не меў Яго ў сэрцы, я нічога не меў, акрамя злосці, што жыла ў маім нутры, а цяпер Ягоная любоў мне даражэй айца й маці, даражэй багацця й панавання. У Яго аднаго прытулішча, Ён адзін прыйме твой жаль, узгляне на тваё бяздолле, здыме трывогу з цябе і прытуліць да Сябе.

Так талкуючы, прывёў яго да фантану, срэбны струмень якога палыскаваў здалёк у месячным святле. Наўкола панавала пустка й цішыня, бо нявольніцкая служба апратала ўжо тут абвугленыя слупы і трупы пакутнікаў.

Хілон кінуўся з стогнам на калені і, закрыўшы твар далонямі, стаяў як скамянелы, а Павал падняў аблічча да зораў і пачаў маліцца.

— Божа, узглянь на гэтага небараку, на жаль ягоны, на слёзы й пакуты!

Божа міласэрны, які кроў праліў за нашыя віны, праз пакуту Тваю, праз смерць і ўваскрэсенне, адпусці яму!

Замоўк і доўга яшчэ пазіраў на зоры, молячыся. Нараз з-пад ягоных стопаў адзываецца падобнае да ягонага маленне: — Хрысце!.. Хрысце!.. Адпусці мне!..

У той час Павал падыйшоў да вадаліву і, набраўшы вады ў прыгаршчы, вярнуўся да пакутніка: — Хілон, хрышчу цябе ў імя Айца і Сына і Духа Святога!

Хілон падняў голаў, развёў рукі і стаяў без руху. Месяц поўным святлом азараў ягоныя збялелыя валасы ды белы, непарушны, скамянелы, бы мёртвы, твар. Хвіліны плылі адна за другою; у вялікіх птушарнях, у вагародах Даміцыя, пяялі пеўні, а ён усё шчэ стаяў на каленях, падобны да надгробнай статуі. Урэшце апрытомнеў, устаў і, звярнуўшыся да Апостала, пытае: — Што рабіць перад смерцю, настаўніку?

Павал таксама схамянуўся з задумы пра тую бязмерную магутнасць, паконваючую нат такія душы, як гэнага грэка, адказаў: — Спадзявайся і давай сведчанне праўдзе!

Пасля выйшлі разам. Ля агароднае брамы Апостал яшчэ раз пабагаславіў старца і развіталіся, бо дамагаўся гэтага сам Хілон, прадбачваючы, што пасля ўсяго, што здарылася, цэзар і Тыгэлін загадаюць яго злавіць.

І праўда. Вярнуўшыся дамоў, застаў ужо там прэторыян, якія схапілі яго і пад кіраўніцтвам Сцэвінуса завялі на Палатын.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x