Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасьць і гэтага зборніка і ўсёй творчасьці Віктара Казько.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трэба адзначыць, што таму-сяму з самых сумленных было брыдка і сорамна ўжо і тады. Калі скончылася дзейства на плошчы, пачуўшы, пэўна, беларускую гаворку, да групы маладых хлопцаў падышоў лейтэнант міліцыі:

– Каб вы ведалі, хлопцы, я рускі, але я з вамі. I мне сорамна. – I знік, растаў сярод пагонаў і форменнага сукна. А больш знамянальна гэта праявілася пазней, за тысячы кіламетраў ад Мінска. У Тбілісі. Людзі ў міліцэйскай форме ратавалі людзей, сваіх суграмадзянаў, ад сапёрных лапатак. Не прайшоў, не пакінуўшы знаку, той кастрычнік для міліцыі Мінска. На мітынгах нефармалаў загучалі галасы і супрацоўнікаў міліцыі, следчых:

– Каб вы ведалі, сябры, мы сёння ўжо другія.

Так, другія. На чарнобыльскім мітынгу маўчання яны ўжо былі вельмі ветлівыя і папераджальныя:

– Майце ласку, будзьце ласкавы, сыдзіце, таварышы, з праезджай часткі, беражыце сваё жыццё, не перашкаджайце руху машын…

Не трэба, канечне, зачароўвацца, толькі сапраўды ўсе мы нечаму вучымся… А тады той лейтэнант быў адзіны. Адзіны на двухтысячную раць паляўнічых.

Акрамя таго, як гаварылася вышэй, на паляўнічых працаваў закон натоўпу. Так, ролі памяняліся. Даглядальнікі, ахоўнікі парадку паўсталі перад народам у якасці натоўпу. Адзінага, арганізаванага імі ж беззаконня, якое яны тварылі. Беззаконне гэта было асвячона зверху, узброена дубінкамі і нервова-паралітычнымі газамі, умацавана тэхнікай. Акрамя свайго бяссілля і адчаю супрацьпаставіць народу не было чаго. Але той, хто б здолеў пранікнуць праз гэты адчай, можна паручыцца, зведаў бы катаванне больш страшнае, чымсьці пякельнае. З адчаю і болю нарадзіўся на плошчы адзіны стогн і крык:

– Ван-дэ-я, Ван-дэ-я, Ван-дэ-я!

I быў, пэўна, у тым стогне пякельны агонь і катаванне варам. Міліцыянеры, курсанты на імгненне аслупянелі, прыпынілі пераможны крок. Сталі чутны цяпер іх здзіўленыя галасы:

– А гэта яшчэ хто такі?

– Вандэя, Вандэя, Вандэя! – скандзіравала плошча. А з боку могілак, праз бетон і чыгун агароджы ў адказ ёй – Ма-шэраў, Машэ-раў, Ма-шэ-раў! – то адгукваліся замкнутыя на могілках жывыя людзі, якіх не выпускала адсюль міліцыя. Яны згуртаваліся каля магілы Пятра Міронавіча Машэрава. Трыццатага кастрычніка, у тую ж самую гадзіну ікс, чатырнаццаць нуль-нуль, была патрывожана і апаганена магіла і гэтага сына беларускага народа. Роўна ў чатырнаццаць нуль-нуль, як і на плошчы, ананімы ў цывільным, даглядальнікі парадку ў форме накінуліся на людзей, што ўскладалі кветкі да помніка Машэраву: раздзяленне, збіванне, газы. Пры гэтым аднаму з хлопцаў, які не пажадаў добраахвотна прыняць той газ, далі «азону» на чатыры поўныя ўдыханні. Вось тады тут і разлёгся гэты клічгуканне: «Машэраў, Машэраў, Машэраў!» Жывыя звярталіся да мёртвага, нібыта прасілі яго ўстаць і калі не абараніць, то хоць бы адным вокам зірнуць на тое, што тут адбываецца, як душыцца ўсё маладое і здаровае, забіваецца сумленне.

Пётр Міронавіч, задуменна сцяўшы вусны, быў нерухомы і маўклівы на сваім пастаменце. Але за яго адказалі аўчаркі, што да пары да часу былі замкнуты ў дзяжурным пакоі могілак. Маладая настаўніца, якой пашанцавала прабіцца скрозь кардон міліцыі, спрабавала дазваніцца да ЦК. ЦК маўчаў. Народ галасіў. Павісквалі аўчаркі, перагаворваліся міліцыянеры. Нехта з афіцэраў дакладваў, што на могілках аб’явіўся Алесь Адамовіч. Нехта патрабаваў неадкладна даставіць сюды гэтага пацыфіста. Невядома, быў выкананы гэты загад ці не, застаецца толькі спытаць самога Аляксандра Міхайлавіча. Ён быў у той час ці то ў Лісабоне, ці то ў Мадрыдзе. Як, Аляксандр Міхайлавіч, не турбавала вас там наша доблесная міліцыя? Мёртвым вашым сабратам, і Караткевічу, і Макаёнку, і самому Машэраву, пад хвойкамі на роднай зямлі спакою не было, плакалі яны і на тым свеце незямнымі пякучымі слязамі. Дажыліся, дастаяліся да разгулу перабудовачнага застою. Нясоладка прыйшлося і жывым. Асабліва жывым і, на вялікі жаль і няшчасце свайго народа, таленавітым, з жывой душой і пакутным сумленнем. Таму ж, да прыкладу, Васілю Быкаву, аб якім вы ў часопісе «Огонёк», назваўшы Мінск антыперабудовачнай Вандэяй, пісалі: «Магу паведаміць, яшчэ адзін сур’ёзны бар’ер супраць перабудовы, што ўзводзіўся ўжо колькі месяцаў, аб які біўся ўвесь гэты час, здавалася, адзін толькі Васіль Быкаў,– пачаў трашчаць гэты бар’ер, а некаторыя секцыі раптоўна абваліліся», – дык вось мы вам паведамляем, Аляксандр Міхайлавіч, з Мінска трыццатага кастрычніка 1988 года, іменна яго, Васіля Уладзіміравіча Быкава, вас асабіста, Аляксандр Міхайлавіч, і шмат-шмат іншых жывых хацелі ўпаляваць у той дзень. Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны на сумленне і душу беларускага народа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x