Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Застаюся – са шчырасцю і вялікай павагай да Вас усіх! Цалуйце Міхасіка, Веру, Марынку і напішэце, як маецца Коля? Ці не быў у водпуску?

Ваша заўсёды – Ларыса Геніюш .

P.S. Дарагі Саша, наша сапраўднае прозвішча пішацца – Геніуш, а мне зрабілі так літаратурнае. Мусіць, каб бліжэй было да геніяльнага… Жартую. Вершы свае я аддала, але што будзе далей? Была гутарка і аб кніжцы. Пабачым. Галава мне зусім пабялела. Што ж, дзіва няма. Адна нявестачка чаго варта… Такога напісаць, на жаль, нельга…

Ваша Ларыса Геніюш .

Зосьцы Верас

Зэльва, 4 чэрвеня 1979 г.

Дарагая і мілая Людвіка Антонаўна!

Сяння ў Вас свята, ды і я пішу ліста, таму што не хочацца ісці ў гарод, калі ў суседзяў свята. Дні мае ўцякаюць нейк бескарысна. Рада толькі, калі зайду на магілачку. Тады плачу крыху, але болей дык гутару. У мяне тут усё сумна і аднастайна. Лістоў амаль няма, нават ад сына. Адцвілі туліпаны і настаў час квітнення півоняў. Вашыя браткі крыху перазімавалі, а вось тыя званочкі памерзлі да кальва.

Мілая Людвіка Антонаўна, ці ў Вас не будзе павышаны ціск крыві? Бо чаму робіцца такой патыліца? Трэба, каб Вы гэта праверылі. Думаю, што Слаўка ўжо вярнуўся, і Вам лягчэй, бо Вы яго любіце. Лішне не замагайце.

У нас ужо месяц як няма дажджу, але я не думаю пра гэта. Мае гуркі паліваюць суседкі, а вось учора, ідучы на магілку, дык аж кранула мяне за сэрца маленькая, пажаўцелая ярына. Сяння пахаладала, але хмаркаў – ніякіх. Хоць стараною прайшлі дажджы. Пісаў мне Усевалад Сямёнавіч [Кароль], што Вас бачыў. Знача – і расказаў Вам крыху пра нас. Я ім несказана ўдзячная, што ў найцяжэйшую хвіліну майго жыцця яны мяне не пакінулі! Не маю проста слоў прызнання для іх. Прыязджаюць часам чужыя людзі і прапануюць жыць з імі, пераязджаць да іх. Адно мілае супружжа пастанавіла так: Вам будзе зал, а нам хопіць і спальні. Другія – канчаюць дом, тры пакоі, знача – “адзін для Вас, Ларыса Антонаўна, і будзе нам разам так добра над Нёманам”...

Божа мой! Усё гэта цешыць, але нікому не хачу замінаць некалі, быць цяжарам, калі зусім пастарэю. А далёкія, дарагія сябры абяцаюць сваю “дапамогу, апеку і сэрца”, але як мне вырвацца, як мне дастацца да іх? А думаць нешта трэба, бо 33 руб. 75 кап. – гэта кату хвораму. Хоць аб гэтым найменей думаю. Заўсёды нейк будзе. Спачатку было вельмі дрэнна са здароўем, вельмі многа перажывала за мужа, за яго здароўе, і гэта зрабіла мяне моцна нервовай. Цяпер супакоілася крыху. Лепей з сэрцам.

Дэўцыю, як Вы парадзілі, зрэзала да зямлі. Адна галінка адрастае. Памерзлі і кусты звычайных ружаў. Адзін адрастае, другі – не. У людзей дык ружы папрэлі пад снегам. У мяне засталіся ўсяго толькі тры кусцікі.

На адкрыццё выстаўкі Язэпа Драздовіча я толькі атрымала запрашэнне. Я мала бачыла працаў Я. Драздовіча (не арыгіналаў!), але ён вельмі прамаўляе да мяне, бо відавочна, так жа кахаў нашую даўніну, народ і землю. Як жаль, што я не магла бачыць гэтае выстаўкі! Алесь Мікалаевіч [Белакоз] часам піша і мне. Адказваю. Іншыя лісты не даходзяць. Божа мой, і каму яны патрэбныя?! Найболей цікава мне, як прайшоў беларускі фестываль у маіх далёкіх сяброў? Вось бы дастаць ад іх здымкі! Міламу Данчыку паслала сваю кніжку, і ён яе атрымаў! Часам пішу мілай Галіне, але адказу даўно ўжо не мела. Усе тутэйшыя сябры радзяць мне шчыра сядзець у сваёй хаце і нікуды не ехаць! Ну ж і разумныя! Паспрабавалі б самі пабыць у такіх варунках і атмасферы, як я, дык заспявалі б іначай! Я і так сама сабе дзіўлюся, як гэта мы ўсё тут вытрымалі да гэтага часу? Былі мы дваіх, а цяпер я адна-адзінютка!

Вокал зелена і хораша. Я згубіла замілаванне да працы, і ўсе мае дні праходзяць цяпер абы як, без плану. Думаю, што і гэта пройдзе. Я ўсё яшчэ чакаю падсвядома, што вернецца Муж. Веру ў гэта, як у казку, і здаецца мне тады лягчэй. А Вы абавязкова дайце змераць якой медсястры ціск крыві. Баюся, што ён у Вас павышаны. Мне пішэце хоць пару слоў, каб Вам няцяжка, але каб я ведала, што ў Вас усё добра, што Вам лепей.

Цалую Вас сардэчна. Усіх шчыра вітаю.

Заўсёды Ваша Ларыса Геніюш .

Зосьцы Верас

Зэльва, 7 лістапада 1979 г.

Даражэнькая Людвіка Антонаўна!

Ласкава даруйце, што не павіншавала Вас з днём народзінаў. У мяне, мусіць, склероз ад гора пабольшваецца, зараз не буду ведаць, як і называюся. Вітаю Вас сардэчна, хоць спознена, і жадаю добрага здаровячка, памыснасці і радасці ў жыцці. Як цяжка чытаць пра хворых, прытым зусім адзінокіх людзей. Хто гэта ў Менску так моцна хворы на сэрца? Няўжо не здолеюць даць яму дапамогу? Пытаюся таму, што, можа, мае сябры маглі б яму дапамагчы. Абавязкова напішэце! Найшляхотнейшая справа – ратаваць людзей! Жыць трэба! Беларусам асабліва!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x