Адам Мальдис - Восень пасярод вясны

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Восень пасярод вясны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Восень пасярод вясны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Восень пасярод вясны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў.

Восень пасярод вясны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Восень пасярод вясны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ведаю. Цар тады яшчэ вымавіў: «Лепш адмяніць прыгоннае права зверху, чым чакаць таго часу, калі яно само сабой пачне адмяняцца знізу». Хітра с-сказана.

— Але ты, Канстанціне, не ведаеш таго, што я даверліва чуў з вуснаў самога Назімава. Калі ў тым жа 1856 годзе цар ехаў з Масквы ў Варшаву, у Брэсце ён пажаліўся новаму генерал-губернатару Паўночна-Заходняга краю: так, маўляў, і так, не падтрымала мяне маскоўскае дваранства. Назімаў маскоўскае дваранства добра ведаў: у Маскве папячыцелем вучэбнай акругі быў, з самім Граноўскім сябраваў. Таму намякнуў: для сярэдзінных памешчыкаў усё гэта справа нязвыклая. Давайце пачнём лепш адсюль. Тутэйшая шляхта яшчэ ў 1818 годзе хадайнічала аб адмене прыгоннага права. Зноў жа прыклады пад бокам ёсць: Прусія, Царства Польскае, Курляндыя. Шкада толькі, маўляў, што з ўскраіны рэформа пачнецца: з цэнтра хутчэй пайшло б. На гэта Аляксандр літасціва адказаў: мне не важна, адкуль яно пачнецца, абы толькі было хадайніцтва знізу, ад мясцовага дваранства… Назімаў вярнуўся ў Вільню, параіўся з маршалкамі шляхты: ашмянскім, лідскім, ковенскім — і ў наступным годзе такая папера ў Пецярбург пайшла! Гісторыя гэтага не павінна забыць.

— І ўсё ж не в-веру гэтаму царскаму падлізе, — адчуўшы, што робіцца холадна, Каліноўскі нацягнуў шапку, наставіў каўнер, стуліў рукі. — Проста ён больш дальнабачны, чым іншыя. Разумеў, чым пагражала сітуацыя.

— Або свежы факт, — гнуў сваё Звяждоўскі. — Нядаўна вучні нашага дваранскага інстытута былі заўважаны ў спяванні забароненых гімнаў. Рапарт пайшоў наверх. Назімаў раззлаваўся: выходзіць, рэвалюцыйная зараза ахапіла нават цвет дваранства. І наклаў рэзалюцыю: «Пакараць цялесна!» А ты ж ведаеш, Канстанціне, што такое розга для шляхціца. Знявага гонару! Горай смерці! Таму дырэктар інстытута, ёсць у нас такі Мацвей Іванавіч Падрэн дэ Карнэ, калі да яго, прыйшлі з рэзалюцыяй, заўпарціўся: «Пакараць цялесна» яшчэ не абазначае «Пакараць розгамі». Да таго ж статут інстытута, зацверджаны самім імператарам, забараняе сячы розгамі вучняў старэйшых класаў! Пакараць цялесна можна, пасадзіўшы ў карцэр на хлеб і на ваду… Хаця нам з табой вядома, які там хлеб: найлепшымі прысмакамі ахвяр закідаюць… Дык вось, даведаўшыся пра гэта, Назімаў не раззлаваўся, што не выканана яго воля, не звольніў дырэктара, а толькі рассмяяўся: няхай тады робяць, як там у іх у статуце напісана.

— Але ж…

— Болей таго, мітрапаліт Сямашка ўсім даказвае, што Назімаў звязаны з самім Герцэнам, што толькі ён і ніхто іншы паслаў у «Колокол» копію яго пісьма да обер-пракурора сінода. Тая копія пісьма, дужа гнюснага, ляжала ў патаемнай шуфлядзе генерал-губернатарскага стала.

— Няўжо — сам Назімаў? Звяждоўскі весела засмяяўся:

— Я-то ўжо дакладна ведаю, што не сам Назімаў! Але мяне здзівіла іншае. Даведаўшыся пра інсінуацыю, Назімаў не абурыўся, а задумаўся. Разумееш, задумаўся! І ціханька папрасіў дастаць яму той нумар «Колокола».

— Т-так. Што ж тады: загадаеш мне дзякаваць Назімаву, ц-цалаваць руку, якая накрэсліла: «Аб’явіць аб адсутнасці вакансіі»?

— Цалаваць не трэба. Але і катам яго называць не трэба. Я дзеля чаго ўсё гэта табе, Канстанціне, расказваю. Дзеля таго, што апрача белага і чорнага колераў існуюць яшчэ сотні адценняў. І што нельга ўсіх чыноўнікаў мераць адной меркай. Я разумею: у цябе гэта — ад маладосці, ад максімалізму.

Шэрая постаць між тым не знікала. Шпацыруючы, нехаця аддалялася, шпарка вярталася — усё бліжэй і бліжэй. Прыкрасць перадалася ўжо і Каліноўскаму:

— Давай, Людвік, лепш пойдзем адсюль. Кудысьці ў горад, дзе болей людзей. І — бліжэй да справы!

— Сапраўды, лепей выбрацца адсюль на праменад, на Вялікую вуліцу. Можа, зойдзем дзе ў кавярню… Справа ж такая. Я не магу сёння пакінуць Вільню. І нікога пад рукой свабоднага ды надзейнага няма. Францішак Далеўскі ў ад’ездзе… Між тым на Літву прыбыў сувязны. Пошта з Варшавы прымчалася, што рэдка з ёй бывае, раней свайго часу. Сувязны нікога не дачакаўся і, даўшы нам знаць, паехаў на вёску. Чакае там ужо каторы дзень.

— Далёка адсюль?

— Вёрст трыццаць з гакам у бок Мінска па Чорнаму, разбойніцкаму тракту. Не даязджаючы да моста, праз Лошу трэба павярнуць налева, на Астравец. Каля развілкі можна спытаць у карчме.

— Ч-чаму ж ён, эмісар, значыць, не застаўся ў Вільні? Не дачакаўся к-каго?

— Не ён, а яна, — паправіў Звяждоўскі. — Не магла, выходзіць. Занадта яна вядомая асоба, каб заставацца навідавоку ў Вільні. Тут яе кожны ведае. Мог бы ўзнікнуць скандал.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Восень пасярод вясны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Восень пасярод вясны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Восень пасярод вясны»

Обсуждение, отзывы о книге «Восень пасярод вясны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x