Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Арыштанцік, арыштанцік! — зазвінеў пад акном выразны жаночы голас.

Рамашоў усхапіўся з ложка і падбег да акна. На вуліцы стаяла Шурачка. Яна, закрываючы вочы з бакоў далонямі ад святла, блізка прыпала вясёлым свежым тварам да шыбы і гаварыла нараспеў:

— Пада-айце бе-еднаму вязню...

Рамашоў узяўся быў за ручку, але ўспомніў, што акно яшчэ не выстаўлена. Тады, ахоплены раптоўным парывам вясёлай рашучасці, ён з усяе сілы рвануў на сябе раму. Яна падалася і з трэскам расчынілася, абсыпаўшы галаву Рамашова кавалкамі вапны і сухога кіту. Халадок, напоўнены пяшчотнай, тонкай і радаснай духмянасцю белых кветак, струменем уварваўся ў пакой.

«Вось так! Вось так трэба шукаць выйсця!» — закрычаў у душы Рамашова вясёлы, радасны голас.

— Ромачка! Вар'ят! Што вы робіце?

Ён узяў яе працягнутую праз акно маленькую руку, моцна абцягнутую карычневай пальчаткай, і смела пацалаваў яе спачатку зверху, а потым знізу, ля згіба, у кругленькую дзірачку над гузікамі. Ён ніколі не рабіў гэтага, але яна неўсвядомлена, нібы падначальваючыся той хвалі палымянай адвагі, якая так раптоўна захапіла яго, не супраціўлялася яго пацалункам і толькі пазірала на яго са збянтэжаным здзіўленнем і ўсміхалася.

— Аляксандра Пятроўна! Як мне дзякаваць вам? Любая!

— Ромачка, ды што гэта з вамі? Чаго вы ўзрадаваліся? — сказала яна, смеючыся, але ўсё яшчэ пільна і з цікаўнасцю ўглядаючыся ў Рамашова. — У вас вочы блішчаць. Чакайце, я вам калачык прынесла, як арыштаванаму. Сёння ў нас цудоўныя яблычныя піражкі, салодкія... Сцяпан, ды нясіце ж кошык.

Ён глядзеў на яе закаханымі вачамі, не выпускаючы яе рукі са сваёй, — яна зноў не супраціўлялася гэтаму, — і гаварыў паспешліва:

— Ах, каб вы ведалі, аб чым я думаў сёння ўсю раніцу... Каб вы толькі ведалі! Але гэта потым...

— Так, потым... Вось ідзе мой муж і валадар... Пусціце руку. Які ж вы сёння дзіўны, Юрый Аляксеевіч. Нават папрыгажэлі.

Да акна падышоў Мікалаеў. Ён хмурыўся і не зусім ветліва прывітаўся з Рамашовым.

— Ідзі, Шурачка, ідзі, — прыспешваў ён жонку. — Гэта ж бог ведае што такое. Вы, сапраўды, абое вар'яты. Дойдзе да камандзіра — што добрага! Ён жа пад арыштам. Бывайце, Рамашоў. Заходзьце.

— Заходзьце, Юрый Аляксеевіч, — паўтарыла і Шурачка.

Яна адышла ад акна, але адразу ж вярнулася і сказала хуткім шэптам:

— Слухайце, Ромачка: не, сапраўды, не забывайце пра нас. У мяне адзіны чалавек, з кім я, як з сябрам, — гэта вы. Чуеце? Толькі не глядзіце на мяне такімі тупымі вачамі. А то і бачыць вас не хачу. Калі ласка, Ромачка, не будзьце вельмі высокай думкі аб сабе. Вы і не мужчына зусім.

VII

А палове чацвертай да Рамашова заехаў палкавы ад'ютант, паручнік Федароўскі. Гэта быў высокі і, як казалі палкавыя дамы, паважны малады чалавек з халоднымі вачмі і з вусамі, прадоўжанымі да плеч густымі падвуснікамі. Ён трымаў сябе пераўвялічана-ветліва, але строга-афіцыйна з малодшымі афіцэрамі, ні з кім не сябраваў і быў высокай думкі аб сваім службовым становішчы. Ротныя камандзіры падлізваліся да яго.

Ён зайшоў у пакой і бегла абвёў прыжмуранымі вачмі ўсё ўбогае абсталяванне Рамашова. Падпаручнік, які ў гэты час ляжаў на ложку, хуценька ўсхапіўся і, чырванеючы, стаў таропка зашпільваць гузікі ў тужурцы.

— Я да вас па даручэнні камандзіра палка, — сказаў Федароўскі сухім тонам, — патурбуйцеся апрануцца і ехаць са мною.

— Даруйце... я зараз... форма адзежы звычайная? Я па-дамашняму.

— Калі ласка, не саромцеся. Сурдут. Калі вы дазволіце, я прысяду?

— Ах, прабачце. Прашу вас. Можа, гарбаты вам? — замітусіўся Рамашоў.

— Не, дзякую. Калі ласка, хутчэй.

Ён, не здымаючы паліто і пальчатак, сеў на крэсла і, пакуль Рамашоў апранаўся, хвалюючыся, без патрэбы бегаючы і саромеючыся за сваю не вельмі чыстую кашулю, сядзеў увесь час роўна і нерухома з каменным тварам, трымаючы рукі на эфесе шашкі.

— Вы не ведаеце, чаго мяне выклікаюць?

Ад'ютант паціснуў плячыма.

— Дзіўнае пытанне. Адкуль жа я магу ведаць? Вам гэта, напэўна, лепш за мяне вядома... Гатовы? Раю вам прасунуць партупею пад пагон, а не зверху. Вы ведаеце, як камандзір палка гэтага не любіць. Вось так... Ну, паедзем.

Ля варот стаяла брычка, запрэжаная параю рослых укормленых палкавых коней. Афіцэры селі і паехалі. Рамашоў з ветлівасці стараўся трымацца бокам, каб не замінаць ад'ютанту, а той нібы зусім не заўважаў гэтага. Па дарозе ім сустрэўся Веткін. Ён абмяняўся з ад'ютантам чэсцю, але адразу ж за спіной у яго зрабіў Рамашову асобы гумарыстычны жэст, які нібыта казаў: «Што, браце, пацягнулі цябе на расправу?» Сустракаліся і яшчэ афіцэры. Адны з іх уважліва, другія са здзіўленнем, а некаторыя быццам з насмешкай глядзелі на Рамашова, і ён міжвольна муляўся пад іх позіркамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.