Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ішлі мне па пятах, сачылі, акружалі, і толькі муж мой быў глухі й сляпы й па-ранейшаму баяўся, каб хоць не пераехаць граніцы ў Заходнюю Германію. У мужа была медсястра й сакратарка, якой бацька быў немец, а любоўнік — партыйны актывіст, чэх, вельмі зацікаўлены нашымі асобамі. Муж і тут не бачыў нічога страшнага, наадварот. Мне ўсё было ясна, але я рабілася пасіўнай і, як тупая авечка, ішла на зарэз. А трэба было браць сына й ратавацца, бараніць жыццё адзінага сына й сваё. Злачыннае кіданне нас Сталіну пад ногі ніколі не лягло каменем на сумленне майго мужа. Мы для яго былі хутчэй рэчы, чымсьці жывыя людзі.

У яго былі свае зацікаўленні, сваё жыццё. Будучы ў Вімпэрку, я варыла яму, падавала, паліла ў печы, а ў свабодны час малявала алавікамі ці акварэллю. Калі ён ехаў далёка на вызавы, дык браў мяне заўсёды з сабою. Тады я глядзела на лясы, на пакінутыя ў іх немцамі хаткі й думала пра Беларусь. І тут і там было для мяне страшна. Страшна, калі вайна, але страшней, калі на яе крывавых слядох прадаўжаецца сабачае, нізкае сачэнне, мучэнне й выдаванне людзей, якія не хочуць гнуцца, не патрабуюць апраўдвацца й не паддаюцца загаду, каб любіць тое, перад чым некалі здрыганецца людскасць, як перад пеклам. Логіка тут была рэчай смешнай, а подласць і нізасць законам дня. Цяпер многае змянілася, але такое робіцца й далей, але хоць крыху маскуецца, тады ж гэта было яўна, выразна нагла.

І так пасля высокай еўрапейскай культуры ў Чэхаславаччыну прыходзілі паняцці: мядзведзь — начальнік, тайга — закон... Аднойчы ў суботні вечар мы нешта гаварылі з мужам, як раптам пазваніў нехта, калі мы выйшлі адчыніць, дык у дзвярох стаяў Юра й хахатаў. У яго былі канікулы, і ён сам прыехаў да нас. Колькі ж было тады радасці! Аднак Юра хацеў паездзіць на лыжах, і муж завёз яго на самую граніцу да знаёмых, дзе былі лыжныя тэрэны й нават трамплін. За тою граніцаю жылі людзі, якім цяжка было пасля вайны, але якія падымаліся эканамічна й маральна, і жыццё ў іх з кожным днём рабілася лепшым. Я паехала па Юру, але ён яшчэ хацеў паездзіць на лыжах. Да нас вярнуўся сам, прыбег на лыжах! Ехаў праз пакінутыя сёлы, і было яму страшна. Яшчэ не ўсё абжылі тады чэхі ў т.зв. «погранічы», яны запрасілі на гэта нават балгараў, і вось «братушкі» памагалі там рабіць калгасы. Сколькі кароў, столькі начальнікаў на пакатых баках Судэцкіх гораў. А некалі там кожны гаспадар меў па некалькі кароў, і агульная іх колькасць была дзесяць раз большай і дзесяць раз лепшай ад калгаснай. Людзі на ўсё гэта глядзелі скептычна, але, як казалі немцы: «Бэфэль іст бэфэль» [167] BefelistBefel (ням.) — загад ёсць загад. — і вось кожны гэтаму прыказу падпарадкоўваўся, каб толькі не трапіць у сталінскія крывавыя кіпцюры.

Прафесар Шпачэк напісаў мне, што хацеў бы мяне бачыць і пагаварыць. У Прагу паехаў муж, але Шпачэк, паводле яго слоў, нічога не хацеў з ім гутарыць.

Сёстры ўжо добра ўладзілі сваё жыццё, і здавалася, што ім будзе спакойна й добра. Мае знаёмыя, хто як мог і хто чым мог, памагалі ім. Яны нават пісалі, што ім яшчэ ніколі так добра не жылося. Была добрая кватэра й кожнай праца, і ўсе тры разам. На жаль, ім хацелася яшчэ лепей, галоўнае — весялей. Усё гэта кончылася после трагічна.

Алёша пісаў па-ранейшаму. Ужо пачаў звыкацца з лёсам і новай сваёй Бацькаўшчынай — гасціннай зямлёю Англіі. Бліжылася вясна, яна ранняя ў горах. Калі доўга не прыходзіў муж, дык я выходзіла на двор і глядзела, як імкнуць цёмныя хмары і як губляецца ў іх бездапаможна адзінокі месяц. Той пэўнасці жыцця, стабільнасці заўтрашняга дня, што была некалі, не прадбачылася нават. Кожны жыў — абы дзень да вечара, нават партыйныя. Меліся быць выбары ў Чэхаславаччыне, але не адбыліся. Замест іх зноў была рэвалюцыя, на гэты раз раздзяліўшая народ на камуністаў і дэмакратаў. Выйгралі камуністы, бо так загадаў тады Зорыну [168] Зорын Валяр’ян (1902–?) — савецкi дыпламат, амбасадар у Чэхаславакii (1945–1947). Сталін.

Даўно ўжо мінуў перыяд крывавай нямецкай акупацыі, з якой мы выйшлі жывымі, але самае галоўнае, што паэзія мая, мая любоў да Беларусі была чыстай, як крыніца ў полі. Я нікому ні слова не сказала, не напісала, акрамя Зямлі маёй і майго Народу! Мае словы табе былі толькі, Айчына мая пакрыўджаная, табе была ўся вернасць мая, якую пранесла я праз нялёгкія дні, бо табе толькі сваё жыццё прысвяціла. Надыходзіць другая пара выпрабаванняў. Для мяне яна будзе яшчэ страшнейшай, але Божа Зямлі мае, Божа продкаў маіх, дай мне сілы вытрымаць найцяжэйшае. Няхай вернасць мая й любоў мая будуць дастойныя мукаў Тваіх некальківяковых, мая Беларусь! Галінка з Твайго дрэва, пясчынка з палёў Тваіх, нясу Табе рэшткі жыцця майго й маё сэрца. Як жа хачу пралажыць мукамі сваімі светлы след да заўтрашняй Твае долі. Пакідаю Вам усім на памяць словы мае й на міласць Вашу маіх нашчадкаў. Няхай крыўды, мне зробленыя, адкупяць шчаслівыя дні для іх на Зямлі, якая ёсць нашай. Інтэрнацыянал — гэта не прыдбаць сабе чужую маску й адрачыся ад усіх вартасцяў свайго роду, гэта быць шчырымі брацьмі ў сваім народзе і ў брацтве паміж народамі. Інтэрнацыянал — гэта не падпарадкаванне сільнейшаму, але падпарадкаванне роўнасці, любові й праўдзе. Ніхто лепей за нас самых не спяе нашае «Рэчанькі», не станцуе «Лявоніхі», не ўздыме шляхотнай народнай культуры нашай да такое вышыні, каб бачылі людзі, што мы акрэмы, самабытны, стары й варты народ!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x