Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юра часта прыязджаў у той Пісэк. Часам глянеш на твары надзораў з нейкім лагодным чалавечым усмехам і адчуваеш, што гэта дзіця зноў тут, і чысціня яго, і глыбіня болю перамяняе нат сэрцы ворагаў. Часамі бывала трагічна. Памятаю, як аднойчы пасля адсуну Бэнэша новы прэзідэнт Чэхаславакіі Готвальд [174] Готвальд Клемент (1896–1953) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Чэхаславакіі, з 1945 г. старшыня Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі Чэхаславакіі, з 1948 г. прэзідэнт Чэхаславацкай Рэспублікі. адзначаў сваё прэзідэнцтва амністыяй для вязняў. Хлопчык пагутарыў з намі. Надзорка дазволіла яму перадаць мне пакецік з амерыканскім сняданнем з варункам, што я яго з’ем пры ёй. Ён быў рады. Ручкамі цераз краты выціраў мне слёзы, а сам ніколі не заплакаў. Быў мужны, але, як аказалася, толькі пры нас. У той дзень якраз адпушчаў Готвальд сваіх больш-менш аднадумцаў, і малы хлопчык стаяў ля сцен вязніцы, дарма шукаючы вачыма між выходзячых сваіх бацькоў. Жанчыны з мае камеры вярталіся з працы й бачылі, як адчайна плакаў ён, адзінокі, бедны, каля той вязніцы, дарма там стоячы да позняга вечара.

У міжчасе ведаючы, што нас ратаваць немагчыма, кум наш забіраў хлопчыка ў Польшчу. Мы падпісалі даверанасць, што аддаем сына пад яго апеку. Перадаў ён мне зажатую ў пальчыках маленькую фігурку святога Антонія, калі прыйшоў развітацца. Было крыху лягчэй, што адвозяць яго ў Польшчу, здавалася, там ён хутчэй выратуецца. На сабе мне не залежала, я была гатовая прыняць самыя страшныя цярпенні, якія моўчкі прымаюць змагары за сваю Радзіму. Няведама пашто й за што ўпляла доля ў гэтае цярпенне й майго мужа, і гэта было мне балюча й непрыемна. Калі людзі ад’язджалі на Захад, ён упарта цвердзіў, што ён сацыяліст і яму будзе добра пры новай уладзе ў Чэхах. Тое ж думалі амаль усе чэхі, а мне замірала сэрца з жудасных прадчуццяў усходніх Асвенцімаў, дзе места печаў спальвалі людзей палярныя маразы, здзекі надзораў, адпаведных сваяму палітычнаму рэжыму, непасільная праца, амаль забарона лістоў (пісаць два разы ў год) і чвэрць стагоддзя пакарання за патрыятызм, што чалавеку нагадвала смерць за жыцця...

У Пісэку ніколі не было палітвязняў, дык і бібліятэка вязніцы была прыстасаванай для абмежаваных праступнікаў людскіх законаў. Не магла я чытаць тых убогіх абмежаваных раманаў са слашчавасцю мінулага веку й аднойчы сказала гэта мужу пры сустрэчы. Суддзя, які прысутнічаў пры нашай размове (такі закон), прыслаў мне ў камеру пару цікавейшых кніг, між імі й томік паэзіі Бадлера [175] Бадлер Шарль (1821–1867) — французскі паэт. . Мая ўвага спынілася на вершы, дзе адыходзіць карабель і людзі адплываюць ад сваіх назаўсёды. Не памятаю слоў, але верш гэты прадсказваў маю долю, нечалавечна жудасную, без літасна адзінокую.

Надышоў дзень, калі падліза немка Ольга, няшчасная дзеўчына й адумысловы стукач, пранюхала недзе ў начальства, што мяне адвязуць, каб выдаць у рукі расейцам. Гэта ўжо адчувалася, і я была даволі спакойнай. На выратаванне не было надзеі, і трэба было йсці насустрач усяго, што вякамі нёс расеец няшчасным сваім суседзьям, мала ўступаючы сваяму сябру па духу Адольфу Гітлеру. Увесь ператварыўшыся ў плаза, поўзаў цяпер расейскі народ ля клятых сталінскіх ботаў, ліжучы падэшвы вялікага крывапіўца й прадаючы на мукі безліч сваіх братоў. Не кожны трынаццаты тут быў Іудам і не кожны пяты! Я мала памылюся, калі скажу, што Іудам тут быў кожны другі. Не маючы магчымасці чэсна жыць, мець нармальныя варункі існавання й росту, расеец меў адзіны шлях выбіцца над узровень другіх рабоў — ён даносіў. Даносіў з пялюшак і з пялюшак хваліў не думаючы страшных тыранаў чалавецтва, якія натхнялі нянавісцю да Бога й чалавека сваіх грамадзян і сталіся «прадцечам» самога фюрэра ў сэнсе злачынстваў. Паняцце «чалавек», на ўзровень якога ўзняло нас хрысціянства й дасягненні людскога розуму, дзіка бурылі «частку божага твору», ператвараючы ў «шрубку» пякельнай сталінскай машыны, папераджаючай печы Асвенціма й колькасцю ахвяр перавышаючай іх... Не пратэставаў ужо амаль ніхто. Усё было аберуч вынішчана самымі расейцамі, а хто й сказаў слова супраць, дык сказаў яго толькі — раз... Другі раз нікому не давялося, бо такіх хапалі, судзілі й засылалі ў пустыні, дзе ўсё, пачынаючы ад клімату, было прадумана прыстасаваным да масавага нішчання людзей маральна і, безумоўна, фізічна. Вось што мяне чакала.

Яшчэ зацемна прыйшоў па нас канвой. Меў загад весці нас з закаванымі рукамі, аб чым нас папярэдзіў, але нечаму зрабіць гэтага не змог, хоць я й не пратэставала, бо ж якая розніца, калі гутарка датычыць фанатыкаў? Ішлі мы, несучы свае мяшкі, і я аступілася па дарозе. Трэснуў мне напалову абцасік майго туфля. Так ён там і застаўся чэхам на ўспамін аб славянскай гасціннасці...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x