Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Пятроні з’умяваўся, бачачы ў абліччы Вініція штораз большы супакой ды нейкі дзіўны бляск, якіх не бачыў даўней. Іншы раз радзілася ў ягонай думцы здагадка, што Вініць няйначай знайшоў нейкую дарогу ратунку, і рабілася яму прыкра, чаму з гэтым перад ім тоіцца. Урэшце, не могучы вытрымаць, зачапляе яго: — Цяпер ты выглядаеш нейк інакш, не таіся перада мною, хачу і магчыму табе дапамагчы: ці ўпланаваў што?

— Упланаваў, — адказвае Вініць, — але ты не магчымеш ужо мне быць помачным. Па ейнай смерці прызнаюся, што я хрысціянін, і пайду за ёю.

— Дык не маеш надзеі?

— Чаму не? Маю. Хрыстус мне аддасць яе, і не расстануся ўжо з ёю ніколі.

Пятроні пачаў хадзіць па атрыюме з мінай зняверанай ды нецярплівай, у канцы кажа: — На гэта не трэба вашага Хрыстуса, бо тую самую паслугу можа табе даць наш Танатос [85] Геній смерці (заўвага аўтара) . .

А Вініць, сумна ўсміхнуўшыся, гавора: — Не, дарагі, але не хочаш зразумець.

— Не хачу ды не магу, — адказвае Пятроні. — Не пара цяпер на разважанні, але ці памятаеш, што ты казаў, як нам не ўдалося вырваць яе з Туліянума? Я развітаўся з усялякай надзеяй, а ты сказаў, як прыйшлі мы дамоў: «А я веру, што Хрыстус можа мне яе вярнуць». Дык няхай жа табе яе верне. Калі я кіну каштоўную чару ў мора, не патрапіць мне аддаць яе ніхто з нашых багоў, але калі і ваш не лепшы, дык не ведаю, за што Яму маю аддаваць пашану большую, чым даўным.

— Дык ён мне яе й аддасць, — адказвае Вініць.

Пятроні паціснуў плячыма.

— Ці ведаеш, — пытае, — што хрысціянамі асвячацімуцца ўзаўтра цэзаравы агароды?

— Узаўтра? — наставіўся Вініць.

У абліччы дзікае страшэннае рэчаіснасці, сэрца, аднак заскакала ў ім балюча, жахліва. Падумаў, гэта мо ўжо апошняя ноч, якую магчыме правесці з Лігіяй, дык, развітаўшыся з Пятроніем, пайшоў борзда да загадчыка путыкулаў па сваю тэсару. Але тут спаткала яго няўдача, бо загадчык не хацеў яму даць пропуску.

— Выбачай, спадару! — апраўдваецца. — Што я мог, тое зрабіў для цябе, але жыцця на небяспеку выстаўляць не магу. Сяння ноччу маняцца выводзіць хрысціян у цэзаравы агароды. У вязніцы поўна будзе варты й урадаўцаў. Калі б на бяду пазналі цябе, згінуў бы я і мае дзеці.

Вініць сцяміў, што наляганне дарэмнае. Прамільгнула яму, аднак, надзея, што вартаўнікі, якія прапускалі яго даўней, прапусцяць мо й цяпер без меты, як знаёмага, дык, пераапрануўшыся вечарам у зрэбную туніку ды абвязаўшы хусцінаю голаў, пайшоў пад браму вязніцы. Але гэтае ночы правяралі меты больш уважліва, чым заўсёды, а найгорш тое, што сотнік Сцэвінус, суровы й надта адданы цэзару, пазнаў Вініція. Але, відаць, у ягоных, закаваных у жалеза, грудзях тлілася яшчэ нейкая іскрынка літасці на людскую нядолю, бо замест ударыць дзідаю ў панцыр на знак трывогі, адвёў Вініція на бок і сказаў: — Спадару, вярніся дамоў. Я пазнаў цябе, але маўчаціму, не хочучы цябе губіць. Упусціць цябе не магу, вярніся, хай багі сашлюць табе супакаенне.

— Упусціць мяне не можаш, — просіцца Вініць, — але дазволь мне тут пастаяць і бачыць, каго выводзіцімуць.

— Загад мой гэтаму не працівіцца, — згаджаецца Сцэвін.

Вініць стаў перад брамаю і чакаў, пакуль не выводзіцімуць асуджэнцаў.

Урэшце каля поўначы адчыніліся шырока брамы вязніцы, і паказаліся цэлыя чароды вязняў: мужчын, жанчын і дзяцей, абступленых збройнымі аддзеламі прэторыянаў. Ноч была вельмі ясная, так што пад поўняю месяца льго было адрозніць не толькі фігуры, але й твары няшчасных. Ішлі парамі, доўгім пасумным карагодам у цішыні, парушанай толькі брынчаннем ваяцкае зброі. Вялі іх гэтулькі, што здавалася, усе паграбы ўжо ачышчаны. Пры канцы паходу Вініць выразна дагледзеў лекара Глаўка, але ані Лігіі, ані Урсуса не было між ідучымі.

LXII

Ледзь пачало змяркацца, як першыя хвалі народу сталі наплываць у вагароды цэзара. Натоўпы, святочна прыбраныя, у вянкох, ахвочыя, расспяваныя, а па частцы п’яныя йшлі любавацца новым светазарным відовішчам. Вокрыкі: «Сэмаксыі! Сарментыцыі!» разлягаліся на віа Тэкта [86] Крытая вуліца (лац.). , на мосце Эмілія ды з другога боку Тыбру, на Трыумфальнай дарозе, каля цырку Нэрона і вунь аж там па Ватыканскае ўзгор’е. Бачылі ўжо і даўней у Рыме людзей, паленых на слупох, але ніколі дагэтуль не бачана такое колькасці асуджаных. Цэзар і Тыгэлін, жадаючы пакончыць з хрысціянамі, а разам і паўстрымаць заразу, якая з вязніц разыходзілася й па горадзе, загадалі апаражніць усе падзямеллі так, што засталося ў іх ледзь колькідзесят асоб, прызначаных на заканчэнне ігрышчаў. Вось жа, грамады народу, пераступіўшы парог агародных брамаў, нямелі ад подзіву. Усе алеі галоўныя й баковыя, што расходзіліся праз гушчару дрэваў наўкруг паплаўцоў, куп’я, сажалак і заквечаных палеткаў, набітыя былі смалёвымі слупамі, да якіх папрывязвана хрысціян. З вышэйшых мейсцаў, дзе далягляду не засланялі дрэвы, можна было аглядаць цэлыя шэрагі слупоў і людскіх фігур, упрыгожаных кветкамі, бярвенцам, міртавым лісцем, якія цягнуліся ўдалечыню па грудох і нізох так далёка, што, калі бліжэйшыя выглядалі, бы мачты мараплаваў, дык найдальшыя прадстаўляліся вачам, бы рознаколерныя тычкі або дзіды. Шматлікасць іхняя перавышала ўсе спадзевы людзей. Можна было падумаць, што які цэлы народ папрывязвана да слупоў дзеля ўцехі Рыму й цэзара. Грамады глядзельнікаў затрымоўваліся перад асобнымі слупамі ў меру зацікаўлення постацямі, векам або плоццю ахвяр, аглядалі твары, вянкі, гірлянды бярвенцу ды йшлі далей, задаючы поўныя подзіву пытанні: «Няўжо магло быць гэтулькі вінаватых? Няўжо маглі Рым падпальваць дзеці, якія ледзь пачынаюць самі хадзіць?» І паволі подзіў пераходзіў у трывогу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x