Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я папыталася аб замустве, і цудоўная Люся сумна адказала мне, што ў яе загробны жаніх... Мне пайшоў мароз па скуры. Яшчэ раней, калі я ім усё апісала пра Славачку й пра той чорны цень, які праследаваў яго, Люся адказала мне, што, жывучы ў Казахстане, і да яе прыходзіў чорны цень. Першы раз увайшоў праз закрытыя дзверы ў зямлянку, у якой яны жылі. Усе спалі, Люся яшчэ мылася, і сказаў: «Спой, невеста, не пугайся...» Люсю знайшлі на зямлі абамлелай. Ад таго часу, як і ў Жлобаўцах, многія яго бачылі. Мама прачнецца, а над спячаю Люсяй чорны цень. Люся мне казала, што прывыкла да яго. Аднойчы ноччу прачнулася і, убачыўшы цень, папыталася: «Што ты ад мяне хочаш?» — «Тваю маму»,— адказаў цень. Цераз два месяцы мама памерла. Цень паказаўся яшчэ раз, і ў паветры пранесліся словы «Со святыми упокой». Болей Люся тым часам яго не бачыла, але дзяўчо нейк чакала непазбежнай сустрэчы з ім, свае смерці. Многа пазней, у 1952 годзе 22 мая, Люся памерла вельмі загадачна, толькі не духі былі прычынаю яе смерці...

Усё гэта неверагодна, але я не маю падставаў не верыць чэснаму, найчаснейшаму брату майму, маці сваёй і дарагой сястронцы. Я не маю падставаў не верыць ім, і я ім веру. Я мела намер забраць з сабою Люсеньку. Перад ад’ездам схадзіла ў чэшскую паліцыю, і яны абяцалі мне яе прапісаць, калі ўдасца перавезці яе ў Прагу. Люся была гатовая йсці з намі, але Ніна так спалохалася, так збялела й пачала прасіцца, каб мы не бралі Люсенькі, бо яе за гэта пасадзяць, а яна ўжо ведала савецкую турму...

Польскае таварыства ахвотна забрала з сабою пад апеку маіх сёстраў. Панеслі нават іхнія рэчы. Дружныя й харошыя палякі ў горы, як брацця. А мы йшлі памалу да свае машыны. Са Снежкі відно было польскі бок. Мне здавалася, што там бяспечней крыху. Пайшла мая Люсенька, як русалачка, з імі ў маім зялёным касцюме, у харошай шапачцы белай. «Каб не гэты шакалад, што ем, і каб не падаркі ад іх, я думаў бы, што гэта сон»,— мудра высказаўся мой Юра.

Як было хораша, што я іх бачыла. Пан Кржываноска ніяк не мог супакоіцца, што палякам мы пакінулі такое дзяўчо, такое цуда... Задуманая, сумная, як не з гэтага свету, дзяўчынка адышла ад мяне назаўсёды, маленькая Люся... Не шчодра адмераў ёй лёс ніць жыцця. Расказвала я ім пра таго Толіка-партызана (мне здавалася, што ён Міша, але людзі з Палавок мне сказалі, што Толік). Успаміналі, як нейкі Сундукевіч (з Лазоў, здаецца) арыштоўваў тату, як гнаў яго Заяц з Тупічан, азвярэлы на безабароннага пана, аж да Лунны. Яшчэ жыве ў Мастох нейкі Капейка, які прыгарнуўся да Расціслава ў час вайны, а пасля праследаваў яго толькі за тое, што кулацкі сын. Так даказваў сваю рабскую адданасць Сталіну, памагаючы фізічна вынішчыць яшчэ жывых. Недзе й далей прадае ў Мастох на лесапільнай фабрыцы такіх жа нявінных. Што ж, залаты фонд сянняшняга рэжыму. Цераз такіх гінулі людзі, не ўсе, безумоўна, толькі тыя, хто не ўцякаў, хто не пакідаў гнязда свайго, зямлі роднай, каму здавалася, што людзі ўсё ж за дабро заплацяць дабром і за праўду — праўдай... Няўжо так вынішчаць увесььь наш род?

А крывавыя кіпцюры ўжо памалу заціскаліся ля майго горла, і малы сынок ішоў насупраць страшнога сіроцтва. Так наканавана ўсяму нашаму роду гінуць на зубах гэтых азвярэлых людзей. Мне найболей цяжка, бо я кахала гэты народ, кахала яго безгранічна... А можа, гэта толькі шумавенне, крывавая пена такіх жа крывавых дзён, можа, яшчэ б’ецца чалавечае сэрца ў майго народу й загамоніць некалі пратэстам супраць садызму? Так мне хацелася гэтаму верыць.

Муж пісаў з Вімпэрку, клікаў мяне да сябе, бо было яму цяжка. Страшны Вімпэрк, на ўспамін аб якім браў мяне жах. Трэба было здаць хлопчыка на кватэру, а самой ехаць. Мае добрыя знаёмыя Сіраполкі знайшлі нейкую ўкраінку пані Кучынскую, дзе й аддалі мы Юру, над якім апеку пераняў пан Кржываноска — наш знаёмы чэх. Часта я прыязджала да Юры, тады мы йшлі на нашую кватэру й праводзілі там пару дзён. Былі тады шчаслівыя. Я заўважыла толькі, што Юра стараецца быць самастойны, гэта палохала мяне. Пані Кучынскай ён не слухаў. Муж мала наагул звяртаў на яго ўвагі, а цяпер дык зусім не бачыў яго. Хлопчык вырас велькі, нейк выцягнуўся.

Аднойчы я ехала да мужа. Звычайна спакойна бывала ў аўтобусе, але на гэты раз да мяне ўчапіўся нейкі тып, які вельмі пагана гутарыў па-чэшску з расейскім акцэнтам. Бяссільны, каб вырваць ад мяне хоць слова, ён звяртаўся да шофера й да ўсіх з аўтобуса, што гэтая дама-буржуйка сама жыве ў Вімпэрку, а сын яе вучыцца ў Празе і т.п. Мне прыпомніўся Аляхновіч [166] Аляхновіч Францішак (1883–1944) — тэатральны дзеяч, драматург, аўтар кнігі «У капцюрох ГПУ» (1937). У 1942–1944 гг. рэдагаваў тыднёвік «Беларускі голас». Забіты невядомымі на ўласнай кватэры ў Вільні. , нічога новага, паўтараецца тое, што перанёс калісьці ён. Цераз пару дзесяткаў гадоў так жа адзін з іх «прадстаўнікоў» нападзе на мяне ў Польшчы па дарозе ў Крынкі. Калі муж спаткаў мяне ў Вімпэрку, я паказала яму на праследавацеля, і ён адразу ўцёк. Таксама ў Польшчы ўцёк той чэкіст у лес, не даязджаючы да Крынак...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x