Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасьць і гэтага зборніка і ўсёй творчасьці Віктара Казько.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міліцэйскія машыны, машыны спецпрызначэння, “варанкі” і вадамёты, пажарныя і нават “хуткія дапамогі” пацягнуліся ў свае берлагі і стойлішчы. Было сямнаццаць гадзін трыццаць хвілін маскоўскага часу. На зямлю лёг вечар, горад запаліў агні. Пад вулічнымі ліхтарамі павялі карагод сняжынкі.

Вось так закончыўся дзень памінання продкаў у горадзе Мінску, беларускія Дзяды. Горад аціх, нібы ў ім сапраўды быў нябожчык. І ён быў. Вялікі правадыр і настаўнік, бацька родны. Іосіф Вісарыёнавіч Сталін мог спакойна пасмоктваць сваю люльку і горда пасміхацца ў вусы ўжо ў святочна ўпрыгожаным і асветленым горадзе Мінску, які рыхтаваўся сустрэць чарговую гадавіну Кастрычніка і трохі курчыўся ад неспадзявана ранняй у гэтым годзе зімы. І хутка ў гэтым горадзе на аднаго паэта стала меней. Беларуская ластаўка не вытрымала ранніх мінскіх маразоў. Адляцела ў вечны вырай, у цёплыя краіны. На Маскоўскія могілкі. З восьмага паверха новай кватэры самага прыгожага ў Мінску будынка. Перакрыжавала па-зімоваму ўжо стылае неба. Легла на стылую, скаваную марозам зямлю, калі, перабедаваўшы, горад акрыяў ад нядзельнага кастрычніцкага шоку. Літаральна ўскіпеў, узбурліў. Усе і паўсюдна заплакалі, загаласілі, успамінаючы Дзяды. А яна расплацілася.

Не, канечне, ніхто не вінаваты. Ніхто… Як і ў дачаснай смерці Купалы, Караткевіча, Стральцова, Анікейчыка, таго ж Машэрава. Бажухна, колькі іх. Хопіць! Ніхто…

Не, не хопіць. В. Ганчар, Ю. Захаранка, З. Завадскі, А. Красоўскі.

Спіс бясконцы.

Час перэваратня, альбо як я сыплю цукар

Калі мяне яшчэ не было

Замест эпілогу

Жыццё закончылася. На самым разгоне. Здаецца, толькі-толькі ўвабраўся ў сілу, як у дзяцінстве сніў прыгожыя каляровыя сны…

Вось такі, напрыклад, сон. Нібыта едзе ён, падымаецца ўгару… А гара крутая, крутая. Але конік добры. Скура на ім аж рыжа ільсніцца. У сне бачны не ўвесь, а толькі частка. Крыжы, сцёгны – магутныя, такія, што ім можна верыць. I ён верыць коніку, хоць ляжаць на возе вельмі слізка, вось-вось, здаецца, можна ссунуцца. Гара да неймавернасці крутая. Самая вялікая і крутая гара на свеце. Юравіцкая.

Усе кіроўцы, што тут ездзілі, казалі: «Як агораеш Юравіцкую гару, – жывы вернешся дамоў».

Не ў сне, на яве, калі сам паездзіў і пахадзіў тут, пераканаўся, што гэта не зусім так: не такая ўжо вялікая і крутая тая Юравіцкая гара. Гэта на першы погляд і – чалавеку старонняму, чужому. А не чужому, каму ўелася ўжо ў пячонкі?.. Штукарыць горка. Ды як яшчэ штукарыць. Ёсць яна, і няма яе – можа не аказаць сябе. А можа і не падпусціць да сябе – устаць сцяной. А ты, як рыба ў нерат, – ні ўзад, ні ўперад. Адным словам, не простая была Юравіцкая гара, мо і адзіная такая на ўсё Палессе ці нават на ўсю Беларусь.

Здольная яна была раптам узнікнуць з нічога перад нечаканым спадарожнікам, як у павелічальным ці, наадварот, памяншальным шкле. I будзе бачна за ёй шмат чаго, але толькі вокам, бо нагой туды – ні кроку. Будзе бачна перакуленую з неба стужку блакітнай вады, якой поіцца далёкая белая хмара і нагбом каўтае яе трохі касенькі сонечны залаты прамень. А вады ў пракаветнай і задумлівай Прыпяці ніколькі не ўбывае. Хаця працяг яе ў прасторы абмежаваны і аблямаваны з аднаго берагу зялёным разлівам паўшар’яў лазы, а з другога – сівым белым пясочкам. А яшчэ над усім гэтым таксама бачны і нябачны, сцяг неспазнанай краіны, мо радзімы самой зямлі. Такі ён вялікі. I жывы, трапяткі. Але не кожнаму, не кожнаму відзён і здаля, і зблізу, і не ў кожную пару году. Праяўляецца больш па позняй восені, калі зямля агорнутая, ахопленая сумам птушак і чалавека, які хутка-хутка, па гэтай зіме, адляціць у вырай і не дачакаецца ўжо ніколі болей сваёй вясны, і напрадвесні, калі тая ж зямелька, вызваленая ад маразоў, спавітая спевамі прылётных птушак і абуджаная салодкімі спадзеўкамі і клопатам… Вось тады тут, на кіламетры і кіламетры ўсцяж ракі, і ўздымаецца сцяг – Штандар. На свінцова-шэрым ці нават белым яшчэ ад снегу і лёду дрэўку ракі, выпнуты спадыспаду, надзьмуты дыханнем зямлі, зверху, з сусвету, падхоплены, усцягнуты амаль да сонца, жаданнем таго ж сонца і нябёс бачыць гэтае дзіва, свой штандар. Бел-чырвона-белы, перанасычаны пакутамі і радасцю, чырванню прырэчнага, падпрыпяцкага ракітніку, аблямаванага з аднаго боку сівізной яшчэ саланаватага ад суму па хвалях былога Мора Герадота пяску, з другога – белымі снягамі ці крыху жаўтлявай пеннай беллю спеўных глыбінных хваляў Прыпяці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x