Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасьць і гэтага зборніка і ўсёй творчасьці Віктара Казько.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Конікам усё ж нехта кіруе, сцёбае лейцамі па крыжы, прыцмоквае. Нехта з тых дзядзькоў яго дзяцінства, што развозілі па горадзе хлеб у вялізных з фанеры і дошак будках. I воз з тых часоў. Шырокая платформа з габляваных дошак, прапахлых хлебам. I возчык, аброслы шчэццю, у брызентавым рудым плашчы – уніформе таго часу, адзенні старшыні калгаса, брыгадзіра, райупаўнаважанага.

Плашч на чалавеку ён бачыць, шчэцце на твары яго бачыць. А вось самога твару – не. Правал нейкі замест твару, ямка, дзірка ў белы свет. Дзіва дый годзе, чалавек без твару. I сам ён… голы. Галютка-голенькі. Коўдраю толькі прыкрыты, як белым саванам. Вось таму і слізка так, коўзка.

I голаму яму не ўтрымацца на возе. Упасці прылюдна – сораму не абярэшся. Перад першабытным чалавекам – і голы. А ён жа тут ім не просты чалавек з будучыні. Ён яшчэ і папярэднік іх – прадцеча. Гэтае адчуванне такога папярэдніка ў сабе – не яго. Гэта нечы загад быць папярэднікам. I яму трэба застацца вартым мінулых і будучых стагоддзяў, захаваць твар перад пільным сінім вокам зданяў і прывідаў, перад продкамі і бацькамі і сумленнем уласнага вока, што дрыжыць ужо ў спякотным марыве неба і ракі, не маючы сілы ўтрымаць свой жа сумнеў і няверу.

Страх, спапяляючы жах, што распаўзаецца адсюль па ўсёй зямлі, агортвае яго. Цела дранцьвее і паціху ссоўваецца да краю возу. Яму падаецца, што ён ужо ўпаў. Ён ужо ў перадчаканні смеху, рогату нябёсаў і вады, першабытнага рыку людзей, вылучае з гэтага пякельнага іржання ўласнае мярзотнае хіхіканне.

Але наўкола цішыня і змрок, нібы вымарачна паўмірала ўсё, аглухла, аслепла. І ў той глухой і сляпой цішыні ён чуе, як мерна цікаюць ходзікі. Адлічвае час кімсьці нябачным запушчаны гадзіннік, а мо некім заведзеная гадзіннікавая міна, што зараз выбухне, і не будзе больш ні дня, ні ночы. Ён слухае спалох часу, што цячэ праз яго. Імгненні скручваюць і вяжуць цела ў вузлы. Міна ў ім.

Гэта ён і ёсць міна. I самога сябе яму трэба ўтаймоўваць. Ён слухае цёк часу праз сваё цела. I з абурэннем думае: чаму ж гэта яго ніхто не ратуе.

Што ж ты, далёкі мой прашчур, не падасі мне рукі. Паміж намі цяпер не стагоддзі. Адзіны толькі крок падзяляе нас адно ад аднаго. Што ж ты не працягнеш мне рукі? Ты там, на тым свеце, я голы тут, абодва ў чым маці нарадзіла. Ты агораў гэтую гару і пайшоў дамоў. Дык дапамажы і мне справіцца з дарогай, агораць тваю і маю Юравіцкую горку. Не надта яна ўжо і крутая, хоць і шчодра пасоленая чалавечаю соллю. Ды, бачыш, возчык які. Я на зямлі, а ён толькі ведае лейцы накручваць. Воз рубам – таму і я вобзем. Ахоўны брызентавы каптур на вушы – дзе тут пачуеш. Ён жыве толькі імгненнем, а memento more у імгненні няма, бо memento more і ёсць вечнасць.

Адтуль нашае неба. Нашая Прыпяць, вечная і ў часе, і ў прасторы. Змыкаецца з небам, з яго пачынаецца. Як рука пры пяці пальцах. З жывога цела сусвету, адтуль, дзе днее. Дзе бяруць пачатак нашыя мары і сны, дзе лунае нашае ненароджанае, але ўжо і напаўзабытае беспрытульнае слова.

Варухні хоць адным пальцам, мая маці Прыпяць. Дай жа мне руку, прыкрый мой сорам. Паразумеемся не праз слова, а праз вітанне сляпых – дотык. Будзь жа міласэрным да мяне. Будзь жа міласэрным той, што не адбыўся, страціўся. Не трапячы над маёй галавой сваімі бялюткімі крыламі, вырані па мне слязінку, тую самую, што здольна выратаваць свет, хай жа яна выратуе нас.

Так маліўся ён у сваім сне. Але ніхто не адзываўся на яго малітву. Ні шэлаху, ні гуку. I тады ён заплакаў, гаруча і горка, як могуць плакаць людзі, пэўна, толькі ў магіле, у дамавіне. Там жа, на гары, сярод прыпяцкага разлогу, была і яго маці. Ён не бачыў яе, як не бачыў і сябе. Але яна была там. Яна была. Высока ў небе ласкавым і мяккім сонцы. У сумным напеве мядзвянага жвіру, што спяваў для неба спрадвечную песню. Яна была ў той песні, у цішы і аняменні: у небе высокім, у сонцы далёкім, у вадзе бягучай, у пыле дарожным, у дрэве зялёным і ў травінцы кволай. Усё яна.

Чым угнявіў ён яе, што зрабіў не так, каб яна выраклася свайго сына? Чым угнявіў ён сонца і неба. Што за праклён над гэтай зямлёй, успоенай такімі прыгожымі рэкамі, пазначанай, як акрайцамі хлеба, слодыччу зачацця жыцця, іскрынкамі свядомасці ў тумане першабытнасці цёплымі хатнімі агменямі юравіцкіх горак. Што за праклён вечны над гэтым краем? Рэкі тут ужо цякуць крывавыя, крыніцы б’юць слёзныя, долы на крык і стогн сыходзяць.

За што ж так пакутуе сын твой, маці наша родная зямля? Цёпла тут, печ з крыві і на крыві і костках. Агонь спрадвеку з чалавечыны. Што за крывавае каханне ладзіш ты тут. Сваім сынам адмаўляеш нават у плачы па тваёй жа песні…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x