Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цэзар будзе гаварыць да галайстры? Хай гэта выканае іншы хто ад майго імя. Хто падручыцца?

— Я! — адказаў Пятроні.

— Ідзі, дружа! Ты найвярнейшы ў кожнай патрэбе… Ідзі і абяцанак не шкадуй!

Пятроні звярнуўся да прысутных з мінаю пагардлівай ды іранічнай: — Прысутныя тут сенатары, — кажа, — ды акрамя іх Пізон, Нэрва і Сэнэцый паедуць са мною.

І важна зыйшоў з вадацягу, а тыя, якіх паклікаў — за ім, не без хіслівасці, але з пэўнаю льгою, чэрпанаю з ягонай дастойнай спакойнасці. Пятроні, затрымаўшыся пад аркадамі, загадаў падаць сабе белага каня, сеў на яго і паехаў на чале з таварышамі праз глыбокія шэрагі прэторыянаў, да чорнай выючай масы, безабаронны, трымаючы ў руцэ тонкі кіёчак з косці слановай, з якім прызвычаіўся хадзіць.

І, пад’ехаўшы зусім, упёр каня ў натаўп. Кругом, як вока сягала, відзён быў лес рук, узброеных, чым трапіла, раз’юшаныя вочы, аблітыя потам твары і разрыканыя запененыя вусны. Расшалелая хваля ўміг акружыла ягоную кампанію, за ёю відаць было існае мора галоў — хвалюючае, кіпучае, страшэннае.

Крыкі змагутнелі й змяніліся ў нялюдскі рык. Калы, вілы, а нат шаблі ківаліся над галавою Пятронія. Дзярлівыя рукі лавілі цуглі ягонага каня ды яго самога, а ён уязджаў штораз глыбей, халодны, сухадушны, з мінаю абрызглай. Часамі валіў кіем па галаве найзаядлейшых так, як бы расчышчаў сабе дарогу, і тая самапэўнасць і безтрывожнасць ягоная будзіла ў натаўпе подзіў. Пазналі яго ўрэшце, і многія галасы пачалі крычаць: — Пятроні! Arbiter elegantiarum! Пятроні!

— Пятроні!!! — загуло з усіх бакоў.

І чым больш паўтарана гэна імя, тым больш гасла зайздрасць і пагроза, бо гэны статны патрыцый, хоць ніколі не шукаў ласкі ў народа, быў аднак ягоным пюпілам. Меў славу чалавека людскога, шчодрага, а папулярнасць ягоная пашыралася злашча ад часаў справы Пэданія Сэкунда, для якога дамагаўся лагоднага прысуду, каторым прыгавораны былі да смерці ўсе нявольнікі прэфекта. Злашча нявольнікі любілі яго ад тае пары такою любоўю, як людзі прыгнобленыя й бяздольныя звычайна любяць тых, хто хоць крыху аказвае ім спачуцця. Да таго далучалася шчэ й цікавасць: што скажа высланнік цэзара, бо ніхто не сумняваўся, што цэзар выслаў яго знарок. А ён, зняўшы з сябе сваю белую, аблямаваную шкарлатам, тогу, падняў яе ўгару і пачаў матляць над галавамі, каб даць знаць, што хоча прамовіць.

— Ціха! Маўчэце! — пайшло па ўсёй масе.

Цераз хвіліну настала цішыня. Тады ён выпраставаўся на кані і пачаў гаварыць пераканаўчым спакойным голасам: — Грамадзяне! Хай тыя, што пачуюць мае словы, перакажуць тым, што стаяць далей, а ўсе трымайцеся, як людзі, не як быдлята на арэнах!

— Слухаем! Слухаем!

— Дык слухайце! Горад будзе адбудаваны. Паркі Лукула, Мецэната, Цэзара і Агрыпіны для вас будуць адкрыты! Узаўтра распачнецца выдача збожжа, віна і алівы так, каб кожны мог напоўніць жывот аж да горла! Пасля цэзар справіць вам ігрышчы, якіх свет не бачыў дагэтуль, будзе пачостка і дарункі. Багацейшымі будзеце па пажары, чым перад пажарам!

Прыцішны гул пакаціўся на ўсе бакі, бы хвалі па вадзе, у якую ўпаў камень: гэна бліжэйшыя пераказвалі словы далейшым. Там-сям адгукнуліся таксама крыкі гневу або патакавання, якія хутка змяніліся ў адзін магутны вераск: — Раnem et circenses!!!.. [66] Хлеба й ігрышчаў (лац.). Пятроні атуліўся ў тогу і праз нейкі час слухаў непарушна, падобны ў сваёй белай вопратцы да мармуровай статуі. Вераск магутнеў, глушыў гук пажару, адзываўся з усіх бакоў, штораз глыбейшы, а высланец усё чакаў, мабыць, яшчэ нешта хацеў сказаць, і, уцішыўшы рукою раскрычанае мора, адазваўся: — Будзеце мець pаnem et circenses, гукнеце толькі на гонар цэзара, які корміць вас, апранае, ды йдзі спаць, галайстра, бо хутка ўжо світаціме!

Гэта сказаўшы, завярнуў каня і, трэплючы злёгку кіем па галовах тых, што стаялі на дарозе, паехаў паволі да шэрагаў прэторыянаў. Незабаўна быў пры вадацягу. Наверсе застаў пярэпалах. Не зразумелі там окрыку: «Хлеба й ігрышчаў!» — думалі, гэта новы гром злосці. Не спадзяваліся, каб Пятроні мог ацалець, дык Нэрон, згледзеўшы яго, падбег аж пад сходы і з бледнаю ад страха мінай пачаў пытаць: — Ну, што? Што там дзеецца? Ці ўжо б’юцца?

Пятроні, набраўшы паветра ў грудзі, зяхнуў глыбока й кажа: — На Палукса! Пацеюць і смярдзяць! Дайце хто эпіліму, а то самлею.

Пасля звяртаецца да цэзара: — Абяцаў я ім, — кажа, — збожжа, аліву, адкрыццё паркаў ды ігрышчы.

Абажаюць цябе зноў і дзяруцца выпятрэлымі вуснамі на віват табе… О, богі! Як жа гэны плебс смярдзіць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x