Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я меў прэторыянаў гатовых, — адзываецца Тыгэлін, — і каб не супакоіў крыкуноў ты, дык супакоіў бы я іх навекі. Шкада, цэзар, што не дазволіў ты мне з імі пагуляць.

Пятроні зірнуў на мовячага, паціснуў характарыстычна плячыма й гавора:

— Гэта ж яшчэ не прапашча, вось мо ўзаўтра мусіцімеш спрабаваць свае рэкламаванае сілы.

— Ды не, не! — кажа цэзар. — Загадаю адчыніць ім паркі ды раздаваць збожжа. Дзякую табе, Пятроні! Ігрышчы спраўлю, а гэную песню, што пяяў я вам сяння, адпяю публічна.

Гэта сказаўшы, узяў за плячо Пятронія і па хвіліне маўчання ды апрытомлівання пытае: — Скажы шчыра: як я табе падабаўся падчас пяяння?

— Ты быў годны відовішча, а відовішча — цябе, — адказаў Пятроні.

І, звярнуўшыся да пажару, дадаў: — Прыгледзьмася яшчэ ды развітаемся з старым Рымам.

XLVIII

Словы Апостала ўзмацавалі надзею ў душы хрысціян. Канец свету заўсёды выдаваўся ім блізкі, пачалі аднак верыць, што страшны суд не прыйдзе хутка, што перад гэтым аглядацімуць мо шчэ канец панавання Нэронава, якое яны ўважалі за панаванне антыхрыста, за кару Божую, выкліканую ягонымі ліхадзействамі. Падмацаваўшыся на духу, пачалі расходзіцца, скончыўшы малітвы, і вяртацца да сваіх прытулішч, а нат і на Затыбра, бо прыйшлі весткі, што агонь, падложаны ў колькінаццаці пунктах, закруціў разам з ветрам зноў да ракі і, стравіўшы тут і там, што мог стравіць, перастаў шырыцца.

Апостал разам з Вініціем выйшаў з падзямелля. Хілон валокся за імі. Малады трыбун не смеў перарываць спадарожніку малітвы, дык праз нейкі час ішлі моўчкі, вачыма толькі молячы злітавання. Шмат асобаў падбягала, каб пацалаваць вопратку Апостала, маткі выстаўлялі да яго дзяцей, іншыя кленчылі ў цёмным праходзе і, падыймаючы ўгару святлікі, прасілі багаслаўлення; а іншыя, ідучы побач, пяялі, так што не было адпаведнае нагоды на гутарку. Аж калі выйшлі на прастарнейшае мейсца, адкуль відаць было пажарышча, Апостал, перажагнаўшы яго тры разы, звярнуўся да Вініція й кажа: — Не трывожся. Недалёка адгэтуль ёсць хата фосара [67] Далакопа (лац.). , дзе застанем Лігію з Лінусам і з верным ейным слугою. Хрыстус, які табе прызначыў яе, захаваў яе.

Вініць захістаўся й абапёрся рукою ля скалы. Падарожжа з Анцыюма, здарэнні ў дарозе, пошукі Лігіі ў гарачым дыме, бяссонніца і страшная трывога пра яе падарвалі ягоныя сілы, а радасная вестка хуткага спаткання свае найдаражэйшае зусім падцяла яму ногі. Аслабелы, асунуўся да ног Апосталавых і, абняўшы калені, трымаў іх, не могучы вымавіць слова.

А Апостал, баронячыся ад пашаны й падзякі, сказаў яму: — Не мне, не мне, толькі Хрысту!

— Што за важнае боства! — адазваўся ззаду голас Хілона. — Але не ведаю, што рабіць з муламі, якія чакаюць недалёка.

— Устань і хадзем са мною, — кажа Пётр, беручы юнака за руку.

Вініць устаў. Пры месячным бляску відаць былі слёзы, сплываючыя па збялелым твары. Вусны дрыжалі, бы ў малітве.

— Хадзем, — кажа.

Але Хілон зноў адзываецца: — Што мне рабіць з муламі, спадару, чакаюць тут? Можа, гэты дастойны прарок захацеў бы пад’ехаць?

Вініць сам не ведаў, што адказаць, але, пачуўшы ад Пятра, што хата фосара тут жа, недалёка, загадаў: — Адвядзі мулы да Макрына.

— Выбачай, спадару, што асмелюся прыгадаць табе дом у Амэр’ёлі. Падчас такога страшнага пажару лёгка забыцца на гэткую дробязь.

— Атрымаеш яго.

— О, унуку Нумы Пампілія, я ніколі не сумняваўся, але цяпер, калі абяцанку чуў і гэты велікадушны Апостал, не нагадваю нат таго, што ты ж абяцаў мне й вінніцу. Pax vobiscum! Я знайду цябе, спадару. Pax vobiscum!

Яны адказалі: — Et tecum! [68] І табе (мір)! (лац.). І завярнуліся абодва направа, да ўзгорку. Ідучы, Вініць кажа: — Доміне, абмый мяне вадою хросту, каб мог я ўрэшце называцца сапраўдным вызнавальнікам Хрыста, бо Яго мілую з усіх сіл мае душы. Абмый мяне безадкладна, бо я ў сэрцы ўжо гатовы. І што мне загадае, тое рабіціму, але ты мне скажы, што апрача таго я мушу зрабіць.

— Любі людзей, як сваіх братоў, — павучае Апостал, — бо толькі любоўю магчымеш Яму служыць.

— Так! Я гэта ўжо разумею і адчуваю. Будучы дзіцём, я верыў у рымскіх багоў, але не любіў я іх, а гэнага Адзінага люблю так, што з радасцю аддаў бы за Яго жыццё.

Вочы падняў да неба і гаварыў з настроем: — Бо Ён ёсць адзіны! Ён адзін добры й міласэрны! Дык хоць бы згінуў цэлы горад гэты, а нат увесь свет, Яму аднаму сведчыціму, Яму вызнаваціму!

— А Ён багаславіціме цябе і дом твой, — дакончыў Апостал.

І ўвайшлі ў другі сухадол-міжгор’е, на канцы якога мігацела мутнае святло. Пётр паказаў рукою й кажа: — Гэта хата капача, які нас прыгарнуў, як, вярнуўшыся з хворым Лінам з Острыянума, не маглі мы прабрацца на Затыбра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x