Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вязлі нас цягніком, людзі ўзіраліся на нас часам абыякава, часам варожа. Ян Масарык даўно ўжо спачываў на могілках, і яго былыя падданыя шукалі цяпер другіх шляхоў да «сыцейшага» існавання. Мы з мужам маўчалі. Канваіры былі каменныя, няветлівыя. Калі муж папрасіўся выйсці й адзін з канваіраў яго павёў, дык другі, нейк па-чалавечы на мяне глянуўшы, сказаў мне, што, так як я сільнейшая духам ад майго мужа, ён хоча прыгатаваць мяне на тое, што нас вязуць дзеля выдачы саветам. Ва мне ўсё зледзьянела раптам. Гэта ўжо была нагая суровая праўда, падступаючыя пад самае горла крывавыя сталінскія кіпцюры... Я не заплакала. Я проста скамянела, і нейкі прыліў адчайнай адвагі ахапіў усю маю асобу. Я адчувала, што йду на няроўны бой. Я гэты бой успрымала без капелькі страху ў сэрцы. Упарта адганяла толькі думку аб сыну, з гэтым болем я не справілася ўсё жыццё... Памалу я прыгатавала мужа да гэтай жудаснай неабходнасці. Ён збялеў, але не самлеў, як і я.

Так нас прывезлі ў Прагу. На вуліцах хадзілі сакалы, быў, мусяць, апошні чэшскі сакольскі злёт. Бледныя мы, як папера, стаялі ў канцы трамвая. Паўгода прабывання ў Пісэку ўжо пакінулi на нас след. А пасля адбывалася ўсё як звычайна, толькі не загадалі тут нам дагала распрануцца й гідкія пальцы надзоркі не краналі маіх валасоў і цела, як гэта рабілі са мною ў Пісэку. Была гэта пражская паліцэйская вязніца, куды нас завезлі. Была яна прыспасоблена да часовага прабывання там злодзеяў і прастытутак. Канвой, перадаючы нас, даў нам падпісаць нейкую складзеную ўдвое паперу. Муж падпісваць не згадзіўся й зажадаў, каб яму паказалі, у чым справа. Аказваецца, Прахаціцкі «обэц» (сельсавет) гэтай паперкай апавяшчаў нас, што менавіта ён пазбаўляе нас чэшскага грамадзянства [176] Ён пазбаўляе нас чэшскага грамадзянства…– чэхаславацкага грамадзянства Л. і І. Геніюшы былі пазбаўленыя 1 красавіка 1948 г. МУС Чэхаславакіі. . Што мелі супольнага з намі тыя Прахаціцы, і сяння не разумею. Не памятаю, ці мы гэта падпісалі, магчыма, што падпісалі з нейкай ужо тупой абыякавасці да ўсяго, што нас акружала.

У вязніцы былі брудныя ложкі, але цікавыя людзі. Былі гэта саколкі, якія мелі адвагу крычаць лозунгі, не згодныя з духам усходу, і дзяўчаты, якіх абвінавачвалі ў арганізаванні атэнтату на нейкага камуніста з ЦК. Атэнтат гэты зрабіў, здаецца, адзін малады студэнт, які вечарамі хораша й сумна спяваў сваёй дзяўчыне: «Доброў ноц, ма міля». Усе мы, як і тая дзяўчына ў адной з камер, з любасцю слухалі тую песеньку й падзіўлялі мужную сілу хлопца. Сядзела з намі яшчэ адна з дачок Круліш-Ранды, чэшскага магната, Эва, маладая разумная жанчына, якая, здаецца, несла ў сваім сэрцы ўсю адказнасць за тое, што тварылася ў яе каханай айчыне. Рознае ў ёй бывала, але ўпершыню страшная рука ўсходу ў сваіх брудных кіпцюрох заціскала жывое сэрца рэспублікі, стараючыся выкрасліць з сэрцаў дарагое імя Масарыка — бацькі й сына. Чэхі пачыналі разумець сваё жудаснае становішча, і нянавісць да ўсходу замяніла старое славянафільства. Часта прыходзілі ў камеру жанчыны й плакалі, што яны не за палітыку сюды трапілі. Недзе схавалі Бэнэша, і людзі ведалі, што няшчасны прэзідэнт ужо жывым не выйдзе. Да мяне нейк па-дзіцячаму «прыліпла» маладая габрэйка, якая ўцякала з Мадзяршчыны праз Прагу ў Палястыну й апынулася з намі. Яна не ведала моваў і са страху ад мяне не адыходзіла... У камеры забаронена было плакаць і наракаць. Усё рабілася, каб захаваць нервы свае й другіх ды здароўе, бо пакута пачыналася толькі. Гэты дэвіз маладых чэшак вельмі мне дапамог у дальнейшым на Поўначы. «Кіп смайлінг» [177] Keep smiling (англ.) — давайце ўсміхацца. ,— часта паўтарала я сабе ў найцяжэйшыя хвіліны жыцця. Пакуль чэхі, на ўзор сваіх усходніх «апекуноў», гатавалі адпаведныя вязніцы для палітвязняў, мужныя чэшскія дзяўчаты памагалі мне перажыць хвіліны разлукі з Захадам і пакінулі харошы ўспамін аб лепшай частцы свайго народу. У гэтай паліцэйнай вязніцы Прагі прабылі мы нешта месяц ці паўтара. У адной з камер сядзеў мой муж, але ён цяпер меў курава, тут яно дазвалялася, і адчуваў сябе крыху лепш. Сын ужо быў у Польшчы, і здавалася нам, што ён душою й думкамі заўсёды пры нас. Снілася мне, што мы з ім ідзем па беразе рэчкі, кругом вада, а дождж яшчэ лье на нас, ідзем доўга, так, як гэта аказалася пазней — гады разлукі й мукаў, і Бог ведае, ці не цяжэй было адзінокаму дзіцяці ў пасляваенным Вроцлаве...

Трывожна праходзіў час у паліцэйнай чэшскай вязніцы ў Празе. Сакольскі злёт, які ў той час адбываўся ў Празе, шчодра папаўняў колькасць зняволеных. Чэхі даўно ўжо агледзеліся, што ізноў трагічна згубілі сваю свабоду, і цяпер на злёце горача й масава выступалі ў абароне свае незалежнасці, свае рэспублікі супраць насілля. Арыштоўвалі за пратэсты, за лозунгі. Людзі трымаліся мужна. Побач у камеры сядзела маладзенькая дачка Гэлены Кожэлюгавай, ведамай дзеячкі хрысціянскай партыі Чэхаславакіі. Схапілі яе на граніцы, калі старалася ўцячы пасля перавароту. Пасадзілі, бедную, у камеру прастытутак, дзе былі бруд, заўшыўленасць, цяснота. Як я чула, дык чэшскія прастытуткі аказаліся добрымі патрыёткамі. Яны памагалі зняволеным за палітыку, перадавалі справы на вонак, прыносілі інфармацыі. Казалі, што маладая дзяўчынка трымалася разумна, хаця яе й білі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x