Адам Мальдис - Восень пасярод вясны

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Восень пасярод вясны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Восень пасярод вясны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Восень пасярод вясны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў.

Восень пасярод вясны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Восень пасярод вясны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну то тады едзь сабе, пане ўладальнік герба Паўкозіч. А перад абедам і я прыбуду. Толькі скажы сваім панам, каб добра напалілі лазню. І прыбралі ў хаце пастуха, нанеслі туды дарагіх рэчаў.

— Навошта?

— Потым зразумееш, вашмосць. Потым!

Праводзячы Талочку да дзвярэй, Сыракомля сутыкнуўся ў сенях з маці, Відаць, падслухоўвала…

— Людвік, ты зноў кудысьці збіраешся? Такім холадам! Табе ж няможна, цаглядзі, на каго ты толькі падобны! Змізарнеў, пажаўцеў, Адны скура ды косці… А Паўліна будзе зноў незадаволена. Яна ж цябе чакае ў Вільні.

— Пашлі, мамуся, каго-небудзь у Вільню і перадай, што буду заўтра, — бачачы незадаволенасць маці, Сыракомля нахіліўся, пацалаваў у кашчавую руку, вымушана ўсміхнуўся: — Нічога са мной не здарыцца. І ў грудзях ужо не баліць… Трэба, мамуся, разумееш: трэба!

* * *

Тым часам у Вільні па пустыннаму яшчэ ўзбярэжжу Віліі, насустрач адзін другому ішлі двое мужчын: адзін высокі, падцягнуты, у акуратна падагнанай форме штабс-капітана, другі ж прыкметна ад яго ніжэйшы, паўнейшы і — калі прыгледзецца — гадоў на дзесяць маладзейшы. Апрануты ён быў у вянгерку цёмна-шэрага колеру з белымі шнурамі і чорнымі бліскучымі гузікамі. Такая ж чорная хустка была завязана на шыі накшталт нямецкага гальстуха. Шапку маладзейшы чамусьці трымаў у руках, і сіверны вецер развяваў яго кароткія русыя валасы.

— Добры дзень, Людвік, — стрымана, з годнасцю павітаўся малодшы. — Цябе не пазнаць. Вусы адгадаваў. Мяркуючы па аксельбантах, імкліва ідзеш уверх.

— Вітаю цябе, Канстанціне, — падаў абедзве рукі старэйшы. — Вядома, лезу наверх, — па-змоўніцку ўсміхнуўся. — На тое і Акадэмію генеральнага штаба канчаў.

— Даўно мы не сустракаліся. Бадай, з таго пецярбургскага вечара, на якім прамаўляў Чарнышэўскі.

— Не, нядаўна я бачыў цябе тут, у Вільні. Але падысці не выпадала. Я быў не адзін.

— А цяпер выпадае? — у вачах Канстанціна Каліноўскага на момант успыхнуў халодны, насцярожаны бляск.

— Цяпер выпала пільная патрэба, — спакойна адказаў Людвік Звяждоўскі. — Учора позна вечарам даведаўся, што ты прыехаў са сваёй Якушоўкі і спыніўся ў гатэлі Гружэўскага. То мусіў выклікаць цябе запіскай. Не лепшы гэта спосаб, але іншага не было. Ды аб справе пасля. Лепей раскажы, што новага, як жывецца. Дарэчы, давай прысядзем, а то на нас аглядаюцца.

— Гэтта я ад цябе хачу даведацца, што ў свеце чуваць. Апошнімі днямі я адарваўся ад людзей. У Якушоўку нават «Кур’ер Віленьскі» не даходзіць.

— Што чуваць? Свабоду нарэшце маем, свабоду! Гадамі пра яе марылі. Спрачаліся, як яе, жаданую, здабыць. Ваяваць за яё збіраліся. Збіраліся доўга, асцярожненька. А тут яна раз — і прыйшла. Прыйшла зверху, ад аўгусцейшага імператара, самадзержцы ўсяе Русі. На далонях яе вервнаму народу паднёс! Ну і літасцю царскай і божай развязаліся языкі. Вўнь нават урадавы «Кур’ер Віленьскі» смела вяшчае: «Привет тебе, возрожденный крестьянин! Позволь пожать твою руку…» Не ведаеш, ці смяяцца тут, ці плакаць…

— Та-ак! Упусцілі мы час, на бясплодныя размовы патрацілі. Паспрабуй цяпер вярнуць давер’е народа.

— Вярнуць можна. Але толькі паказаўшы народу ўсю аблуднасць царскага маніфеста. Усю крывадушнасць. Воля — куцая. Зямля засталася ў паноў. Таму і пачынае бунтавацца мужык. Праўда, толькі супраць паноў. Цару ён яшчэ верыць. На змаганне з войскам не дужа ідзе…

— І гэта я чую з вуснаў надзеі рускай арміі!

— Я таксама ведаю, з кім гавару: з выпускніком сталічнага універсітэта, кандыдатам правоў, які абавязаны свята ахоўваць усе стаўпы імперыі.

— Уж-жо ахоўваю, — пазмрачнеў Каліноўскі. — Падаў прашэнне на імя самога віленскага генерал-губернатара Уладзіміра Іванавіча Назімава. Адказаў коратка і рашуча: «Аб’явіць аб адсутнасці вакансіі».

— Чаго ж ты іншага чакаў?! — Звяждоўскі кінуў падазроны позірк направа, да Зялёнага моста, дзе тырчаў нейкі шэры чалавек. — Так палымяна гаварыў у Пецярбургу — і захацеў, каб за табой шлейф у Вільню не прыцягнуўся! За ўсё трэба плаціць.

— І заплачу! Нянавісцю заплачу.

— Такі ты мне падабаешся!.. Аднак жа недзе працаваць трэба. Хаця б для адводу вачэй.

— Вось таму і прыбыў у Вільню. Што мне — у Гародні спраў не хапіла б? Але рашыў прыехаць і трапіць на аўдыенцыю да гэтага к-крывавага ката Назімава. Толькі ці стрымаюся ў яго к-кабінеце?!

— Ну-ну! Пра крывавага ката — гэта ты, Канстанціне, ужо залішне. Крывавых ты яшчэ, мусіць, не бачыў, І не дай бог пабачыць. А Уладзімір Іванавіч памяркоўны. Не забывай, што, каб не ён, адмена прыгоннага права зацягнулася б на доўгія гады. Памятаеш, у 1856 годзе, калі маскоўскае дваранства не падтрымала намераў Аляксандра…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Восень пасярод вясны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Восень пасярод вясны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Восень пасярод вясны»

Обсуждение, отзывы о книге «Восень пасярод вясны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x