Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не, ты пачакай, пачакай... Мусіць, я сам памыляюся. Не можа быць, каб я не памыляўся, таму што гэтае «не хачу» — такое простае, такое звычайнае, што павінна было б прыйсці ў галаву кожнаму. Ну, добра; ну, разбярэмся. Дапусцім, заўтра, дапусцім, зараз гэтая думка прыйшла ў галаву ўсім: расейцам, немцам, ангельцам, японцам... І вось ужо няма больш вайны, няма афіцэраў і салдат, усе разышліся па хатах. Што ж будзе? Так, што будзе тады? Я ведаю, Шульговіч мне на гэта адкажа: «Тады прыйдуць да нас нечакана і адбяруць у нас зямлю і хаты, здрасуюць пашу, забяруць нашых жонак і сясцёр». А бунтаўшчыкі? Сацыялісты? Рэвалюцыянеры?.. Ды не, гэта няпраўда. Усё чалавецтва сказала: не хачу кровапраліцця. Хто ж тады пойдзе са зброяй і з гвалтам? Ніхто. Што ж будзе? А можа, тады ўсе памірацца? Саступяць адзін аднаму? Падзеляцца? Даруюць? Божа, божа, што ж будзе?»

Рамашоў не заўважыў, заняты сваімі думкамі, як Гайнан ціха падышоў да яго ззаду і раптам працягнуў цераз яго плячо руку. Ён уздрыгнуў і нягучна ўскрыкнуў ад спалоху:

— Што табе трэба, д'ябал!..

Гайнан паклаў на стол карычневы папяровы пачак.

— Табе! — сказаў ён фамільярна і лагодна, і Рамашоў адчуў, што ён па-сяброўску ўсміхаецца за яго спіною. — Табе папяросы. Палі!

Рамашоў паглядзеў на пачак. На ім было надрукавана: папяросы «Трубач», цана 3 кап. 20 шт.

— Што гэта? Навошта? — спытаў ён са здзіўленнем. — Дзе ты ўзяў?

— Бачу, табе папіросаў няма. Купіў за свае грошы. Палі, калі ляска, палі. Нічога. Дару табе.

Гайнан збянтэжыўся і стрымгалоў вылецеў з пакоя, аглушальна бразнуўшы дзвярмі. Падпаручнік запаліў папяросу. У пакоі запахла сургучом і падсмаленым пер'ем.

«О, мілы! — падумаў расчулены Рамашоў. — Я на яго злуюся, крычу, прымушаю яго па вечарах здымаць з мяне не толькі боты, але і шкарпэткі і штаны. А ён вось купіў мне папярос за свае мізэрныя, апошнія салдацкія капейкі. «Палі, калі ляска!» За што ж гэта?..»

Ён зноў устаў і, заклаўшы рукі за спіну, пачаў хадзіць па пакоі.

«Вось іх сто чалавек у нашай роце. І кожны з іх — чалавек з думкамі, з пачуццямі, са сваім непаўторным характарам, з жыццёвым вопытам, з асабістымі сімпатыямі і антыпатыямі. Ці ведаю я што-небудзь пра іх? Не, нічога, апрача іх фізіяномій. Вось яны з правага флангу: Солтыс, Рабашапка, Ведзянееў, Ягораў, Яшчышын... Шэрыя, аднастайныя твары. Што я зрабіў, каб дакрануцца душою да іх душ, сваім Я да іхняга Я? — Нічога».

Рамашову раптам прыгадаўся адзін дажджлівы вечар позняй восені. Некалькі афіцэраў, і разам з імі Рамашоў, сядзелі ў сходзе і пілі гарэлку, калі прыляцеў фельдфебель з дзевятай роты Гумянюк і, засопшыся, крыкнуў свайму ротнаму камандзіру:

— Ваша высакароддзе, маладых ужо прыгналі!..

Так, менавіта прыгналі. Яны стаялі на палкавым двары, збіўшыся ў кучу, пад дажджом, быццам статак напалоханых і пакорлівых жывёлін, пазіралі недаверліва, спадылба. Але ў кожнага быў адменны твар. Мабыць, гэта так здавалася ад разнастайнай вопраткі? «Гэты вось, напэўна, быў слесарам, — думаў тады Рамашоў, праходзячы міма і ўглядаючыся ў твары, — а гэты, мусіць, весялун і майстар іграць на гармоніку. Гэты — пісьменны, спрытны і жулікаваты, з хуткай, складнай гаворкай, — ці не быў ён раней за афіцыянта?» І відаць было таксама, што іх сапраўды прыгналі, што яшчэ колькі дзён таму іх з плачам і галашэннем праводзілі бабы і дзеці і што яны самі падбадзёрвалі сябе, каб не заплакаць у п'яным рэкруцкім чадзе... Але прайшоў год, і вось яны стаяць доўгай, мёртвай шарэнгай — шэрыя, абязлічаныя, драўляныя — салдаты! Яны не хацелі ісці. Іх Я не хацела. Божа, дзе ж прычына гэтага страшэннага непаразумення? Дзе пачатак гэтага вузла? Ці ўсё гэта — тое ж самае, што і вядомы вопыт з пеўнем? Нахіляюць пеўню галаву да стала — ён б'ецца. Але правядуць яму крэйдаю рысу па носе і потым далей па стале, ён ужо лічыць, што яго прывязалі, і сядзіць, не зварухнуўшыся, вылупіўшы вочы, у нейкім незвычайным жаху.

Рамашоў дайшоў да ложка і адразу паваліўся на яго.

«Што ж мне застаецца рабіць у такім разе? — сурова, амаль злосна спытаў ён у самога сябе. — Так, што мне рабіць? Пакінуць службу? Але што ты ведаеш? Што ўмееш рабіць? Спачатку пансіён, потым кадэцкі корпус, ваеннае вучылішча, невясёлае афіцэрскае жыццё... Ці ведаў ты барацьбу? Нястачу? Не, ты жыў на ўсім гатовым, разважаючы, як інстытутка, што французскія булкі растуць на дрэвах. Паспрабуй толькі пайсці. Цябе задзяўбуць, ты зап'еш, ты павалішся на першым кроку да самастойнага жыцця. Пачакай. Хто з афіцэраў, пра якіх ты ведаеш, сам пакінуў службу? Ды ніхто. Усе яны чапляюцца за сваё афіцэрства, бо нікому больш не патрэбны, нічога не ведаюць. А калі і пакідаюць, дык потым ходзяць у зацухмоленай фуражцы з аколышам: «Эйе ла бонтэ... высакародны расейскі афіцэр... компрэне ву...» [31] «Будзьце ласкавы... вы разумееце...» (франц.). Ах, што ж мне рабіць! Што ж мне рабіць!..»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.