Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Жонку маю намагаюцца згубіць вашыя разлучніцы, якія зайздросцяць ёй цноты! — бараніўся з няменшай трывогай Антыст Вэрус.

Іншыя гутарылі пра Хілона.

— Што яму сталася? — казаў Эпр Марцэль. — Сам іх выдаваў у рукі Тыгэліна; з жабрака стаўся багацеем, мог спакойна пражыць век, мець прыгожыя хаўтуры й нагробак, і — не! Ні зсюль, ні стуль зажадаў страціць усё і згубіць сябе; сапраўды, няйначай, абаўдзеў!

— Не абаўдзеў, толькі стаўся хрысціянінам, — тлумачыць Тыгэлін.

— Не можа быць! — дзівіцца Вітэлій.

— А ці я не казаў, — умяшаўся Вестын. — Мардуйце сабе хрысціян, але верце мне, не ваюйце з іхнім боствам. Тут няма жартаў!.. Бачыце, што робіцца! Я сам не падпальваў Рыму, але, калі б цэзар дазволіў, зараз бы даў гекатомбу іхняму боству. І ўсе павінны тое самае зрабіць, паўтараю бо: няма з ім жартаў! Не забудзьце, што я вам гэта казаў.

— А я гаварыў што іншае, — адазваўся ўрэшце Пятроні. — Тыгэлін смяяўся, як я талкаваў, што яны бароняцца, вось жа цяпер скажу больш: яны здабываюць!

— Як гэта? Якім чынам? — спытала некалькі галасоў.

— На Палукса!.. Калі такі Хілон ім паддаўся, дык хто ж ім не паддасца?

Калі вам здаецца, што пасля кожнага відовішча не прыбывае хрысціян, тады з вашым знатоцтвам Рыму станьцеся катлярамі або зачнеце галіць бароды, тады мо будзеце лепш ведаць, што думае народ ды што робіцца ў горадзе.

— Чыстую праўду гавора, на святы пеплюм Дыяны! — пацвердзіў Вестын.

Але Барк звяртаецца да Пятронія: — Што ты хочаш сказаць?

— Канчаю тым, ад чаго вы зачалі: даволі ўжо крыві!

Тыгэлін пранізаў яго крывадушна вачыма і кпіць: — Эй, яшчэ крыху!

— Калі недахоп табе галавы, дык маеш жа другую пры трымальні палкі! — прысадзіў яго Пятроні.

Далейшую гутарку перарвала прыбыццё цэзара, які сеў на сваім мейсцы з Піфагорам. Незабаўна пачалося прадстаўленне «Аўрэолюса», якім не надта ўсе цікавіліся, бо думкі занятыя былі Хілонам. Народ, звыклы да трагічных пакутаў і крыві, нудзіўся таксама, сыкаў, пакрыкваў дацінкамі пад адрасам дваран і прагнуў хутчэй пацікавіцца сцэнай мядзведзя, якая яго інтрыгавала.

Каб не спадзяваліся дзіва ўкрыжаванага старца і падарункаў, паўцякалі б усе.

Ажно ўрэшце прыйшла жаданая хвіліна. Цырковыя прыслужнікі ўнеслі наўпярод драўляны крыж, даволі нізкі, каб мядзведзь, успяўшыся, мог дасягнуць да грудзей пакутніка; пасля двух чалавек увялі, а дакладней — увалаклі Хілона, бо сам ён з паламанымі касцьмі не мог ісці. Палажылі яго й прыбілі да крыжа так хутка, што зацікаўленыя аўгустыяне не паспелі яму добра прыгледзецца, толькі пасля ўстанаўлення ў зямлю крыжа вочы ўсіх звярнуліся да яго. Але мала хто мог пазнаць у гэным нагім старцу даўнейшага Хілона. Па Тыгэлінскіх пакутах не засталося ў ягоным твары ані крапліны крыві, і толькі на белай барадзе відзён быў чырвоны след па вырваным языку. Праз празрыстую скуру ледзьве можна было дагледзець косці. Выглядаў больш старым, амаль згрыбелым. Але затое колішнія ягоныя вочы, вечна злосныя й неспакойныя, даўняе аблічча, вечна трывожлівае й няпэўнае, перайнакшыліся: цяпер твар, хоць поўны болю, выглядаў салодкім і пагодным, як у людзей спячых або мёртвых. Можа, узмацняла яму надзею думка пра разбойніка на крыжы, якому Хрыстус дараваў, а можа, у душы гаварыў міласэрнаму Богу: «Усеспадару, кусаў я, бы гад ядавіты, але ж я быў праз цэлае жыццё бяздольнікам, паміраў з голаду, людзі тапталіся па мне, білі мяне й здзекваліся з мяне. Я быў жабраком і няшчасным валындам, а цяпер вось шчэ палажылі мяне на крыж і прыбілі, дык Ты, Міласэрны, не пагардзіш мною ў часіне смерці!» І, відаць, супакой атуляў ягонае сэрца. Ніхто не смяяўся, бо было ў гэтым укрыжаваным нешта так ціхае, выдаваўся ён так старым, слабым, выклікаючым сваёй пакорай такую жаласць, што кожны мімахоць пытаў сябе: як можна мучыць і прыбіваць да крыжа людзей, якія і так ужо канаюць!

Народ маўчаў. Спаміж аўгустыянаў Вестын, ківаючыся то ўправа, то ўлева, жахліва шаптаў: «Бачыце, як яны паміраюць!» Іншыя чакалі на мядзведзя, жадаючы ў душы, каб відовішча скончылася як найхутчэй.

Мядзведзь увалокся ўрэшце на арэну і, ківаючы нізка звешанаю галавою на абодва бакі, пазіраў спадылба навокал, як бы нечага надумоўваўся або чаго шукаў. Спанатрыўшы ўрэшце крыж, а на ім голае цела, падыйшоў да яго, стаў дыба нават, але хутка зноў апусціўся на пярэднія лапы і, сеўшы пад крыжам, пачаў мармытаць, як бы ў ягоным звярыным сэрцы азвалася літасць над гэтым драбочкам чалавека. Цырковая служба пачала дражніць яго крыкам, але народ маўчаў. Хілон тым часам падняў вольным рухам голаў і праз нейкі час вадзіў вачыма па глядзельні. У канцы зор ягоны затрымаўся недзе на найвышэйшых шэрагах амфітэатру, грудзі зайгралі яму жывей, і тады сталася нешта, што распаліла подзіў і здумленне прысутных. Аблічча заззяла ўсмешкай, а чало праменнямі, вочы перадсмяротна ўзняліся ўгару, і па хвіліне дзве вялікія слязіны, набрынялыя пад павекамі, скаціліся паволі з твару.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x