Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За выключэннем нешматлікіх ганарліўцаў і кар'ерыстаў, усе афіцэры неслі службу як прымусовую і непрыемную паншчыну, знемагаючы ад яе. Малодшыя афіцэры, зусім па-школьнаму, спазняліся на заняткі і цішком уцякалі з іх, калі ведалі, што ім за гэта не пападзе. Ротныя камандзіры, большай часткай людзі шматсямейныя, занятыя хатнімі спрэчкамі і раманамі сваіх жонак, прыгнечаныя бязлітаснай нястачай і жыццём не па сродках, стагналі пад цяжарам празмерных выдаткаў і векселяў. Яны клалі лату на лаце, хапаючы грошы ў адным месцы, каб разлічыцца з доўгам у другім; многія з іх адважваліся — і часцей за ўсё пад націскам сваіх жонак — браць грошы з ротных сум або з платы, якая належала салдатам за вольныя работы; іншыя па месяцах і нават па гадах затрымлівалі грашовыя салдацкія пісьмы, якія яны, паводле правілаў, павінны былі чытаць. Некаторыя толькі і жылі з вінта, штоса і ландскнехта: той-сёй гуляў нячыста, — пра гэта ведалі, але глядзелі праз пальцы. Пры гэтым усе моцна пілі як у сходзе, так і ў гасцях адзін у аднаго, некаторыя ж, накшталт Слівы, — на адзіноце.

Такім чынам, афіцэрам нават не было калі сур'ёзна ставіцца да сваіх абавязкаў. Звычайна ўвесь унутраны механізм роты прыводзіў у рух і рэгуляваў фельдфебель; ён жа вёў усе канцылярскія справы і трымаў ротнага камандзіра непрыкметна, але моцна, у сваіх жылаватых, шматвопытных руках. На службу ротныя хадзілі з такой жа пагардай, як і субалтэрн-афіцэры, і «падцягвалі фендрыкаў» нібы для захавання прэстыжу, а яшчэ радзей з уладалюбнага самадурства.

Батальённыя камандзіры зусім нічога не рабілі, асабліва ўзімку. Ёсць у арміі два такія прамежкавыя званні — батальённага і брыгаднага камандзіраў: начальнікі гэтыя заўсёды знаходзяцца ў самым няпэўным і бяздзейным становішчы. Улетку ім усё ж даводзілася праводзіць батальённыя вучэнні, удзельнічаць у палкавых і дывізіённых занятках і цярпець цяжкасці манеўраў. У вольны ж час яны сядзелі ў сходзе, уважліва чыталі «Інвалід» і спрачаліся аб павышэнні ў чынах, гулялі ў карты, ахвотна дазвалялі малодшым афіцэрам частаваць сябе, наладжвалі ў сябе на кватэрах вечарынкі і стараліся аддаць сваіх шматлікіх дачок замуж.

Аднак перад вялікімі аглядамі ўсе, ад малога да вялікага, падцягваліся і дапамагалі адзін аднаму. Тады ўжо не ведалі адпачынку, навёрствалі лішнімі гадзінамі заняткаў і напружанай, хоць і бязглуздай энергіяй тое, што было прапушчана. З салдатамі не лічыліся і даводзілі людзей да знясілення. Ротныя жорстка рэзалі і асаджвалі малодшых афіцэраў, малодшыя афіцэры лаяліся вельмі непрыстойна і агідна, унтэр-афіцэры, ахрыплыя ад лаянкі, страшэнна біліся. Зрэшты, біліся не адны толькі унтэр-афіцэры.

Такія дні былі сапраўднай гарачай парой, і пра нядзельны адпачынак з лішнімі гадзінамі сну марыў, як аб райскім шчасці, увесь полк, пачынаючы з камандзіра да апошняга затузанага і замурзанага дзеншчыка.

Гэтай вясной у палку ўзмоцнена рыхтаваліся да травеньскага параду. Стала дакладна вядома, што агляд будзе рабіць камандзір корпуса, патрабавальны баявы генерал, вядомы ў сусветнай ваеннай літаратуры сваімі запіскамі аб вайне карлістаў і аб франка-прускай кампаніі 1870 года, у якіх ён удзельнічаў у якасці валанцёра. Яшчэ больш шырокай вядомасцю карысталіся яго загады, напісаныя ў лапідарным сувораўскім стылі. Падначаленых, якія правініліся, ён распякаў у гэтых загадах з уласцівым яму вострым і грубым сарказмам, якога афіцэры баяліся больш за ўсякія дысцыплінарныя спагнанні. Таму ў ротах ішла, вось ужо два тыдні, паспешлівая праца, і нядзелю з аднолькавай нецярплівасцю чакалі як стомленыя афіцэры, так і змучаныя, ашалелыя салдаты.

Але для Рамашова, дзякуючы арышту, прапала ўся прывабнасць гэтага салодкага адпачынку. Устаў ён вельмі рана і, як ні стараўся, не мог потым заснуць. Ён вяла апранаўся, з агідаю піў гарбату і нават за нешта груба крыкнуў на Гайнана, які, як і заўсёды, быў вясёлы, рухавы і нязграбны, нібы малады шчанюк.

У шэрай расшпіленай тужурцы круціўся Рамашоў па сваім маленькім пакойчыку, чапляючыся нагамі за ножкі ложка, а локцямі за хісткую, пыльную этажэрку. Упершыню за паўтара года — і то дзякуючы няшчаснай і выпадковай акалічнасці — ён застаўся сам-насам. Раней гэтаму перашкаджала служба, дзяжурствы, вечары ў сходзе, картачная гульня, заляцанні да Петэрсон, вечары ў Мікалаевых. Іншы раз, калі і выпадаў вольны, нічым не заняты час, дык Рамашоў, знемагаючы ад тугі і гультайства, нібы баючыся самога сябе, таропка бег у клуб, або да знаёмых, або проста на вуліцу, на сустрэчу з кім-небудзь з халастых таварышаў, што заўсёды заканчвалася выпіўкай. Цяпер жа ён са смуткам думаў, што наперадзе — цэлы дзень адзіноты, і яму ў галаву лезлі нейкія дзіўныя і непатрэбныя думкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.