Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасьць і гэтага зборніка і ўсёй творчасьці Віктара Казько.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I калі вы сапраўды тут свой, паляшук, то прыпыніцеся і ўбачыце гэта, пры ўмове, праўда, што вас не страсе з сябе, як муху, Юравіцкая гара. А яна здольная і на такое. Не раз рабіла гэта з чужынцамі. Вы зможаце ўбачыць і ўсё астатняе. А галоўнае – адчуць і пачуць, калі ўжо так здарылася, калі вы аслеплі і аглухлі на гэтай зямлі і за гэтую зямлю, адчуць і пачуць усё нябачнае і нечуванае, даўно пахаванае ў горках, пагорках і старажытных палескіх курганах. Сэрцам даведацца і зразумець, што Юравіцкая гара стаіць тут зусім няпроста. Гэта зусім не той – а мо і той? – Курган Славы, які насыпаны па загадзе ўладаў. Насыпаны не са жвіру, зямлі і пяску, а з самога духу, душаў тых, што прайшлі, праляцелі тут над ракой, са спрасаванага адушаўлёнага духу смертнасці, недаўгавечнасці ўсяго існага, з вечнасці і памяці не толькі сябе, але і memento mori, зніклай сёння памяці, бо замест яе на зямлю прыйшла ўжо сама смерць, адбіла ў чалавека memento mori.

Адчуеце і ўбачыце, што горка гэтая жывая. Яна працягвае жыць і дыхаць у вечнасці, у бясконцасці сусветаў, пры сонечным святле і апраметнай цемры космасу. Пры сонечным святле і апраметнай цемры космасу стаіць на ёй бачная толькі Творцу варта. Варта, пастаўленая абачлівасцю і празорлівым жаданнем захаваць нас, нашых продкаў, далёкіх нашых прашчураў і наступнікаў. Варта па дарозе на Мазыр і Нароўлю. На Хойнікі і Брагін. I далей – на Чарнобыль, дзе ўжо трэцяе дзесяцігоддзе, запаленая і пастаўленая, гарыць па нас свечка, дзе абапал яе толькі Палын і палын-чарнабыл. Што павінен быў ведаць і бачыць кожны. Але, але…

Але варта як стаяла на той дарозе, на той Юравіцкай горцы, так і сёння стаіць, бо нягледзячы ні на што, помніць пра смерць. I адсочвае яе рух і шлях. Бо не смерць, а жыццё некалі пачыналася тут. I варце запавешчана яшчэ напачатку сатварэння запаветнага Палесся не даць патухнуць свечцы, зберагчы яе агонь.

Крыху наіўныя прашчуры, наіўная нашае немаўлявечнасць і зусім ужо наіўная, хоць і верная варта нашай ракі, дарогі і сцягу. Хаця хто ведае, хто ведае…

Усе – навыперадкі – сведкі таго, што было. А хто можа засведчыць тое, што яшчэ будзе? А за Юравіцкаю гарою спрадвеку быў рай. Рай па адзін бок – Мазыр, Нароўля, з той жа Прыпяццю і разліваным морам сонечнага святла і зеляніны. Плодны рай непадалёку ад Юравічаў – вёска Вадовічы, куды, лічы, усё Палессе ездзіла па яблыкі, а маладыя дзяўчаты і хлопцы з усёй Беларусі ў тым неабсяжным садзе зачыналі новых беларусаў. Адным словам, усё па-райску, і ўсё, як у раі. Праўда, было невядома, калі ўсюды рай, дык дзе ж тады пекла?

А яго мо тады яшчэ і не было на Беларусі. Пекла жывому – у душы яго: вечная апраметная і вечны рай.

I пякельны наш рай быў заснаваны, атабарыўся менавіта тут, пад Юравіцкай горкаю, на беразе Прыпяці, дзе сам сабой узрос і дзяржаўны бел-чырвона-белы зямны наш штандар яшчэ далёка ад таго, як стала пекла наперадзе кожнага з нас, і адзаду кожнаму, і з абодвух бакоў… Толькі пра гэта мала хто ведаў і здагадваўся. I чалавек, які ехаў на возе ці то не ведаў, ці то і ў сне сваім забараняў сабе ведаць, куды ён едзе – глыбей у пекла ці набліжаецца ўжо да раю. Адно толькі было ясна яму: Юравіцкая гара – так сабе горка. Ёсць, ёсць на свеце куды большыя, розныя там Джамалунгмы і пікі Леніна… Толькі вось нешта народу на ёй занадта. Ды нейкага колішняга народу. Цяжка коніку і працерабіцца праз яго: сабралася там нейкіх крылатых людзей і людзей хвастатых, і коней гэтакіх жа – з крыламі. Зрэдку пракідваецца і сённяшняя парода чалавека, бяскрылая, і ўжо не хвастатая, але, відавочна, з рагамі. Юраўцы, што жывуць тут цяперака, у самай вялікай вёсцы Юравічы – тры з большым кіламетры ўздоўж ракі, і юраўцы, якія жылі тут некалі, а потым вымерлі. Усе яны яшчэ з мовай, з языком, нешта з таго свету галёкалі, нешта крычалі. А яшчэ вакол – процьма народу безгалосага, дзікуны. Тутака ж, пад Юравіцкай гарою, у старажытныя яшчэ часы была стаянка першабытнага чалавека. Адсюль пачыналіся бязмоўныя яшчэ беларусы, амаль такія ж, як і сёння. I бел-чырвона-белае прыбярэжжа, прашытае слядкамі іх босых ног. Ці не ступакамі снежнага чалавека, які, відно праз пераломленае святлом шкло Юравіцкай гары, і зараз пахаджае па беразе Прыпяці. Высачэзны, метраў са тры ростам. Мо вырашае для сябе: ці навекі застацца на гэтай сёння яшчэ чыстай зямлі, ці падацца ў вечна белыя снягі, сапраўдныя горы і назаўсёды захаваць сваю нямую душу, зберагчы яе ад хцівага вока будучай цывілізацыі. Застацца прывідам, невідзімкай на зямлі. А ў прадчаканні няпэўнай і глухой будучыні з глыбіні далёкіх стагоддзяў самотна пазірае на дарогу жанчына: што вырашыць чалавек, якім наканавана быць яе лёсу. Лёсу яе дзяцей, што грэюцца паабапал бел-чырвона-белага вогнішча. Ці будзе ў іх агонь, ці зведаюць яны слодыч полымя вечнай душы чалавека, які дзеля гэтай душы гарэў у старажытных пячорных вогнішчах і гатовы пайсці ў агонь і сёння, каб яна, душа, зноў жа, аблямаваная бел-чырвона-белым, ніколі не згасла. Такая ж самотная думка і ў рудым воку істоты, якую яшчэ няма да каго аднесці, няма з кім атаясаміць. Душа ў яе ёсць, але куды яна павернецца, да каго ці чаго прыхінецца, віляючы хвастом, пабяжыць і будзе ўслугоўваць вечнаму каму, ці дастанецца яе вернасць і талан чалавеку. То чорны, што прытушаная прыпяцкай вадой галавешка, сабака. А мо яшчэ і не сабака – воўчык, воўк, хцівасць і хіжасць якога сапраўды толькі прытушаная, але нязбытая. I той воўк, ці то ўжо сабака, на вачах у чалавека на возе ў некага перакідваўся, і ён да апошняй драбніцы спалоханым да конскіх дрыжыкаў сэрцам адчуваў і бачыў гэтае перакідванне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x