Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Багаславі Божа цябе за тваю ахвоту, — адказаў Апостал, — але ці ж не чуў ты, што Хрыстус тройчы паўтараў мне: «Пасі авечкі мае!»

Вініць замоўк.

— Дык калі ты, якому ніхто не даверыў нада мною апекі, кажаш, што не пакінеш мяне тут на згубу, як жа хочаш, каб я аддаліўся ад статку майго падчас гора й няшчасця? Калі была бура на возеры, калі мы ўсе трывожыліся ў душы, Ён не пакінуў нас, дык як жа мне, слузе, не йсці за прыкладам свайго Спадара?

Нараз Лін падняў сваё сухое аблічча й спытаў: — А як жа мне, Божы Намесніку, не йсці за тваім прыкладам?

Вініць вадзіў рукою па затурбаванай галаве, моў змагаючыся з самім сабою, з думкамі сваімі, пасля, хапіўшы Лігію за руку, адазваўся энергічным тонам рымскага ваяка: — Слухайце мяне, Пётра, Ліне й ты, Лігія! Я гаварыў вам тое, што мне дыктаваў мой людскі розум, але вы маеце іншы, які не ўласнае бяспекі глядзіць, але загадаў Збаўцы. Так! Я не цямлю таго і зблудзіў, бо з вачэй маіх не знята яшчэ бяльмо, і даўняя натура адзываецца ўва мне. Але як мне мілы Хрыстус і служба Яму ды тыя, пра каго мне тут расходзіцца, кленчу вось перад вамі і прысягаю, што і я споўню загад любові і не пакіну братоў маіх у іхнім горы.

Гэта сказаўшы, укленчыў, і нагла агарнула яго як бы экстаза, вочы і рукі падняў угару, адзываючыся: — Ці разумею Цябе ўжо, Хрысце? Ці я годзен Цябе?

Ягоныя рукі дрыжалі, вочы набеглі слязьмі, на абліччы маляваўся акт веры й любові, а Апостал Пётр узяў гліняную амфару з вадою і, падыйшоўшы да яго, паважна адазваўся: — Хрышчу цябе ў імя Айца і Сына і Духа Святога!

Рэлігійная экстаза агарнула ўсіх прысутных. Здавалася ім, хата напаўняецца нейкім надземным святлом, чуюць засветную музыку, скала пячоры адкрываецца над імі, з неба плыве рой анёлаў, а ўгары крыж і багаславячыя прыбітыя рукі.

А за хатаю разлягаліся крыкі дзікага людскога змагання і гук полымя, пажыраючага горад.

XLIX

Людскія качовішчы разлажыліся ў маляўнічых парках Цэзара, даўных — Даміцыі й Агрыпіны, на Марсавым полі, у парку Пампея, Салюстыя і Мецэната. Пазаймалі портыкі, будынкі, прызначаныя для гульняў у шпурляк, раскошныя лецішчы і шопы для звярат. Павы, фламінгі, лебедзі і страусы, газэлі й антылопы з Афрыкі, алені і сарны, трыманыя дзеля ўпрыгожання паркаў, пайшлі пад нож. Еміны пачалі дастаўляць з Остыі так многа, што па плытох і разнастайных вадаплавах з аднаго боку Тыбру на другі можна было пераходзіць, як па мосце. Раздавалі збожжа па надта нізкай цане трох сэстэрцыяў, а бяднейшым — цалкам дарма. Дастаўлены вялікія запасы віна, алівы і каштанаў, з гораў прыганялі штодня табуны валоў і авечак. Бедната, што схавалася ад пажару ў завулках Субуры і ў нармальныя часы галадаючая, жыла цяпер лепей, чым упярод. Пагроза голаду была аддалена, але цяжэй аказалася змагацца з гвалтам, рабаўніцтвам і зламысніцтвам. Беспрытульнасць качуючага натаўпу спрыяла бяскарнасці зладзеяў, скурадзёраў, тым больш, што аглашаліся прыхваснямі цэзара і не шкадавалі яму воплескаў пры кожнай нагодзе. Калі розныя ўстановы не функцыянавалі ды недахоп было мясцовай збройнай сілы, якая магла б спыняць свавольства, буянства ўсёсветнага зброду, што напаўняў тагдышнюю найбольшую сталіцу свету, дзеяліся неймаверныя рэчы.

Штоноч здараліся бойкі, забойствы, хапанні жанчын і дзяцей. Пры порта-Мугіёніс, дзе стаяла прыганянае з Кампаньі быдла, даходзіла часта да бітвы, у якой гінула сотні людзей. Кожнае раніцы берагі Тыбру ўсланыя былі тапельцамі, якіх ніхто не хаваў, а якія ад гарачыні пачыналі гнісці і атручваць паветра смуродам.

На табарышчах пачаліся хваробы, і баязліўныя прадвяшчалі вялікі паморак.

А горад яшчэ ўсё гарэў. Шостага толькі дня агонь, спаткаўшы пустую шыр Эсквіліну, дзе знарок разбурана вялікую колькасць дамоў, пачаў слабець. Але кучы раз’яранага вуголля свяцілі шчэ так моцна, што народ не хацеў верыць у канец злыбяды. І сёмае ночы пажар з новаю сілаю аднавіўся ў будынках Тыгэліна, не маючы, аднак, тлушчу, трываў ужо нядоўга. Анно перагарэлыя камяніцы тут і там западаліся, выціскаючы ўгару пламяністыя вужы і слупы іскраў.

Некаторыя вогнішчы, гарачыя ўсярэдзіне, зверху пачалі чарнець. Небасхіл перастаў па захадзе сонца чырваніцца крывавым загаравам, і толькі падчас ночы на разлеглай чорнай пустэчы скакалі блакітныя языкі з кучаў вуголля.

З чатырнаццаці кварталаў Рыму засталося толькі чатыры разам з Затыбрам. Астатняе зжор агонь. Калі ўрэшце кучы вуголля спапялелі, відаць была, пачаўшы ад Тыбру аж да Эсквіліну, шырокая пространь шэрая, сумная, мёртвая, на якой тырчалі шэрагі камінаў, бы надгробныя калоны на магільніку. Між тымі калонамі снавалі ўдзень маркотныя грамады людзей, шукаючыя то дарагіх рэчаў, то касцей дарагіх асоб. Ноччу вылі сабакі на папялішчах даўных дамоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x