Адам Мальдис - Восень пасярод вясны

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Восень пасярод вясны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Восень пасярод вясны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Восень пасярод вясны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў.

Восень пасярод вясны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Восень пасярод вясны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хто ж яна? М-маю я права ведаць асобу, да якой ты мяне хочаш скіраваць, ці не маю?! Сітуацыя дужа цьмяная.

— Маеш, безумоўна маеш! — заспакоіў спадарожніка Звяждоўскі. Паварочваючы каля гары Гедыміна да катэдры, кінуў позірк назад: шэрая постаць плялася ззаду, але на вельмі пачцівай адлегласці. — Гэта сама Галена Маеўская!

Але названае прозвішча не зрабіла асаблівага ўражання.

— Не в-ведаю. А хто яна такая?

— Адразу відаць, што ты не ў Вільні вырас. Таму і віленскіх плётак не ведаеш. — Звяждоўскі нехаця аддаў гонары знаёмаму паручыку, што рабіў па Цялятніку ранішні мацыён з дамай у цёмна-зялёнай салопе, з-пад якой віднеўся падол такой жа па колеру крыналіны.

— Бач ты, — ціха звярнуў увагу Звяждоўскі. — І яна надзяваць светлае не наважваецца. Анагдайчы дочкам Назімава за тое, што яны выйшлі на праменад у светлых сукенках, усё адзенне ззаду сернай кіслатой папсавалі. І, уяві сабе, Назімаў не шукаў вінаватых. А дочкі цяпер у цямнейшым з’яўляюцца. Выходзіць, і іх прымусілі насіць жалобу па тых, каго расстралялі ў Варшаве!

— Бог з імі, з губернатарскімі дочкамі, — зморшчыўся Каліноўскі. — Дык ч-чым жа праславілася пані Галена Маеўская?

— Тым… Цяпер магу і гучна гаварыць. Я ж толькі пераказваю табе тое, што ва ўсёй Вільні было на языку гады чатыры назад… Тым, што яна была жонкай Адама Кіркора, цяперашняга рэдактара…

— Пра гэтага ч-чуў. Рознае чуў. І нават адзін раз бачыў у Пецярбургу — паказалі ў тэатры як гарачага патрыёта Літвы.

— …А потым кінула яго, стала каханкай нашага салаўя Уладзіслава Сыракомлі.

— Што ж тут асаблівага? Гэта іх справа. Ну, я разумею: з аднаго боку — рэдактар, з другога — паэт! Сенсацыя для правінцыяльнага паспольства!

— Не толькі ў гэтым соль. Тут, мусіць, самае важнае — падрабязнасці. Істотныя падрабязнасці. Галена Маеўская — не толькі няверная жонка і няверная каханка, але яшчэ і здольная артыстка, фаварытка віленскай публікі. Прыехала яна ў Вільню… Зрэшты, гэта досыць доўгая гісторыя. Давай зойдзем у рэйнскі склеп Венка, сагрэемся хаця б глінтвейнам.

— …Значыць, прыехала яна ў Вільню… — нагадаў, сеўшы за столік, Каліноўскі. Гаспадар, пабачыўшы на грудзях штабс-капітана ордэн святога Станіслава і медаль у памяць Крымскай вайны, уласнаручна прынёс ім дзве шкляніцы гарачага пахучага пітва.

— Прывезлі яе сюды з Варшавы недзе ў пачатку саракавых гадоў. Разам з сяброўкай Аміляй Маркоўскай. Прынялі іх на віленскую сцэну — а віленскі тэатр, ты ж ведаеш, асаблівы. Нідзе так не паважаюць артыстаў, калі яны сапраўдныя артысты, як у Вільні. Маладая і тэмпераментная Маеўская прыйшлася публіцы да густу. Білі ёй брава, кідалі кветкі, пярсцёнкі. Нават зайздросніцы казалі, што быць ёй прымадоннай. Аж тут яна раптоўна знікла са сцэны, выйшла замуж за куды старэйшага Кіркора. Асуджалі, вядома, і яго і яе. Яе — што кінула сцэну, яго — што ён, даволі прыкметны ўжо чыноўнік, звязаў свой лёс з камедыянткай няпэўнага паходжання, да таго ж памылкова запісанай пры хросце на хлапечае імя. Але спачатку жылі яны, кажуць, дружна. Толькі дзяцей не было. Работы ў Кіркора ўсё прыбаўлялася. То ён «Памятную кніжку Виленской губернии» рыхтаваў, то курганы навокал раскопваў, то музей старажытнасцей ствараў. Недзе ў 1857 годзе паехаў Кіркор у Пецярбург, каб дабіцца дазволу на выданне «Тыгодніка літэрацкего віленьскего». Усе тут з нецярпеннем чакалі, калі ён і з чым вернецца. Ажно прыехаў — без дазволу. І жонкі ў хаце не застаў. Жыла яна ўжо з ягоным лепшым сябрам Сыракомлем у Пашкоўскага, каханка Амілі Маркоўскай. Віленскія дэвоткі ўзнялі гвалт, балотам Галену аднойчы закідалі. Сыракомлю ў лепшых дамах прымаць адмаўляліся. Спрабаваў ён бараніцца. Напісаў паэму «Стэла Фарнарына». Пра Рафаэля і яго каханне да дачкі пекара ці, ужо не помню, цесляра. Усе асуджалі мастака. Аднак гісторыя разважыла інакш. Нашчадкі пачалі славіць Фарнарыну, бо яна стала натхненнем Рафаэля.

— Цяпер разумею, чаму шляхцянкі ў Свіслачы забараняюць сваім дочкам браць у рукі гэту паэму… Ну так, цікава. Што далей?

— А далей было тое, што Вільня паўстала супраць Галены. Не маглі ёй дараваць ні рагатага мужа, ні кінутых Сыракомлем дзяцей. Праўда, Паўліна Кандратовічава трымала сябе годна: не жалілася, не плакала. Разумела, што найлепшы тут лекар — сам час. Але Галена мусіла пакінуць Вільню. Сыракомля звярнуўся да варшаўскіх сяброў, нават кланяўся кракаўскім кансерватарам. І Галену прынялі ў кракаўскі тэатр Пфайфера. Калі той выязджаў на гастролі ў Познань, туды, пазычыўшы грошай, паехаў і Сыракомля. Здаецца, гэта была яго першая вандроўка за рубеж… Публіка авацыйна вітала і Маеўскую, якая іграла галоўную ролю ў сыракомлеўскай п’есе «Хатка ў лесе», і самога аўтара. Вітала не толькі як паэта, але і як пасланца Літвы. Пасля нейкага там акта публіка патрабавала выканаць «Мазурку» Дамброўскага. Пфайфер, натуральна, супрацівіўся. Тады адзін мужчына выскачыў з залы, узяў дырыжора за горла і прымусіў яго іграць! Скандал! Умяшалася паліцыя, ледзь не спыніла гастролі… І вось набліжалася развітанне. Тэатр павінен быў паехаць у адзін бок, Сыракомля — у другі. Тады ў апошнім спектаклі, не помню ўжо ў якім, помню толькі, што Галена іграла там дачку валошскага гаспадара, у сцэне самазабойства яна ўторкнула сабе штылет у грудзі глыбей, чым патрабавалася па ролі — і з-пад адзення выступіла кроў. Сыракомля спалохаўся, кінуўся за кулісы… Адным словам, закаханыя засталіся разам у Познані яшчэ на некалькі дзён.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Восень пасярод вясны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Восень пасярод вясны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Восень пасярод вясны»

Обсуждение, отзывы о книге «Восень пасярод вясны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x