Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэтыя некалькі хвілін паміж імі рассунуліся ўсе перашкоды чалавечае хітрасці і прытворства, і яны лёгка чыталі думкі адзін аднаго. Яны адразу зразумелі сотню рэчаў, якія да гэтага ўтойвалі ад іншых, і ўся іх сённяшняя размова набыла раптам нейкі асаблівы, глыбокі, быццам трагічны сэнс.

— Як? І вы — таксама? — ціха, з выразам жахлівага страху ў вачах вымавіў нарэшце Назанскі.

Але ён адразу ж спахапіўся і з фальшывым смехам усклікнуў:

— Тфу, якое непаразуменне! Мы з вамі зусім аддаліліся ад тэмы. Пісьмо, якое я вам паказаў, напісана сто гадоў назад, і гэтая жанчына жыве цяпер недзе далёка, здаецца, у Закаўказзі... Значыцца, на чым мы спыніліся?

— Мне пара дадому, Васіль Нілыч. Позна, — сказаў Рамашоў, устаючы.

Назанскі не затрымліваў яго. Развіталіся яны не холадна і не суха, але нібы саромеючыся адзін аднаго. Рамашоў цяпер яшчэ больш быў упэўнены, што пісьмо напісана Шурачкай. Ідучы дадому, ён увесь час думаў пра гэтае пісьмо і сам не мог зразумець, якія пачуцці яно ў ім абуджала. Тут была і раўнівая зайздрасць да Назанскага — рэўнасць да мінулага, і нейкая ўрачыстая злая спагада да Мікалаева, аднак у той жа час была і нейкая новая надзея — няпэўная, туманная, але салодкая і прывабная. Быццам гэтае пісьмо і яму давала ў рукі нейкую патаемную, нябачную нітку, якая вяла ў будучыню.

Вецер сціх.

Ноч была поўная глыбокай цішыні, і цемра яе здавалася аксамітнай і цёплай. Але патаемнае творчае жыццё адчувалася ў чуйным паветры, у спакоі нябачных дрэў, у пахах зямлі. Рамашоў ішоў, не бачачы дарогі, і яму ўсё ўяўлялася, што вось-вось хтосьці магутны, уладны і ласкавы дыхне яму ў твар гарачым дыханнем. І была ў яго ў душы раўнівая туга па яго ранейшых, дзіцячых, такіх яскравых і непаўторных вёснах; была ціхая, незласлівая зайздрасць да свайго чыстага, светлага мінулага...

Вярнуўшыся дадому, ён знайшоў другую запіску ад Раісы Аляксандраўны Петэрсон. Яна недарэчным і напышлівым стылем пісала пра жахлівае ашуканства, пра тое, што яна ўсё разумее, і пра ўсе жудасці помсты, на якія здольна разбітае жаночае сэрца.

«Я ведаю, што мне цяпер рабіць! — гаварылася ў пісьме. — Калі толькі я не памру ад сухотаў праз вашы агідныя паводзіны, дык, паверце, я бязлітасна адпомшчу вам. Мабыць, вы думаеце, што ніхто не ведае, дзе вы бываеце кожны вечар? Сляпак! І сцены маюць вушы. Мне вядомы кожны ваш крок. Але ўсё роўна з вашай знешнасцю і красамоўствам вы там нічога не будзеце мець, апрача таго што N вас выкіне за дзверы, як сабаку. А са мной раю вам быць больш асцярожным. Я не з тых жанчын, якія даруюць крыўды.

Владеть кинжалом я умею,
Я близ Кавказа рождена!!!

Раней ваша, цяпер нічыя

Раіса

P.S. Абавязкова будзьце ў тую суботу ў сходзе. Нам трэба пагаварыць. Я для вас пакіну 3-ю кадрылю, але цяпер ужо не па значэнні.

Р.П.».

Глупствам, нікчэмнасцю, правінцыяльным балотам і злоснай плёткай пацягнула на Рамашова ад гэтага непісьменнага і тлумнага пісьма. І сам сабе ён здаўся з ног да галавы запэцканым цяжкай, нязмыўнай гразёй, якую на яго кінула гэтая сувязь з нялюбай жанчынай — сувязь, якая цягнулася амаль паўгода. Ён лёг у пасцель, прыгнечаны, нібы прыдушаны ўсім сённяшнім днём, і, ужо засынаючы, падумаў словамі, якія чуў увечары ад Назанскага:

«Яго думкі былі шэрыя, як салдацкае сукно».

Ён заснуў хутка, цяжкім сном. І, як гэта заўсёды бывала ў апошні час пасля вялікіх засмучэнняў, ён убачыў сябе ў сне хлопчыкам. Не было бруду, смутку, аднастайнага жыцця, у целе адчувалася бадзёрасць, душа была светлая і чыстая і поўнілася радасцю. І ўвесь свет быў светлы і чысты, а пасярод яго — прыгожыя, знаёмыя вуліцы Масквы зіхацелі тым чароўным ззяннем, якое можна бачыць толькі ў сне. Але дзесьці ў канцы гэтага радаснага свету, далёка на небасхіле, заставалася цёмная, злавесная пляма: там прытаіўся шэры, панылы гарадок з цяжкай і сумнай службай, з ротнымі школамі, з п'янкамі ў сходзе, з агіднай любоўнай сувяззю, са смуткам і адзінотаю. Усё жыццё звінела і ззяла радасцю, аднак цёмная варожая пляма цішком, як чорная здань, падпільноўвала Рамашова і чакала сваёй чаргі. І адзін маленькі Рамашоў — чысты, бесклапотны, бязвінны — горача плакаў па сваім страшэнным двайніку, які пакідаў яго і нібы расплываўся ў гэтай зласлівай цемры.

Сярод ночы ён прачнуўся і заўважыў, што яго падушка вільготная ад слёз. Ён не мог адразу стрымаць іх, і яны яшчэ доўга цяклі па яго шчоках цёплымі, мокрымі і жвавымі струменьчыкамі.

VI

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.